Латгалія

Латгалія — усходні гісторыка-культурны рэгіён Латвіі.

Займае прыкладна ¼ частку тэрыторыі краіны. Уключае 6 раёнаў з цэнтрамі: Балві, Лудза, Рэзэкнэ, Прэйлі, Даўгаўпілс, Краслава. Насельніцтва — латышы (уключна з латгальцамі), беларусы, рускія, палякі, яўрэі.

Латгалія
Latgale
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Насельніцтва
  • 251 503 чал. (2021)
Плошча
  • 14 547 км²
Латгалія на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыхары Латгаліі аддаўна зведвалі працэсы моўна-культурнага аславяньвання (зрушчвання, збеларушчвання), у выніку гэтага на тэрыторыі Латгаліі цяпер астраўкі аўтахтонных, але ўжо беларускамоўных латгальцаў. У Індрскай, Піедруйскай (Прыдруйскай) і Робэжніекскай воласцях Краслаўскага раёна беларусы, паводле перапісу 2000 года, складаюць большасць насельніцтва. На працягу ХХ стагоддзя гэты пласт жыхароў Латгаліі найбольш актыўна пераймае рускую мову і русіфікуецца ў культурна-ідэнтычнасным сэнсе. Гістарычна беларуская гаворка рабіла ўплыў на латгальскую гаворку, у якой ёсць пласт руска-славянскіх запазычанняў. Многія з ранніх латгальскіх выданняў (у тым ліку Буквароў) друкаваліся друкарнямі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (полацкімі езуітамі, віленскімі базыльянамі).

Гістарычна раён уздоўж Заходняй Дзвіны ў Латвіі ўвайшоў у сферу ўплыву Полацкага княства. Палачане збіралі даніну з мясцовых плямёнаў латгалаў, пра што ўзгадвае ў сваёй «Хроніцы Інфлянтаў» Генрых Латвійскі.

Назва

Назва Латгалія ад назвы краю Latgala (у пісаных крыніцах XI—XIII стагоддзяў летьгола, Lethigalli, Лотыгола). Другі складнік gal- ад агульнабалцкага *galas «канец, край» (> мясціна, край, зямля). Той жа другі складнік і ў назве Зямгалія ("Паўночны край"), ад якой назва племені зямгалаў.

Першая аснова Lat- гідранімічнага паходжання, ад напэўна не ідэнтыфікаванай ракі з назвай тыпу *Lata / *Leta, якую параўноўваюць з літоўскімі гідронімамі Latava, Latuva, Lat-upis (рэкі), Lat-ežeris (возера), латышскімі (у задзвінскім Відзэмэ) Late, Lat-upe. Далей да індаеўрапейскага *lat- «цекці». Менавіта ад латгальскай назвы ("Краіна латаў") пайшла і назва народу латышоў і краіны Латвіі.

Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, звязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасцей таксама не захаваліся і не ідэнтыфікуюцца. Назвы Галіндыя, Натангія (прускія землі), Яцвязь, Судовія (зямля роднасных яцвягам судоваў), Селія, Нальшаны, імаверна і Літва, звязваюцца з гідронімамі з асновамі Gal-ind-, Nat-ang-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Sel-, Nal-š-, Liet-(u)v-. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёна (племені).

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Заўвагі

  • https://data.stat.gov.lv/pxweb/lv/OSP_PUB/START__POP__IR__IRE/RIG040
  • K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 504—507.
  • V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 207—208, 296—289, 649, 890.
  • Топоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 479—482.
  • Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. — С. 105, 137, 182, 185, 223, 231—232, 295, 319.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Латгалія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Латгалія НазваЛатгалія Вядомыя асобыЛатгалія Гл. таксамаЛатгалія ЗаўвагіЛатгалія СпасылкіЛатгаліяБалвіБеларусыДаўгаўпілсКраславаЛатвіяЛатгальцыЛатышыЛудзаПалякіПрэйліРускіяРэзэкнэЯўрэі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Максім ТанкЯндэксДзяржаўная прэмія БССРКупаллеАлесь ПісьмянкоўПлошчы МінскаАндрэй ГорватЯраслаў Сільвестравіч ПархутаНапалеон ОрдаПечы (Барысаў)Прыродны газАлесь ЖукБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў28 красавікаЧжэн ЦзасіньАлесь АдамовічПарыж (Беларусь)Стары ЗапаветСімвалы БеларусіПаўднёвая АмерыкаАнатоль ВярцінскіБеларусь 2Справы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Афіцыйна-дзелавы стыльМіхась СтральцоўВера Аляксандраўна Палякова-МакейПятро ВасючэнкаАдвечным шляхамБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваМесны склонІнданезіяОрдэн Дружбы народаў (СССР)Партызанскі праспект (Мінск)Купалінка (песня)Кастрычніцкая рэвалюцыяМікола МаляўкаПарадокс ФерміВасіль ВіткаЛабокВісарыён Сцяпанавіч ГарбукБеларуская літаратураУладзімір Мікалаевіч КарватАркаh8kpjЛеанід Міхайлавіч ГалубовічПатрыятызмКанадаМастацкі стыльКалядыПеніс чалавекаKufar.by21vek.byДзядыУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьУярВожык (часопіс)Змітрок БядуляБеларусь у складзе Расійскай імперыіВалерый Мікалаевіч ГапееўУ краіне райскай птушкіМедаль Францыска СкарыныСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Звычайны прэзідэнтФінгерынгСправа «0 праміле»Герб Новага Двара (Шчучынскі раён)ПрыпяцьНафтаНазоўнікНюшаМонктанскі ўніверсітэтСалавёвэ (Ясынувацкі раён)🡆 More