Іўрыт: мова семіцкай сям'і, дзяржаўная мова Ізраіля

Іўры́т (саманазва: עִבְרִית, вымаўл.

[ʔivˈʁit] або [ʕivˈɾit]) — мова семіцкай сям'і афразійскай макрасям'і, гістарычная мова яўрэяў і іх продкаў, свяшчэнная мова іудаізму. Меркаваныя найранейшыя пісьмовыя сведчанні мовы — Х ст. да н.э.

Іўрыт
Іўрыт: Назва, Гісторыя, Гл. таксама
Саманазва עִבְרִית
Краіны Ізраіль, Заходні бераг Іардана, сектар Газа, у астатніх краінах (як літургічная мова)
Рэгіёны Блізкі Усход
Афіцыйны статус Іўрыт: Назва, Гісторыя, Гл. таксама Ізраіль
Арганізацыя, якая рэгулюе Акадэмія мовы іўрытberu
Агульная колькасць носьбітаў
  • 9 303 950 чал. (2019)
Статус у бяспецы[d]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Афразійская макрасям'я

Пісьменнасць яўрэйскі алфавіт
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 ивр 198
ISO 639-1 he
ISO 639-2 heb
ISO 639-3 heb
WALS heb
Ethnologue heb
Linguasphere 12-AAB-a
ABS ASCL 4204
IETF he
Glottolog hebr1246
Іўрыт: Назва, Гісторыя, Гл. таксама Вікіпедыя на гэтай мове
Яўрэйскі алфавіт
чытаецца справа налева
Алеф
א
Бэт
ב
Гімэль
ג
Далет
ד
Хэ
ה
Ваў
ו
Заін
ז
Хэт
ח
Тэт
ט
Ёд
י
Каф
כך
Ламэд
ל
Мэм
מם
Нун
נן
Самэх
ס
Аін
ע
Пэ
פף
Цадзі
צץ
Куф
ק
Рэш
ר
Шын
ש
Таў
ת

Спыніў сваё існаванне ў якасці размоўнай мовы прыкладна ў ІІ ст. н.э., аднак захоўваўся як мова яўрэйскага богаслужэння і рабінскай літаратуры. У ХІХ ст. мова была адроджана, і цяпер на мове размаўляе прыкладна 9 млн чал. (з іх 7 млн — ізраільцяне). ЗША — другая па колькасці носьбітаў іўрыта краіна, дзе налічваецца каля 222 тыс. чал., якія свабодна гавораць на мове, у асноўным выхадцы з Ізраіля. Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году засведчыў, што ў краіне пражывае 12 926 чалавек, чыя нацыянальнасць вызначана як яўрэі, з іх 245 чалавек вызначылі мову сваёй нацыянальнасці як родную.

Сучасны іўрыт – адна з афіцыйных моў Ізраіля побач з арабскай. Старажытнаяўрэйская мова (біблейскі іўрыт) з'яўляецца мовай рэлігіі і вывучаецца ў сучасных яўрэйскіх супольнасцях свету, а таксама з'яўляецца літургічнай мовай самарыцян. Як замежная мова іўрыт у асноўным вывучаецца яўрэямі; асобамі, якія вывучаюць іудаізм або Ізраіль, а таксама археолагамі і лінгвістамі, якія спецыялізуюцца ў галіне Блізкага Усходу. Акрамя таго, іўрыт нярэдка вывучаецца багасловамі і ў хрысціянскіх семінарыях. На старажытнаяўрэйскай мове напісана Тора, тагачасная форма старажытнаяўрэйскай зведала росквіт каля VI ст. да н.э. З гэтае прычыны іўрыт таксама вядомы як свяшчэнная мова (іўр.: לְשׁוֹן הַקֹּדֶשׁ, Leshon HaKodesh).

Назва

Само слова עִבְרִית ([ʔivˈʁit], [ʕivˈɾit]) перакладаецца з мовы іўрыт як прыметнік «яўрэйская». Жаночы род тут ужываецца з-за таго, што назоўнік שפה сафа́ («мова», «маўленне»), да якога звычайна адносіцца гэты прыметнік, у іўрыце выкарыстоўваецца ў жаночым родзе.

Гісторыя

Паходжанне і ўзрост

У другой палавіне ІІ тысячагоддзя да н. э. іўрыт становіцца самастойнай семіцкай мовай, канчаткова адасобіўшыся ад роднасных моў і дыялектаў. Найстаражытнейшая літаратурная крыніца на іўрыце з выяўленых на сёння — «Песня Дэворы» (ХІІ ст. да н. э.). Пасля гэты твор увайшоў у тэкст Старога Запавету («Кніга Суддзяў Ізраілевых», ч. 5).

Самы старажытны надпіс на іўрыце, «каляндар з Гезера»beru, датуецца X стагоддзем да н. э.

Асноўныя перыяды

Адраджэнне іўрыта

Адраджэнне яўрэйскай мовы адбывалася ў Еўропе і Ізраілі на працягу ХІХ—ХХ стагоддзяў праз ператварэнне з мовы богаслужэнняў у паўсядзённую, гутарковую і пісьмовую мову. Ставілася ў якасці адной з задач сіянісцкага руху і дзяржавы Ізраіль ад заснавання ў 1948 годзе. Суправаджалася перайманнямі з ідыша.

Іўрыт у СССР

Яшчэ пастановай СНК у 1919 годзе іўрыт у СССР быў абвешчаны рэлігійным, і выкладанне на ім у яўрэйскіх школах было забаронена.

У савецкай літаратуры іўрыт вельмі доўга называлі старажытнаяўрэйскай мовай, нават калі пытанне яго адраджэння ў Ізраілі было гістарычна вырашана. Існуе меркаванне, што гэта адбывалася выключна з палітычных меркаванняў, з мэтай проціпастаўлення «старой і мёртвай» мовы іўрыт «сучаснай і жывой» яўрэйскай мове — ідышу. Нейтральныя адносіны да сучаснага іўрыта ў СССР мелі месца паміж смерцю Сталіна ў 1953 г. і Шасцідзённай вайной у 1967 г., калі паміж Ізраілем і СССР існавалі дыпламатычныя адносіны.

Пасля Шасцідзённай вайны і разрыву савецка-ізраільскіх адносін у 1967 годзе прыхільнікі іўрыта ў СССР (за выключэннем тых, хто вывучаў і даследаваў мову ў навуковых мэтах, напрыклад, на ўсходазнаўчых аддзяленнях ВНУ) прыраўноўваліся да сіяністаў (гэта значыць да патэнцыяльных эмігрантаў — «здраднікаў савецкай Радзімы», а пазней і да «расістаў», згодна з рэзалюцыяй 3379 ААНberu 1975 года, якая была скасавана рэзалюцыяй 46/86beru толькі ў 1991 годзе). А значыць, іх лёгка маглі выгнаць з працы або з ВНУ, а некаторыя настаўнікі іўрыта нават былі асуджаныя на турэмнае зняволенне па розных зачэпках.

Гл. таксама

Крыніцы

  • UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger
  • Most ancient Hebrew biblical inscription deciphered (англ.). Phys.org (27 студзеня 2010). Праверана 12 лютага 2014.
  • Klein, Zeev. A million and a half Israelis struggle with Hebrew // Israel Hayom.
  • Nachman Gur. Kometz Aleph – Au• How many Hebrew speakers are there in the world?. — Behadrey Haredim. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2013.
  • Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). A guide to learning English. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2013. Праверана 2 студзеня 2015.
  • Self-Access Centre - Hebrew (англ.). UCL. Праверана 12 лютага 2014.
  • Population: Ancestry, Language Spoken At Home (англ.). Статыстычнае бюро ЗША. Праверана 12 лютага 2014.
  • Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Белстат (15 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2010. Праверана 2 студзеня 2015.
  • Літаратура

    Спасылкі

    Іўрыт: Назва, Гісторыя, Гл. таксама 

    Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
    на іўрыце

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Іўрыт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Іўрыт НазваІўрыт ГісторыяІўрыт Гл. таксамаІўрыт КрыніцыІўрыт ЛітаратураІўрыт СпасылкіІўрытІудаізмАфразійскія мовыМіжнародны фанетычны алфавітСеміцкія мовыЯўрэі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Тарас Рыгоравіч ШаўчэнкаЧасціца (часціна мовы)Арыэль ШаронМікіта Сяргеевіч ХрушчоўВялікае Княства ЛітоўскаеВітаўтWayback MachineВікісховішчаМалыя ГарадзяцічыЗвычайныя жабыБеларуская фанетыкаАдам МіцкевічІгар Пятровіч ТурЯўгенія Аляксандраўна МарынчанкаМіхась СтральцоўРэпрадуктыўная сістэма чалавекаФедэральнае бюро расследаванняў2003Папараць-кветкаФранцыск СкарынаJSTORКітайАфганская вайна (1979—1989)Казімір Вікенцьевіч КамейшаМіхась ПазнякоўАнтані ван ЛевенгукКлецкЯн БаршчэўскіГербы гарадоў БеларусіВіктар Фёдаравіч ШматаўСпіс беларускіх фільмаўБярозка (часопіс)Воднае полаВагінальны сексКаўнасГеоргій МарчукАлесь ПушкінКандрат КрапіваАдольф Гітлер УунонаНапады на пасольства Лівіі ў МінскуАнатоль Дзмітрыевіч ТагановічВейшнорыяОршаСярэдневышынны дальнепалётны беспілотны лятальны апаратБанк ДабрабытФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічГісторыя БеларусіМагілёўУладзімір Мінавіч МазгоЯгайлаКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаНавуковы стыль1xbetГісторыя авіяцыіСірыйскі КурдыстанЛексікаМікола ШабовічВасіль ЦяпінскіУладзімір Іванавіч КарызнаСяргей БульбаХраналогія суданскага канфлікту (2023)АўстраліяУладзімір Аляксеевіч АрлоўМіхась ЗарэцкіСосны 2Фрэдэрык Генрых АранскіСлуцкае паўстаннеСаветы шуры рэвалюцыянераў БенгазіВасіль Вячаслававіч Уткін🡆 More