Латга́лія (лат.
Latgale; латгал.: Latgola) — усходні край Латвіі. Займае прыкладна ¼ частка тэрыторыі краіны. Улучае 6 раёнаў з цэнтрамі: Балві, Люцын, Рэжыца, Прэйлі, Дзьвінск, Краслава. Насельніцтва — латгальцы, расейцы, латышы, палякі, беларусы, габрэі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 11 жніўня 1920 году бальшавікі забралі з складу Беларускай ССР і перадалі Латвіі Дзьвінск, найбуйнейшы горад Віцебскай губэрні, а таксама паўночна-заходнюю частку Віцебскай губэрні (Дзьвінскі, Люцынскі, Рэжыцкі паветы і 2 воласьці Дрысенскага павету). Ужо 25 сакавіка 1921 году ў Дзьвінску ўтварылася беларускае культурна-асьветніцкае таварыства «Бацькаўшчына»; сярод вынікаў працы таварыства было заснаваньне Дзьвінскай беларускай гімназіі.
У 1924—1925 гадох латвійская паліцыя сфабрыкавала матэрыялы пра «спробы далучэньня Латгаліі і часткі Ілукштанскага павету да БССР», па чым былі арыштаваныя і зьвінавачаныя ў дзяржаўнай здрадзе многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, настаўнікі, сябры таварыства «Бацькаўшчына». Хоць суд і апраўдаў беларусаў, але па гэтым былі ліквідаваныя многія беларускія культурніцка-адукацыйныя ўстановы. Неўзабаве латвійскі ўрад зачыніў усе беларускія адукацыйныя ўстановы былой Дзьвіншчыны.
Сэпаратысцкія настроі ў Латгаліі праяўляліся і пазьней: напрыклад, Язэп Гайлевіч, вікарый у касьцёле Панны Марыі ў Дзьвінску, зьвінавачваўся латыскімі ўладамі ў плянах далучыць Латгалію да Польшчы.
У пачатку XXI стагодзьдзя зноў паўстала пытаньне пра асобы статус Латгаліі і, нават пра выхад латгальскіх земляў з складу Латвіі. У жніўні 2011 году Паліцыя бясьпекі Латвіі распачала крымінальную справу паводле факту пашырэньня ўлётак, якія заклікалі вярнуць Расеі Латгалію. У 2015 годзе прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці сталі папулізаваць ідэю Латгальскай Народнай Рэспублікі. У студзені 2015 году ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук была апублікаваная выява сьцягу Латгальскай Народнай Рэспублікі, а таксама мапа Латвіі без Латгаліі. У лютым 2015 году Паліцыя бясьпекі Латвіі распачала чарговую крымінальную справу ў дачыненьні прыхільнікаў самастойнасьці Латгаліі. Некаторыя латвійскія палітычныя дзеячы лічаць, што пазбаўленьне ад Латгаліі стане для латыскіх нацыяналістаў адзінай магчымасьцю захаваць уладу на тэрыторыі астатняй Латвіі.
Ідэя сэпаратызму Латгаліі падаграецца таксама звонку: 3 лютага 2016 году тэлекампанія «Бі-бі-сі» паказала фільм «Трэцяя сусьветная вайна: у камандным пункце» (World War Three: Inside the War Room), у якім па захопе Дзьвінску прарасейскімі паўстанцамі і ўмяшаньня амэрыкана-брытанскай кааліцыі сусьвет аказваецца на мяжы глябальнай ядзернай катастрофы.
На тэрыторыі колішняга Інфлянцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага сфармалавася этнаграфічная група ліцьвінаў — беларусы-каталікі, якія размаўляюць на беларускай мове.
Гэта — накід артыкула пра Латвію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Латгалія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.