Аляксандар Івулін (нар.
10 жніўня 1992, г. Ворша, Беларусь) — беларускі спартовы журналіст, блоґер, футбаліст й палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.
Аляксандар Івулін | |
Імя пры нараджэньні | Аляксандар Мікалаевіч Івулін |
---|---|
Дата нараджэньня | 10 жніўня 1992 (31 год) |
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | футбаліст, журналіст, блогер |
Месца працы | |
У студзені 2022 году Аляксандра Івуліна асудзілі на два гады калёніі. У лютым 2023 году ён выйшаў на волю і зьехаў зь Беларусі.
Мама працавала выхавацелькаю ў дзіцячым садку, тата ў маладосьці быў мараком, ёсьць старэйшы брат.
Выпускнік аршанскай ДЮСШАР-2. Выступаў за каманду «Ворша-2» у чэмпіянаце Віцебскае вобласьці. Скончыў Аршанскі каледж на тэхніка-праграміста. Пасьля каледжу паступіў у Інстытут журналістыкі БДУ, дзе выступаў за каманду ВНУ з 2012 па 2017 год, быў капітанам. У Менску займаўся ў школе МТЗ-РІПА, але траўма перашкодзіла стаць прафэсійным футбалістам. Гуляў за аматарскую каманду «Лібертас» у чэмпіянаце АЛФ.
Рабіў рэпартажы на Goals.by і інтэрнэт-партале «Трыбуна(be)» (блоґ «Аршанскі вакзал»). Таксама аўтар відэаблоґу «ЧаснОк».
У 2021 годзе падпісаў прафэсійны кантракт з менскімі «Крумкачамі». Заробак Івуліна ў «Крумкачах» складаў 230 BYN. Упершыню дэбютаваў 3 красавіка ў таварыскім матчы супраць магілёўскага «Дняпра»: на 88 хвіліне замяніў Вадзіма Фастаўца(be).
Быў арыштаваны 15 лістапада 2020 году ў Менску, калі праходзіў марш памяці Рамана Бандарэнкі. Пасьля сутачнага ўтрыманьня ў ізалятары, дзе ён захварэў на COVID-19, быў выпушчаны. Суд быў прызначаны на 20 лістапада, але праз хваробу працэс перанесьлі на 18 сьнежня. 18 сьнежня быў абвешчаны перапынак да 30 сьнежня для выкліку сьведкі з боку абароны. 30 сьнежня суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў Івуліну штраф у памеры 30 базавых велічынь паводле арт. 23.34 КаАП.
3 чэрвеня 2021 году быў затрыманы разам з апэратарам «ЧаснАка» Яраславам Пісарэнкам у кватэры. 4 чэрвеня быў асуджаны да 30 сутак арышту нібыта за бела-чырвона-белы сьцяг на акне кватэры (Пісарэнка атрымаў 15 сутак) паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП судом Фрунзенскага раёну Менска (судзьдзя — Юлія Блізьнюк), нягледзячы на тое, што, паводле Івуліна, ніякага сьцяга вывешана не было.
Пасьля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў, і стала вядома, што Івуліна перавялі ў СІЗА №1, а сам журналіст абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства паводле арт. 342 КК (Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). 5 ліпеня 2021 году сумеснаю заяваю васьмі арганізацыяў, сярод якіх «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Івулін быў прызнаны палітычным вязьнем
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аляксандар Івулін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.