Псеўданавука

Псеўданаву́ка (грэч.

Іншае распаўсюджанае вызначэнне псеўданавукі — «уяўная або ілжывая навука; сукупнасць перакананняў пра свет, памылкова разгляданая як заснаваная на навуковым метадзе ці як тая, што мае статус сучасных навуковых ісцін».

Ілжэнавука нярэдка матываваная той жа мэтай, што і прыкладная навука — дасягненнем неадкладнага практычна карыснага выніку. Аднак ілжэнавука дэмагагічна апелюе да навуковых метадаў, толькі імітуючы іх. Пры гэтым яна ніколі не ставіць перад сабой у якасці цэнтральнай задачы сапраўднае пазнанне рэчаіснасці.

Існуюць блізкія па значэнні тэрміны: «паранавука», «квазінавука», «альтэрнатыўная навука», «неакадэмічная навука». У англамоўнай літаратуры для псеўданавукі таксама выкарыстоўваюцца такія тэрміны як pathological science, junk science, voodoo science, crackpot science и bad science. Некаторыя даследчыкі пазначаюць комплекс гэтых паняццяў, якія скажаюць вобраз сапраўднай навукі, тэрмінам «дэвіянтная навука» (лац.: deviatio — адхіленне), паказваючы, што гэтыя негатыўныя формы паразітуюць на целе навукі і вядуць да дэфармацый яе каштоўнаснага ядра.

Сацыякультурны выток папулярнасці (і, адпаведна, прычына ідэалагічнай падтрымкі) псеўданавукі ў тым, што «яна рэалізуе спакусу простых рашэнняў, абслугоўвае сацыяльны запыт на агульнадаступную, зразумелую масам без спецыяльнай прафесійнай падрыхтоўкі расшыфроўку „непразрыстых“ з’яў прыроды і культуры». Таксама папулярнасці псеўданавукі спрыяе задавальненне з яе дапамогай рэлігійных, нацыяналістычных, палітычных і падобных мэтаў.

Пытанне аб навуковым статусе надзвычай важны для прадстаўнікоў розных ненавуковых напрамкаў, з прычыны чаго псеўданавука часта завецца сваімі прыхільнікамі «альтэрнатыўнай» («народнай») навукай. У сувязі з тым, што за апошнія 300 гадоў з дапамогай навуковага метаду былі дасягнуты ўражальныя поспехі ў самых розных галінах ведаў, у грамадстве складаецца меркаванне, што «навука — гэта добра і годна, а тое, што не з’яўляецца навукай — дрэнна». Таму тэрміны «псеўданавука» і «псеўданавуковы» часцяком разглядаюцца як прыніжальныя, а аўтары псеўданавуковых тэорый, як правіла, актыўна аспрэчваюць такую характарыстыку.

Псеўданавуковыя тэорыі могуць вылучаць і члены навуковай супольнасці, якія маюць вучоныя ступені і званні ў іншай вобласці ведаў, напрыклад, акадэмік АН СССР усходазнавец М. Я. Мар («новае вучэнне пра мову»), акадэмік РАН матэматык А. Ц. Фаменка  (руск.) («новая храналогія»).

Не варта адносіць да псеўданавукі тыя канцэпцыі з абласцей рэлігіі, філасофіі, мастацтва, маралі і г. д., якія не адпавядаюць сучасным навуковым уяўленням, але і не прэтэндуюць на ролю навукі. Неабходна таксама адрозніваць псеўданавуку ад непазбежных навуковых памылак і ад паранавукі як гістарычнага этапу развіцця навукі.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Абачыеў С. К. Подлинная наука и спекулятивная псевдонаука(руск.) // В защиту науки. — 2008. — № 3. — С. 56 — 76.

Спасылкі

Tags:

Псеўданавука Гл. таксамаПсеўданавука ЛітаратураПсеўданавука СпасылкіПсеўданавукаГрэчаская моваНавука

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Феафан СпаведнікПадобнасць (геаметрыя)Матрыца Pink FloydЯнка БрыльЯзэп Юр’евіч ЛёсікМаўленнеБеларуская Народная РэспублікаПаца-ВацаЮджынія ЧарлзУльтраправыяПнеўманіяГерб БеларусіМаладосць (часопіс)Філіп Сеймур ХофманКанадаРэспубліканскі тэатр беларускай драматургііБеларуская міфалогіяАлесь АдамовічВ’етнамВітаўтВялікае Княства Літоўска-БеларускаеРоджэр ФедэрэрДзеяслоўПаэт2004Максім Яўгенавіч КацПанямоннеЗміцер СаўкаМіхаіл ШэйтэльманУладзімір СцяпанЗімовыя Алімпійскія гульні 2014Сэрца на далоніВозераГерманіяКасцёл Святога Духа (Мінск)Тэрмін2011МножаннеФанемаЗборная Іарданіі па футболеЗборная Калумбіі па футболеHTMLMuroveiСлонімІрына ПаляшчукФранчэска V д’ЭстэАкупацыя Ірака (2003—2011)Прыслоўе.mcАральны секс557-я інжынерная брыгадаРэнесансЛявон ВольскіПалессеДудуткіПарэміялогіяБапба ГокленКаскадныя табліцы стыляўCreative CommonsФіліп НуарэАнтыкостыФК МіланНаталля Пятроўна АўдзееваГай Юлій ЦэзарТрыестЯндэксДзеепрыметнікГлеба🡆 More