Феномен

Фено́мен (ад грэч.

У прыродазнаўчых навуках пад феноменам разумеецца назіраная з'ява ці падзея. У штодзённай мове фенаме́н — незвычайная з'ява, рэдкі факт, тое, што цяжка зразумець.

Феномен
Гарэнне — гэта назіраемая з'ява ці падзея і гэта ж — феномен.

У філасофіі

У антычнай філасофіі тэрмін сустракаецца ў некаторых аўтараў і значыць прадмет вопытнага ведання. У філасофіі Платона фенаменальнае супрацьпастаўляецца свету ідэй. Таму феномен ёсць толькі адлюстраванне ідэі.

У філасофіі новага часу феномен перастае разглядацца як звычайнае адлюстраванне ідэі. Заслугоўвае ўвагі трактоўка феномена ў Берклі, Юма, Лейбніца. У Канта феномен — гэта аб'ект, канстытуіраваны трансцэндэнтальным суб'ектам. Феномен выступае ў якасці прадмета магчымага вопыту ў даступных нам апрыёрных формах пачуццёвага сузірання. Феномен у Канта супрацьпастаўлены ноўмену — непазнавальнай «рэчы ў сабе».

Паняцце феномена грае важную ролю ў філасофіі Франца Брэнта́на. Пад феноменам ён разумее ўсё, што можа быць аб'ектам навуковага разглядання. Так, ён вылучае як унутраныя (псіхічныя), так і знешнія, фізічныя феномены. Псіхічныя феномены валодаюць інтэрнацыянальным існаваннем. Сапраўды даступным для назірання можа з'яўляцца толькі наш уласны ўнутраны вопыт, які намі ўсведамляецца. Таму феномен нясе ў сабе ўсе веды пра прадмет.

Рашаючую ролю паняцце феномена іграе ў фенаменалогіі Гусерля. Феномен у Гусерля азначае не толькі дадзеныя ў сузіранні якасці рэчаў, але характарызуецца адзінствам сваіх зместаў. Сцвярджаецца наяўнасць чыстых зместаў свядомасці, якія могуць быць разгледжаны па-за іх узаемасувяззю з фізічным светам.

У прыродазнаўчых навуках

У прыродазнаўчых навуках феномен — назіраемая з’ява ці падзея. Часта гэты тэрмін выкарыстоўваецца без разглядання прычын гэтай падзеі. Прыкладамі фізічных феноменаў могуць быць назіраемы феномен арбіты Месяца ці феномен ваганняў маятніка.

Зноскі

Tags:

Грэчаская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cТрасцянец21vek.byНікала Леанар Садзі КарноМарк ШагалПаўночная вайна (1700—1721)МарокаБеларускае нацыянальнае адраджэннеЕўрапейскі СаюзБульбаМагіла льва (паэма)Маша і МядзведзьРэфармацыяНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)2 красавікаШэрлак ХолмсВярбаЭдзі АгняцветЛексікаКірыла ТураўскіПотэрНовая зямля (паэма)Алена Леанідаўна БогданКнут ВіксельКазахстанАляксей Мікалаевіч Сокал2002Азіяцкі маршрут AH4Вялікдзень (народная традыцыя)ГарэлкаПротазаалогіяЦім СкарэнкаРымская рэспублікаНавакольнае асяроддзеБангкокАнглійская моваСацыялістычная Савецкая Рэспубліка БеларусіКіпрКароткая гісторыя БеларусіЯнка КупалаРональд РосУладзімір Ісакавіч ШолкУладзімір КараткевічПяроПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)Расціслаў ЛапіцкіІван ШамякінГарбачэва (Вілейскі раён)Сезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскДагестан987ЖаўнаВадзім КабанчукБутанЯнка БрыльМікалай Васільевіч СтасПагоняSony Music EntertainmentБагданаўка (Лунінецкі раён)Арганічныя рэчывыГанаБаявік (кінажанр)В’етнамВенгрыяЛюдовік VII МаладыЖук-аленьБеларускія народныя танцыБраніслаў Адамавіч ТарашкевічБілінгвізмАлесь Разанаў🡆 More