Уроцлаў: места ў Польшчы

Уроцлаў (па-польску: Wrocław, па-лацінску: Wratislavia ці Vratislavia, па-чэску: Vratislav, па-нямецку: Breslau) — сталіца Сылезіі, адзін з найбольшых (чацьверты па колькасьці насельніцтва) і найстарэйшых гарадоў Польшчы, разьмешчаны па абодвух берагах Одры, на нізіне Сылезіі.

Уроцлаў
польск. Wrocław
Уроцлаў
Уроцлаў: Гісторыя, Архітэктура і ўрбаністыка, Транспарт Уроцлаў: Гісторыя, Архітэктура і ўрбаністыка, Транспарт
Герб Уроцлава Сьцяг Уроцлава
Першыя згадкі: 9 стагодзьдзе
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Ніжнесылескае
Прэзыдэнт места: Яцэк Сутрык
Плошча: 292,82 км²
Насельніцтва
колькасьць: 683 700 чал.
шчыльнасьць: 2334,88 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 71
Паштовыя індэксы: ад 50-041 да 54-612
Нумарны знак: DW
Геаграфічныя каардынаты: 51°6′36″ пн. ш. 17°1′57″ у. д. / 51.11° пн. ш. 17.0325° у. д. / 51.11; 17.0325 17°1′57″ у. д. / 51.11° пн. ш. 17.0325° у. д. / 51.11; 17.0325
Уроцлаў на мапе Польшчы
Уроцлаў
Уроцлаў
Уроцлаў
Уроцлаў: Гісторыя, Архітэктура і ўрбаністыка, Транспарт Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.wroclaw.pl/

На цяперашні момант Уроцлаў зьяўляецца сталіцай Ніжнесылескага ваяводзтва, горадам-паветам і сталіцай Уроцлаўскага гарадзкога павету, які складаецца з 9 навакольных гмінаў.

Гісторыя

Уроцлаў: Гісторыя, Архітэктура і ўрбаністыка, Транспарт 
Уроцлаў

Першы раз згадваецца ў 1000 годзе ў сувязі з закладаньнем біскупства, але славянскае паселішча на Тлумскай высьпе існавала паўтары стагодзьдзі раней. З канца X стагодзьдзя знаходзіўся пад панаваньнем Пястаў. У 1261 годзе атрымаў Магдэбурскае права, у 1335 годзе горад патрапіў пад уладу Чэскага каралеўства, пазьней (па кароткім часе пад акупацыяй Вугоршчыны) разам з Чэскім каралеўствам далучаны да Манархіі Габсбургаў. У 1741 з большасьцю тэрыторыі Сылезіі здабыты Прусіяй. Пасьля другой сусьветнай вайны Ўроцлаў паводле Патсдамскай канфэрэнцыі далучыўся да Польшчы.

Архітэктура і ўрбаністыка

Уроцлаў па-за зруйнаваньнем 1940-х гадоў (70% будынкаў зьнішчана) захаваў шмат пабудоваў у арыгінальным стане, адрэстаўраваных, ці адбудаваных пасьля вайны. Да архітэктурных асаблівасьцяў належаць: гатычная Ратуша на Рынку, гатычныя касьцёлы: Уроцлаўская Архікатэдра, Сьвятога Крыжа, касьцёл Найвышэйшай дзевы Марыі на Пяску; аб’яднаньне галоўных будынкаў Унівэрсытэту Ўроцлаўскага ў стылі барока з заляй Леапальдына; нэагатычны будынак Цэнтральнага вакзалу; мадэрнісцкая Hala Ludowa (архітэктар — Макс Бэрг). Акрамя таго ў горадзе існуе больш за 8000 старажытных здабыткаў. Уроцлаў зьяўляецца найбольшым архітэктырным носьбітам Польшчы. Тыя гмахі прэзэнтуюць стылі ад барока, клясыцызму, гістарызму да мадэрнізму.

Славутасьці

  • выспы одранскія:
    • Купа Мяшчанская
    • Выспа Тумская (раней асобная выспа)
    • Выспа Пяску
    • Салодкая выспа
    • Вялікая выспа
  • Стары горад
    • Рынак
    • пляц Сольны
    • Новы Тарг
    • вуліца Сьвідніцка
  • Батанічны сад
  • Парк Шчытніцкі зь Японскім садам
  • Заапарк (створаны ў 1865 годзе — найбольшы ў Польшчы, каля 7100 жывёл)
  • Старыя жыдоўскія могілкі

Транспарт

Праз Уроцлаў праходзяць трасы 261, 67, 40. Структура сеткі гарадзкіх дарог моцна арыентавана на цэнтар гораду, мае прамяністы выгляд. Да канца XX стагодзьдзя сума даўжынь усіх мастоў складала 2500 мэтраў. З 1980-х гадоў паступова будуецца колавая дарога вакол цэнтру. На сёньняшні дзень на тэрыторыі гораду адбываюцца велізарныя пабудовы новых трас, якія вызваляць увесь горад ад корак.

Гаспадарка

На ўроцлаўскіх прадпрыемствах вырабляюцца аўтобусы, вагоны, электратэхніка, хімічныя вырабы. Колькі год дынамічна разьвіваецца сэктар IT, таксама шмат замежных прадпрыемстваў (Siemens, LG (LG Philips + 6 podwykonawców + LG Electronics), Volvo, HP, QAD, Bombardier Transportation, Whirpool, 3M, Bosch, Wabco, Fagor etc.). Siemens, дарэчы, пераносіць свой інфармацыйны цэнтар ва Ўроцлаў. Вялікае фармацэўтычнае асяродзьдзе: US Pharmacia, Hasco-Lek, Galena, 3M, Labor, S-Lab, Herbapol.

Гарады-пабрацімы

Фатаздымкі

Глядзіце таксама

Tags:

Уроцлаў ГісторыяУроцлаў Архітэктура і ўрбаністыкаУроцлаў ТранспартУроцлаў ГаспадаркаУроцлаў Гарады-пабрацімыУроцлаў ФатаздымкіУроцлаў Глядзіце таксамаУроцлаўЛацінская моваНямецкая моваОдраПольская моваПольшчаЧэская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўТэхналёгіяУладзімер КараткевічАдам МіцкевічGoogleПаўднёвы полюсПарнаграфія ў БеларусіНаваполацакЛесКрыжВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняБортніцтваСаюз вызваленьня БеларусіТып (біялёгія)Ахоўны статусПагоняМастаўтЯнка МаўрПаўлюк ТрусБеларусьКантынэнтМаркёрДзьвінскТытанікСонечная энэргіяАнтонімыДротСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваПадвойнае пранікненьнеБусел белыПаўстаньне 1794 годуЯнка КупалаСтурчурканАртур ВольскіОда салаўюБрыгада (войска)Nokia 5140КанадаБеларускае ПалесьсеРасейска-ўкраінская вайнаМіхась ПазьнякоўНацыяналізацыя1923Кліменці ШутНародны АльбомМаршы недармаедаўВусякіАзіяРусіфікацыя БеларусіВікісховішчаКітабыЯгайлаВалеры ГапееўПятрусь БроўкаБеларуская ВікіпэдыяДжыліСтаніслаў ВалодзькаЖаночая эякуляцыяАнатоль ІвашчанкаКарл Фрыдрых ГаўсМішэль ВайлдНестар МахноВільня🡆 More