Аляксей Анішчык

Аляксей Анішчык (пс.: Андрэй Чэмер, А.Шпак; 19 ліпеня 1912, хутар Мондзіна, Наваградзкі павет — 31 сакавіка 2007, Вільня) — беларускі пісьменьнік, мэмуарыст, пэдагог і грамадзкі дзяяч.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Анішчык.
Аляксей Анішчык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 ліпеня 1912(1912-07-19)
Памёр 31 сакавіка 2007(2007-03-31) (94 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, мэмуарыст, пэдагог, грамадзкі дзяяч

У міжваенныя часы вершы, апавяданьні і мастацкія здымкі маладога Аляксея Анішчыка друкавалі беларускія і польскія газэты і часопісы Заходняй Беларусі.

Біяграфія

Выпускнік Наваградзкай беларускай гімназіі і магістратуры эканамічнага факультэту Пазнанскага ўнівэрсытэту. Пасьля вайны працаваў у Катавіцах, дзе кіраваў курсамі для інжынэраў і тэхнікаў.

У верасьнёвай кампаніі 1939 году ў складзе польскага войска бараніў Варшаву ад нацыстаў.

Пасьля капітуляцыі Польшчы вярнуўся ў Наваградак, дзе выкладаў у школе беларускую мову і літаратуру. На Беласточчыне быў дырэктарам школы. У 1941 годзе — выкладчык і загадчык школы ў мястэчку Уселюб. З 1942 выкладчык Наваградзкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі.

Актыўна займаўся беларускай выкладчыцкай і журналісцкай дзейнасьцю ў 1940-я гады, у часы нямецкай акупацыі. Публікаваўся ў газэце «За праўду», са студзеня 1944 году яе рэдактар. У лютым — траўні 1944 году загадчык Наваградзкай друкарні, у траўні — чэрвені супрацоўнік сэктара радыёперадач Беларускага культурнага цэнтру ў Менску.

Браў удзел у ІІ Усебеларускім кангрэсе ў Менску ў 1944 годзе, дзе рэзка выступіў «супраць усіх акупантаў Беларусі».

У 1945—1946 гадах жыў у Кракаве, працаваў у газэтах. Узначаліў ваяводзкі аддзел выдавецтва «Czytelnik» ва Ўроцлаве і Шчэціне. Арыштаны савецкімі спэцслужбамі ў Польшчы ў траўні 1948 году і засуджаны да расстрэлу. Сьмяротны прысуд пазьней зьмянілі на 25 гадоў ГУЛАГу. Быў вызвалены ў 1962 годзе. Рэалібітаваны ня быў.

Па вызваленьні працаваў эканамістам у Вярэнаве, потым у Эйшышках, пасьля ў Шырвінтах. 24 лютага 1973 году ажаніўся з Аленай Анішчык. Жыў у Вільні, пісаў вершы, якія былі надрукаваныя толькі пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці. За ўласныя грошы і ахвяраваньні выдаў некалькі кніжак прозы, вершаў і ўспамінаў. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2000 году.

Быў актыўным у беларускім грамадзкім жыцьці, ачольваў Віленскае беларускае таварыства палітвязьняў і ссыльных. Роўна за год да сьмерці пакінуў пасаду.

Пахаваны ў Вільні на Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх могілках (Былінах).

Творы

  • Мондзінская балада: Дакументальная аповесць. Вільня, 1996
  • За калючым дротам: (Нарысы, вершы). Вільня, 1996
  • Жизнь живым принадлежит: (Стихи). Вільня, 1996
  • Наваградская Беларуская Гімназія. Вільня, 1997
  • Сяргей Хмара. Вільня, 1998
  • Выбраныя Богам. Vilnius: Saverenas, 1999. 224 с.
  • Партрэты. Вільня, 2001.

Публікацыі ў перыёдыцы

  • Анішчык А, Наваградская беларуская гімназія // Культура, 1994, №49. - 1995. - 4 студз. (№ 1). - С. 6; 11 студз. (№ 2). - С. 6; 4-18 студз. (№3) - С. 6.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксей Анішчык БіяграфіяАляксей Анішчык ТворыАляксей Анішчык Публікацыі ў перыёдыцыАляксей Анішчык КрыніцыАляксей Анішчык Вонкавыя спасылкіАляксей АнішчыкВільняНаваградзкі павет (Менская губэрня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Знак рашоткі (актаторп)ГалакостХабарМагілёўЯкасныя прыметнікіВаршаваВыклічнікInstagramБарычавіцкі сельсаветВікіпэдыяМаксім БагдановічСаюзная рашучасьць-2022ПорнгабКапычынцыДжозэф Рабінэт БайдэнКалаўротАнгельская моваЯзэп ЛёсікМальпігіякветныя29 траўняКарляс ТэвэсКаранавірусная інфэкцыя (2019)Француская моваСакрат ЯновічГрупавы сэксБучачАмэрыканскі далярМацуа БасёБрус ЛіГалаўны мозагАнгкор-ВатАнальны сэксБіпалярны транзыстарРэспубліка Сэрбская КраінаТрынідад і ТабагаБодаРыбалкаУпсальскі ўнівэрсытэтЧэслаў НемэнАзэрбайджанАдзёрДональд ТрампГенэрал ад кавалерыіБульбаРэн (горад)ЧалавекПалешукіПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)1918СэксКаменяломнікакветныяЧэмпіянат сьвету па футболе 1982 годуМіхась ЗарэцкіЭвэр БанэгаВалеры Жыскар д’ЭстэнМат (імя)ГорадняДрама (аповесьць)Палесьсе (прадпрыемства)Рышард КапусьцінскіŁЯн IV (папа рымскі)Ісак Лур’еВагонМіжнародны жаночы дзеньРэспубліка КоміБерасьцейскае ваяводзтваРэспубліка СэрбскаяВысоцак1655Канвэнтуальныя францішканеГеалёгія🡆 More