Аляксе́й Каро́ль (нар.
29 траўня 1945, Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць — 12 верасьня 2015, Сынгапур) — беларускі грамадзкі дзеяч, журналіст. Рэдактар беларускамоўнай газэты «Новы час» (2007—2015). Кандыдат гістарычных навук.
Аляксей Кароль | |
Імя пры нараджэньні | Аляксей Сьцяпанавіч Кароль |
---|---|
Род дзейнасьці | Журналіст, рэдактар |
Дата нараджэньня | 29 траўня 1945 |
Месца нараджэньня | пасёлак Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Дата сьмерці | 12 верасьня 2015 |
Месца сьмерці | Сынгапур |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, гісторык, палітоляг |
Месца працы | |
Бацька | Сьцяпан Кароль |
Дзеці | сын і дачка |
Дадаткова | Рэдактар газэты «Новы час» (2007—2015) |
Нарадзіўся 29 траўня 1945 году ў пасёлку Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Бацька, родам зь Бярэзінскага раёну, пасьля фронту працаваў партыйным сакратаром і старшынём выканкаму Смаргонскага раёну (Гарадзенская вобласьць), пазьней — кіраўніком піўнога бровара ў Маладэчне (Менская вобласьць). Маці была настаўніцай. Да 7 клясы навучаўся ў Смаргоні. Школу скончыў у Маладэчне. У 1964—1967 гг., пасьля 10 клясаў, цягам 3 гадоў служыў танкістам у савецкім войску, што разьмяшчалася ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы. У 1971 годзе скончыў гістарычны факультэт Менскі педінстытуту .
Кандыдацкую дысэртацыю абараніў па тэме пасьляваеннай акупацыі Нямеччыны ў 1945—47 гадах. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук БССР, Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
Аўтар трох кніг і манаграфій: пра Першую расейскую рэвалюцыю 1905—1907 гадоў, пра Другі зьезд Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі і пра Ўсевалада Ігнатоўскага.
У канцы 1980-х пісаў даведачную інфармацыю пра рэабілітацыю Зьмітра Жылуновіча і Ўсевалада Ігнатоўскага, а таксама іншых «нацдэмаў», рэпрэсаваных у 20-30-я гады ХХ стагоддзя.
Адзін з заснавальнікаў Партыі народнай згоды. Некалькі разоў быў ініцыятарам аб’яднаньня сацыял-дэмакратаў. У 2004 годзе балятаваўся ў парлямэнт у Маладэчне. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году быў даверанай асобай Аляксандра Казуліна.
З 1992 году выдаваў незалежную газэту «Згода», якую закрылі за два дні да выбараў 17 сакавіка 2006 году — за карыкатуры на прарока Мухамеда. Па факце перадрукаваньня гэтых карыкатур была заведзена крымінальная справа, у якой Аляксей Кароль быў сьведкам.
З 1992 г. намесьнік старшыні Партыі народнай згоды. На 2001 г. быў намесьнікам старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада».
З 2007 г. працаваў галоўным рэдактарам газэты «Новы час». 3 чэрвеня 2008 г. перамог у Міжнародным конкурсе журналістаў імя Найта, узнагароду за ўдзел у якім 12 лістапада ўручыў Міжнародны цэнтар для журналістаў(en) (Вашынгтон, ЗША). У 2009 атрымаў узнагароду “Вольная прэса ва Усходняй Еўропе ад Фонда Цайт (Нямеччына) і Фонда Вольнага Слова (Нарвэгія). Узнагарода была ўручана 3 чэрвеня 2009 г. у Нарвэскім Нобэлеўскім Інстытуце ў Осьлё.
У чэрвені 2015 г. выпусьціў дакумэнтальны фільм «1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі». У 2015 Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадзкім жыцьці Беларусі. Апошнія тры месяцы жыцьця правёў ў коле сынавай сям’і ў Сынгапуры, дзе праходзіў курс лячэньня. Памёр 12 верасьня 2015 году ў Сынгапуры.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аляксей Кароль, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.