Феномен 2012 Года

Феномен 2012 года — комплекс шырока распаўсюджаных эсхаталагічных перакананняў, паводле якіх 21 (ці 23) снежня 2012 года здарыцца глабальны катаклізм ці адбудзецца фундаментальная трансфармацыя свету.

Гэта дата разглядаецца як апошняя ў 5125-гадавым цыкле мезаамерыканскага календара, пабудаванага на аснове Доўгага Ліку. Для абгрунтавання даты былі прапанаваны розныя тэорыі, такія як тэорыя «галактычнага выраўноўвання» і нумералагічныя формулы, але ніводная з іх не была прызнана ў навуковым асяроддзі.

Феномен 2012 Года
Канец б’ак’туна ў Доўгім Ліку календара мая

У інтэрпрэтацыі адэптаў руху Нью Эйдж дата азначае так званы «Вялікі пераход», пасля якога Зямля і яе жыхары выпрабуюць фізічнае ці духоўнае ператварэнне  (англ.), 21 снежня 2012 можа стаць пачаткам новай эры. Паводле іншых здагадак, у гэты дзень адбудзецца канец свету ці падобная сусветная катастрофа. Разглядаюцца розныя яе сцэнарыі, такія як разбуральнае гравітацыйнае ўзаемадзеянне паміж Зямлёй і чорнай дзіркай у цэнтры Млечнага Шляху ў выніку «галактычнага выраўноўвання», інверсія магнітнага поля Зямлі як следства максімуму сонечнай актыўнасці  (англ.) каласальнай магутнасці ці сутыкненне Землі з Планетай X, напрыклад, з міфічнай блукаючай планетай Нібіру, населенай разумнымі істотамі.

Вучоныя з розных галін навукі адпрэчваюць магчымасць якога-небудзь усепланетнага катаклізму ў 2012 годзе. У прыватнасці, прафесійныя маяністы заяўляюць, што ні ў адным з захаваных эпіграфічных помнікаў класічных мая няма сведчанняў ці прадказанняў пра гібель чалавецтва, і што здагадкі пра «канец» Доўгага Ліку ў 2012 годзе скажаюць уяўленні аб гісторыі і культуры мая. Аўтарытэтныя астраномы і спецыялісты з іншых абласцей абвясцілі тэорыі пра «канец свету» ілжэнавуковымі, з прычыны таго, што яны супярэчаць даным назіранняў і «адцягваюць ад куды больш надзённых праблем, такіх як глабальнае пацяпленне і страта біялагічнай разнастайнасці».

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Мезаамерыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Васіль ВіткаРодны склонЮрый Уладзіміравіч ТалубееўМарыя АнтуанетаБурыкыЮлія Анатолеўна АрцюхМікалай I (імператар расійскі)Беларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўЗапазычаныя словыСправа «Армія з народам»Дзень ПерамогіУкраінаСымон БудныСідрСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньКарная аперацыя «Bamberg»Ордэн Дружбы народаў (СССР)Node.jsЯпонская моваМікола МаляўкаЯнка ГеніюшУярМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)ГомельСтаражытнабеларуская літаратураСтаражытнаруская моваКуфарФрэдэрыктанскі ўніверсітэтПрыметнікФрунзенскі раён (Мінск)Карла ТальявініМечыслаў ПароўскіМінскі інавацыйны ўніверсітэтRunciniaВялікая Айчынная вайнаСельская гаспадарка БеларусіЛюбоўРасціслаў ЗавістовічБеларусыPornhubСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЗмагары (палітычнае клішэ)Жукіўка (Канатопскі раён)Av.byАтрыйCourage (фільм)Іван ЧыгрынаўЯн ВермерАлаіза ПашкевічЕва ВежнавецСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіКалі кветкі не маўчацьКіслародШыман КанарскіАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаРамантызмЗаходняя БеларусьЯнка БрыльАляксей ДудараўПершы падзел Рэчы ПаспалітайІнцыдэнт Асама-СансаФранцыск СкарынаБуры мядзведзьМіндоўгСэрца на далоніУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіВіктар КарамазаўШвейцарыяЛявон Цімафеевіч БаразнаСпіс памерлых у 2024 годзеЛірыкаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыНарысАлесь Бачыла🡆 More