Эліэзер Бэн-Егуда: яўрэйскі мовазнавец, рэдактар газет

Эліэ́зер Бэн-Егуда́ (іўр.: אֱלִיעֶזֶר בֶּן־יְהוּדָה; імя пры нараджэнні Эліэ́зер-І́цхак Пе́рэльман; 7 студзеня 1858, Лужкі, Віленская губерня — 16 снежня 1922, Іерусалім) — габрэйскі мовазнаўца, лексікограф і рэдактар газет.

Адзін з адраджальнікаў сучаснага іўрыта і заснавальнікаў гебраізму, піянер сіянізму.

Эліэзер Бэн-Егуда
іўр.: אֱלִיעֶזֶר בֶּן־יְהוּדָה
Эліэзер Бэн-Егуда: Біяграфія, Памяць, Спасылкі
Дата нараджэння 7 студзеня 1858(1858-01-07)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1922(1922-12-16) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Дэвора Бэн-Егуда[d] і Хемда Бэн-Егуда
Дзеці Ітамар Бэн-Аві[d] і Dola Ben-Yehuda Wittmann[d]
Род дзейнасці лексікограф, мовазнавец, журналіст, граматык, рэдактар газеты
Навуковая сфера мовазнаўства
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Эліэзер Бэн-Егуда: Біяграфія, Памяць, Спасылкі 
Эліэзер Бэн-Егуда з жонкай Хемдай, 1912

Нарадзіўся ў мястэчку Лужкі ў Віленскай губерні (цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). Наведваў яўрэйскую пачатковую школу («хедар»), дзе з трох гадоў вывучаў іўрыт і Біблію. Да дванаццаці гадоў ён прачытаў вялікія часткі Торы, Мішны і Талмуда. Маці і дзядзька спадзяваліся, што ён стане рабінам, таму адправілі вучыцца ў ешыву Полацка. У ешыве ён атрымаў рэлігійную габрэйскую асвету, якая ўключала таксама некаторыя свецкія творы. Пазней ён вывучыў фрацузскую, нямецкую і рускую мову, ды адправіўся ў Дзвінск (цяпер Даўгаўпілс, Латвія) дзеля дадатковай адукацыі, дзе паступіў у рэальнае вучылішча (скончыў экстэрнам у 1877).

У 1878 годзе пачаў навучанне ў Сарбонскім універсітэце Парыжа, дзе вывучаў медыцыну, а таксама гісторыю і палітыку Блізкага Усходу. Ва ўніверсітэце надалей удасканальваў габрэйскую мову і граматыку. Тады ж ён пазнаёміўся з сіянісцкім рухам і пачаў усведамляць неабходнасць адраджэння нацыянальнай мовы габрэяў. У Парыжы ўпершыню меў дыялог з яўрэем на іўрыце, што пераканала яго ў магчымасці цалкам адрадзіць гэтую мову.

У 1881 годзе іміграваў ў Палесціну, якой кіравала тады Асманская імперыя, і асеў у Іерусаліме, дзе змяніў імя на Бэн-Егуда. У сям’і адзінай мовай стасункаў быў іўрыт. Яго сын Бэн-Цыён Бэн-Егуда быў першым ізраільцянінам, для каго іўрыт быў роднай мовай, іншай ён не ведаў і размаўляў толькі на ёй. Для навучання сваіх дзяцей сям’я жыла ў моўнай ізаляцыі, дзе ўжываўся толькі іўрыт.

У 1882 годзе Нісым Бэхар, дырэктар школы Torah & Avodah пры іерусалімскім каледжы Сусветнага габрэйскага хаўрусу[d] прапанаваў Бэн-Егуду пасаду настаўніка, дзе той пачаў выкладаць на іўрыце. Бэхар азнаёміў Бэн-Егуду з метадам выкладання іўрыта на іўрыце, без перакладу на іншыя мовы. З прычыны хваробы Бэн-Егуда выкладаў нядоўга, але ягоная праца мела плён, ужо праз некалькі месяцаў вучні маглі свабодна размаўляць на іўрыце на побытавыя тэмы.

Некалькі гадоў Бэн-Егуда пісаў артыкулы ў мясцовай газеце «Гахавацэлет», а ў 1884 годзе пачаў друкаваць уласную газету «Гацві[d]», якая задумвалася як сродак для навучання дарослых праз змест і мову. Бэн-Егуда выкарыстоўваў сваю газету як інструмент увядзення ў іўрыт новых слоў, якіх раней не існавала. Тады ж ён пачаў працу над слоўнікам, вынікам працы стаў 17-тамовы «Поўны слоўнік старажытнагабрэйскай мовы і сучаснага іўрыту», які канчаткова быў дароблены пасля ягонай смерці другой жонкай Гемдай і сынам . У снежні 1890 года стварыў Камітэт мовы іўрыт, які ў 1920 годзе рэарганізаваны ў Акадэмію мовы іўрыт, што цяпер ёсць галоўным цэнтрам даследавання і рэгулявання іўрыту.

29 кастрычніка 1922 года іўрыт, разам з арабскай і англійскай мовамі, абвешчаны адной з афіцыйных моў Брытанскага мандату ў Палесціне. Гэта адбылося ў тым ліку дзякуючы працы Бэн-Егуды.

Эліэзер Бэн-Егуда памёр у Іерусаліме 16 снежня 1922 года ад сухотаў.

Памяць

На доме Эліэзера Бэн-Егуды ў Іерусаліме ўсталяваная памятная дошка. У гонар яго названая адна з цэнтральных вуліц Іерусаліма, а таксама вуліцы ў Тэль-Авіве, Хайфе і іншых гарадах Ізраіля.

На радзіме ў Лужках усталяваны памятны знак на месцы дома, дзе ён нарадзіўся. Бюст Эліэзера Бэн-Егуды ўсталяваны на Алеі славутых землякоў у Глыбокім.

Зноскі

  • а б Elieser Ben Jehuda // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Eliezer Ben Yehouda // AlKindi
  • לנג י. Daber ʻIvrit! : ḥaye Eliʻezer Ben Yehudah — С. 40, 197. — ISBN 978-965-217-274-7
  • לנג י. Daber ʻIvrit! : ḥaye Eliʻezer Ben Yehudah — С. 208. — ISBN 978-965-217-274-7
  • Young Ben-Yehuda. huji.ac.il. Архівавана з першакрыніцы 2 August 2012. Праверана 26 November 2012.
  • а б в г д Эліэзэр Бэн-Егуда й адраджэньне іўрыту (1858-1922) (бел. (тар.))(недаступная спасылка). pravapis.org. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2021. Праверана 7-1-2021.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Эліэзер Бэн-Егуда, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Эліэзер Бэн-Егуда БіяграфіяЭліэзер Бэн-Егуда ПамяцьЭліэзер Бэн-Егуда СпасылкіЭліэзер Бэн-Егуда16 снежня185819227 студзеняІерусалімІўрытВіленская губерняЛексікаграфіяЛужкі (Шаркаўшчынскі раён)МовазнаўстваСіянізмЯўрэі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Старажытнабеларуская літаратураНовы замак (Гродна)АстравецПолацкГедзімінМастурбацыяГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Microsoft OfficeМужыцкая праўдаЧайка (значэнні)АдраджэннеМаладосць (часопіс)Максім ГарэцкіСпіс птушак Беларусіh8kpjЮлія Анатолеўна АрцюхМастацкая літаратураФарамірСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічМаскваПарыж (Беларусь)Нарматыўны кантрольДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаКастрычніцкая рэвалюцыяНюшаЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьЛабараторныя ўмовыЯўхім Фёдаравіч КарскіАляксей ДудараўСхема БЧБАляксандр Аляксандравіч ВіхорЯпоніяКарфагенПалессеМедаль Францыска СкарыныРэч ПаспалітаяЗайменнікАндрэй ГорватБеларуская вёскаМонктанМінская вобласцьБуры мядзведзьЛічэбнікБаранаРэпартажJava (мова праграмавання)КупаллеЧарнаярскі раён2020Радыевугляроднае датаваннеБеларуская фанетыкаЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьЗмагары (палітычнае клішэ)Мечыслаў ПароўскіБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяКрасная Гара (Краснагорскі раён)Александрынскі тэатрПрыметнікCourage (фільм)Марат Сяргеевіч МаркаўІнстытут беларускай культурыРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўПлошча Якуба КоласаМіндоўгЗаходняя БеларусьБурыкыУвасабленнеБярнард БукаткаСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУБеларуская Рада КультурыПрымыканне (лінгвістыка)КіслародГасцінец (дарога)ПеснярыПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)БрэстЛацінская мова🡆 More