Эўметазоі

Эўметазоі, сапраўдныя шматклеткавыя (Eumetazoa) — падцарства жывёл, у якое ўваходзяць усе віды з сапраўднай шматклеткавай структурай.

Эўметазоі
Эўметазоі
Марскія анемоны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eumetazoa Butschili, 1910

Даччыныя групы
Эўметазоі
Сістэматыка
на Віківідах
Эўметазоі
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  6072
EOL  58309680

Супрацьпастаўленае менш развітаму падцарству праметазояў (Prometazoa). Эўметазоі адрозніваюцца наяўнасцю мышачных і нервавых клетак, а таксама спецыялізаваных міжклеткавых кантактаў.

Тыпы сіметрыі

Адрозніваюць два асноўныя тыпы сіметрыі: прамянёвую (радыяльную) і двухбаковую (білатэральную).

Прамянёвая (радыяльная) сіметрыя характэрна для жывёл, якія вядуць маларухомы або прымацаваны спосаб жыцця і жывуць у водным асяроддзі (кішэчнаполасцевыя). У радыяльна-сіметрычных жывёл усе органы мнагакратна паўтараюцца па радыусах вакол падоўжнай восі, якая праходзіць праз аснову і верхні канец цела. Праз падоўжную вось іх цела можна правесці многа плоскасцей сіметрыі, якія падзеляць яго на сіметрычныя часткі. Гэтыя часткі будуць адлюстроўваць адна адну.

Большасць рухомых мнагаклетачных жывёл маюць двухбаковую (білатэральную) сіметрыю. Праз падоўжную вось іх цела можна правесці толькі адну плоскасць, якая падзеліць цела жывёл на дзве люстраныя часткі — правую і левую. У двухбакова-сіметрычных жывёл адрозніваюць пярэдні і задні канцы цела, спінны і брушны бакі. Такая будова характэрна для поўзаючых, плаваючых жывёл і жывёл, якія актыўна і накіравана перамяшчаюцца.

Літаратура

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6.

Tags:

Жывёлы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Васіль ЗуёнакПершая сусветная вайнаТураўскае княстваКастусь ЖукВейшнорыяБеларуская літаратураГуканне вясныМагіла льва (паэма)188-я інжынерна-сапёрная брыгадаКірыл Трафімавіч МазураўПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Другая сусветная вайнаОрдэн Дружбы народаў (СССР)МёрыІгар Міхайлавіч ПракаповічЧарнаярскі раёнКаласы пад сярпом тваімДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаЗлучнікЖукіўка (Канатопскі раён)АчэрэтынэЛітваІгар Уладзіміравіч ГолубеўЭлектронікаМашэкаПастава на каленяхАлесь БачылаЦягнікМонктанСаюз беларускіх пісьменнікаўПінская шляхта (п’еса)ПеснярыЗабіць прэзідэнтаРаслінаводстваНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)ДагаворНафтаКобрынПрыметнікПрывакзальная плошча (Мінск)АркаВайнаСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньРудабелкаКлэпалыСпіс птушак БеларусіІгарыўка (Канатопскі раён)Валерый Мікалаевіч ГапееўПолацкі езуіцкі калегіумПомнік Якубу Коласу (Мінск)Палесцінцы2024Васіль БыкаўЧорны замак АльшанскіВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляСяргей Аляксандравіч ПадсасонныБеларускі алфавітПолацкБеларусь у вайне 1812 годаСтаражытнабеларуская літаратураЯн ВермерЕва (карціна)Васіль Аляксеевіч ЖуковічМікалай I (імператар расійскі)Літаратурныя жанры2012Алесь ПетрашкевічРагвалодЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьБеларуская краёвая абаронаПалавы актПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Міхась БельскіАлесь БадакПрыслоўе🡆 More