Культура (ад лац.
Вывучэннем феномена займаецца культуралогія. Налічваецца не меней за 250 азначэнняў паняцця культуры. Такая шматзначнасць абумоўліваецца не толькі складанасцю з’явы, але і шматлікасцю падыходаў да яе разгляду. Апроч таго, феномен культуры спарадзіў у працэсе развіцця мноства даччыных феноменаў, азначаных такім самым тэрмінам, як заходняя культура, культура народа, нацыянальная культура, класавая культура, культура харчавання, фізічная культура, некаторыя з якіх выходзяць за рамкі прадмета культуралогіі, як, напрыклад, асабістая культура.
Галоўная рыса ўсякай культуры наогул — яе штучнасць, створанасць чалавекам, у выніку чаго культура, як такая, процістаіць дзікай прыродзе. Апроч гэтага, чалавек стварае культуру не проста як жывая, дзейная істота, а як істота мыслячая, духоўная, інфармацыйная, што надае культуры яшчэ адну важную рысу — семантыку культуры (або духоўнасць у найшырэйшым яе разуменні).
З асноўных рыс культуры вынікаюць дзве найбольш распаўсюджаныя канцэпцыі разгляду яе: дзейнасная і семіятычная (тэарэтыка-інфармацыйная). Гэтыя падыходы не выключаюць адзін аднаго, хоць нярэдка і проціпастаўляліся ў мінулым. Найважнейшай канцэпцыяй разгляду культуры лічыцца каштоўнасная (аксіялагічная) канцэпцыя, г.зн. разуменне культуры як пэўнай каштоўнасці, што дазваляе перадаваць унтурнаую структуру, будову культуры, у той час, як дзейнасная канцэпцыя акрэслівае толькі вонкавыя межы культуры.
Сярод прадстаўнікоў заходняй грамадскай думкі ХХ ст. найбольш значныя і ўплывовыя даследаванні праблем культуры зрабілі:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Культура, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.