Вышэйшая Адукацыя

Вышэйшая адукацыя — верхні ўзровень прафэсійнай адукацыі, наступны пасьля сярэдняй агульнай ці сярэдняй прафэсійнай адукацыі ў трохузроўневай сыстэме.

Уключае ў сябе сукупнасьць сыстэматызаваных ведаў і практычных навыкаў, якія дазваляюць вырашаць тэарэтычныя й практычныя задачы па прафэсійным профілі. У адрозьненьне ад агульнага, нават у разьвітых краінах, вышэйшая адукацыя не зьяўляецца ўсеагульнай і тым больш бясплатнай.

Беларусь

На 2011 г. 70% студэнтаў Беларусі атрымлівалі вышэйшую адукацыю паводле гуманітарных спэцыяльнасьцяў, 30% — паводле тэхнічных.

Улетку 2013 году на дзённую бюджэтную форму навучаньня ў ВНУ Беларусі залічылі 22 352 чалавекі. Сярод іх 19 959 (89%) першакурсьнікаў скончылі сярэднія школы, у тым ліку 18 844 чалавек (94%) — у год паступленьня. Сярод выпускнікоў сярэдняй школы 16 170 студэнтаў (81%) скончылі яе ў гарадах. Таксама студэнтамі сталі 2036 выпускнікоў сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў (9%) і 163 выпускнікі прафэсійна-тэхнічных вучэльняў. Акрамя таго, у ВНУ Беларусі паступіў 191 замежны грамадзянін. Пагатоў, сродкі дзяржаўнага каштарысу Беларусі вылучылі на навучаньне 24 100 першакурсьнікаў. То бок недабор на бюджэтнае навучаньне склаў 1767 чалавек (7%), зь іх 1079 студэнтаў недабралі ў 15 з 22 ВНУ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Без уступных іспытаў залічылі 296 чалавек (1,3%), зь іх 210 пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных прадметных алімпіядаў, 58 заслужаных спартоўцаў і 6 ляўрэатаў спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Беларусі. Яшчэ 287 чалавек залічылі па-за конкурсам, зь іх 243 (1%) сіраты і кінутых бацькамі дзіцяці (байструкі).

Улетку 2013 году каля 36 % (40 682) удзельнікаў цэнтралізаванага тэставаньня не пераадолелі ніжні парог бала для атрыманьня вышэйшай асьветы. Пры гэтым, 40 400 абітурыентаў абрала платнае навучаньне, хоць у дзяржаўных ВНУ засталося 2400 незапоўненых бюджэтных месцаў. На верасень 2013 году 60 % выкладнікаў ВНУ Беларусі з навуковымі ступенямі былі ў веку за 60 гадоў.

Крыніцы

Tags:

Адукацыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Добасна (рака)Кастусь ЕзавітаўЛацінкаДжымі Ўэйлз2005ФішынгБісэксуальная парнаграфіяКазімер ЯгайлавічФінансыНаркамаўкаУсяслаў ЧарадзейАндрусь ГорватСыднэйЮры ГумянюкБраты-мусульманеДзярэйкаПінгвіныМіс Сусьвет.comСакуныТаронтаЯмаўтЛявон ВольскіСанкт-ПецярбургАндрэй ХадановічСяброўстваСувязь (тэхніка)Браніслаў ТарашкевічАпавядальны сказУладзімер СьцяпанМужыцкая праўдаСаксоніяДзень ПерамогіСтаніслаў ВалодзькаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаSAAB 90ВікіслоўнікАдам МіцкевічІмёны ліцьвінаў2024Унівэрсальны каардынаваны часБабёрХарватыяГарнастайАкцябарскі (Башкартастан)МагілёўПарнаграфія ў ЗШАКанстытуцыя ЗШАШатВольныя матэрыялыАндрэй Курэйчык23 красавікаТрахеяДублінЛязьбійская парнаграфіяКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Урад Беларускай Народнай РэспублікіІнфармацыйныя тэхналёгііМы выйдзем шчыльнымі радамі2010Цынкавыя хлопчыкіПрэзыдэнт БеларусіПошукавая аптымізацыяУладзімер ДубоўкаМажэла🡆 More