Нэаготыка: архітэктурны стыль

Нэаготыка — плынь у архітэктуры новага часу, якая характарызуецца вяртаньнем да эстэтыкі і архітэктурных традыцыяў готыкі.

Нэаготыка: архітэктурны стыль
Ўэстмінстэрскі палац, Вежа Вікторыі. Архітэктар Чарлз Бары пры ўдзеле Аўгустуса П’юджына

Першыя спробы выкарыстоўваць элемэнты готыкі ва ўпрыгожваньні будынкаў ды інтэр’ераў зьявіліся ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя ў Англіі. Ідэі сапраўднага адраджэньня гатычнай архітэктуры набываюць папулярнасьць толькі зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя і зьвязаныя з імёнамі ангельцаў Аўгустуса П’юджына і Джона Раскіна і француза Эжэна Віяле-лё-Дзюка.

Уздым нэаготыкі ў архітэктуры адбываўся паралельна з узмацненьнем мэдыевалізму ў астатніх галінах культуры.

Нэаготыка была асабліва распаўсюджаная да 1930-х, але асобныя будынкі ў гэтым стылі ствараюцца і дагэтуль.

Нэаготыка і псэўдаготыка

Часам уводзіцца разьдзяленьне паміж тэрмінамі «псэўдаготыка» (альбо «несапраўдная готыка») і «нэаготыка», якія ў іншых выпадках ўжываюць узаемазамяняльна. У выпадку такога разьдзяленьня псэўдаготыкаю называюць тыя з будынкаў, у якіх зьнешняе аздабленьне гатычнымі элементамі спалучаецца зь негатычнай (напрыклад клясыцыстычнай) канструкцыяй, а часта таксама і інтэр’ерам. Многія будынкі ў Беларусі ў такой тэрміналёгіі трэба аднесьці менавіта да псэўдаготыкі (напрыклад, менскі касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Нэаготыка: архітэктурны стыль  Нэаготыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Гатычная архітэктура

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жанчына зьверхуПэтэр ПэлегрыніВейшнорыяВасіль БыкаўMelbetАпавядальны сказОйча нашWРадаслаў АстроўскіАнатоль БутэвічBayraktar TB2Мікола МятліцкіРусіфікацыя БеларусіАндрусь ГорватІпаці Пацей24 красавікаВясельная сукенка1989VPNМікіта КрыўцоўВільняАдвечным шляхамАльгерд БахарэвічНіл ГілевічМікола КупрэеўВострая брама23 красавікаБагуслаў РадзівілЧорная ночРасонскі раёнТэракт у «Крокус Сіці Холе»ГаянаСяброўстваВадзім СаранчукоўУлёф МэльбэргДыялёгАнатоль ЗэкаўПлоцевы актЛетувізацыяІндустрыялізацыяНаша НіваЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)ФэрамоныЧорны сьпіс ЭўразьвязуДаброАбудКонрадІгар СідарукСьпіс гарадоў БеларусіВольная Беларусь (рух)УрманСьпіскі замакТадэвуш КасьцюшкаДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьКрывічыШрубаСпадчына (верш).ecПацеіУладзімер ДубоўкаЗнак рашоткі (актаторп)Ас (імя)РасізмВінцэсь МудроўБэрнатМаякЛіцьвіныСалігорскАляксей БелыЭўропаСям’яАрцём АрашонакДунайБэер🡆 More