Сумчатыя

Сумчатыя (Metatheria, Marsupialia) — інфраклас (разглядаўся таксама як атрад) млекакормячых.

Сумчатыя
Сумчатыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Marsupialia
Huxley, 1880

Сінонімы
  • Metatheria
Сумчатыя
Сістэматыка
на Віківідах
Сумчатыя
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179917
NCBI  9263
EOL  2844108
FW  309399

Апісанне

Даўжыня ад 4 да 300 см, маса да 90 кг. Раслінаедныя, насякомаедныя, драпежныя, ёсць усёедныя. Размнажэнне ад аднаго да некалькіх разоў за год. Самкі большасці відаў маюць вывадковую сумку (адсюль назва), у якую адкрываюцца саскі (2—6) малочных залоз. Дзіцяняты нараджаюцца слабаразвітымі і развіваюцца ў сумцы (да 250 сут.), дзе прымацоўваюцца да саска, з якога малако выпырскваецца пры скарачэнні спецыяьных мышцаў.

З'яўленне і распаўсюджанне

Зыходзячы з палеанталагічных даследаванняў, сумчатыя былі вельмі распаўсюджаныя ў мезазоі, але пазней іх, як і клаачных, выцеснілі плацэнтарныя з большасці кантынентаў. Час з'яўлення сумчатых, па некаторых адзнаках, ~ 186—193 млн год. (юрскі перыяд). Найстаражытнымі выкапнёвымі парэшткамі сумчатых лічацца знойдзеныя ў адкладах мелавога перыяду правінцыі Ляанін, на паўднёвым усходзе Кітая, парэшткі сысуна Sinodelphys szalayi ўзростам 125 млн гадоў.

Большасць сумчатых Паўднёвай Амерыкі вымерлі пасля ўзнікнення натуральнага моста паміж Паўднёвай і Паўночнай Амерыкай, па якім з поўначы на ​​поўдзень сталі пранікаць новыя віды («вялікі Міжамерыканскі абмен»). Толькі апосумы змаглі вынесці канкурэнцыю і нават распаўсюдзіцца на поўнач.

У адрозненне ад Паўднёвай Амерыкі аўстралійскі свет сумчатых ў выніку геаграфічнай ізаляцыі захаваўся да гэтага дня, аднак пасля з'яўлення чалавека 45000 гадоў таму і тут ён зведаў істотныя змены. Згодна з шырока распаўсюджанай гіпотэзай усе віды буйных сумчатых былі выкаранены пасяленцамі неўзабаве пасля іх высадкі ў Аўстраліі. Існуюць аднак даследаванні, якія сцвярджаюць, што буйныя сумчатыя суіснавалі з чалавекам да 15 000 гадоў назад і вымерлі ў выніку холаду і засух апошняга ледніковага перыяду. Па гэтай гіпотэзе прычынай іх вымірання стаў не чалавек, а іх недастатковая адаптацыйная здольнасць. Аднак уплыў чалавека ўсё ж бясспрэчны. У 1936 памёр апошні тасманійскі сумчаты воўк.

У цяперашні час у свеце налічваецца каля 250 відаў сумчатых. Пашыраны пераважна ў Аўстраліі, а таксама на а-вах Вялікія Зондскія, Тасманія, Новая Гвінея, у Паўднёвай, Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы; акліматызаваны ў Новай Зеландыі. Насяляюць разнастайныя ландшафты і вадаёмы.

Класіфікацыя

Падзяляюцца на 2 падатрады, адрозніваецца каля 250 відаў.

Філагенетычныя ўзаемаадносіны паміж сучаснымі атрадамі сумчатых могуць быць паказаны ў выглядзе кладаграммы:

Сумчатыя

Didelphimorphia Сумчатыя 




Paucituberculata Сумчатыя 


Australidelphia

Microbiotheria Сумчатыя 


Eomarsupialia

Diprotodontia Сумчатыя 


Agreodontia

Notoryctemorphia Сумчатыя 



Dasyuromorphia Сумчатыя  



Peramelemorphia Сумчатыя 







Зноскі

Літаратура

Tags:

Сумчатыя АпісаннеСумчатыя Зяўленне і распаўсюджаннеСумчатыя КласіфікацыяСумчатыя ЛітаратураСумчатыяАтрад (біялогія)Сысуны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БразіліяСпіс беларускіх імёнБеларускі алфавітGemeinsame NormdateiНатуральная воспаТаежная зонаФК СевільяМікола МятліцкіДу ФуРадаводРодны склонБільбааЧэрвеньАлаіза ПашкевічРуская мова ва УкраінеДагавор аб космасеІван Піліпавіч АкімачкінНарвасадатаФранцыск СкарынаБалгарскі алфавітСан-Луіс-АбіспаНараджэнне Хрыстова ва УкраінеГалоўная старонка1695Беларускі полк «Пагоня»Сімяон ПолацкіАўген КалубовічНавуковы стыльФра Беата АнджэлікаПалівальны панядзелакМоваБеларускае нацыянальнае адраджэннеПампеіЭндрэ ДаманаўскіВалянцін Паўлавіч ТаўлайМіндоўгГенрых III ВалуаШтучны інтэлектСэм КлафлінАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Пурпурны колерЛюдзі на балоце (раман)Роджэр ФедэрэрКірыцімаціМіхась ЧаротВасіль Васілевіч ШапялевічМарат Сяргеевіч МаркаўБеларускі вызвольны рух (арганізацыя)ЯгайлаРасліныГольмійБеларуская градаІван ПташнікаўШарашоваСан-Паола-фуоры-ле-МураПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеToyota Motor CorporationДжасцін БіберТрыясавы перыядСупрацьстаянне ў Ігл-Пас21vek.byВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі БеларусьДжэрэмі РэнерМесны склонУітні Х’юстанЗолтан ЛаціновічВ’етнамМоўная інтэрферэнцыяМагілёўская вобласцьТарашкевіцаТочка BYПартнёрства дзеля міруЗміцер ВайцюшкевічАсіміляцыя талышоўГісторыя беларускай мовыХайбер-ПахтунхваБелае (Пухавіцкі раён)🡆 More