Семіцкія Мовы

Семіцкія мовы — група моў, адна з галін афразійскай, ці семіта-хаміцкай, макрасям'і моў, распаўсюджаных на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы і ва Усходняй Афрыцы, якая аб'ядноўвае некалькі буйных моўных сямей, звязаных адносінамі аддаленага сваяцтва.

Семіцкая
Таксон сям'я
Арэал Блізкі Усход, Паўночная Афрыка, Паўночна-Усходняя Афрыка, Мальта
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі, Мовы Афрыкі

Настратычныя мовы (гіпотэза)

Склад
Заходнесеміцкія мовы, Усходнесеміцкія мовы, Паўднёвасеміцкія мовы
Коды моўнай групы
ДАСТ 7.75–97 сем 593
ISO 639-2 sem
ISO 639-5 sem

З сучасных семіцкіх моў найбольш шырока распаўсюджаны

Паходжанне і ўзрост

На семіцкіх мовах на працягу тысячагоддзяў размаўляе насельніцтва Блізкага Усходу.

Да сям'і семіцкіх моў адносяцца мовы:

Гісторыя

Паводле распаўсюджанай гіпотэзы, продкі носьбітаў протасеміцкай мовы прыйшлі ў Пярэднюю Азію з Афрыкі, дзе знаходзілася прарадзіма афразійскіх моў. Паводле меркавання семітолага Ю. Зарынса, семіцкія мовы ўзніклі на тэрыторыі качавога пастухоўскага комплексу ў Аравіі, які з'явіўся ў перыяд асушвання клімату ў канцы дакерамічнага неаліту на старажытным Блізкім Усходзе (Глабальнае пахаладанне 6200 года да н.э.).

На працягу некалькіх тысячагоддзяў семіцкія плямёны неаднаразова здзяйснялі міграцыі на поўнач, асімілюючы насельніцтва іншых абласцей. У III тысячагоддзі да н.э. семіцкія плямёны занялі Месапатамію і, магчыма, засялялі вобласці, якія адпавядаюць тэрыторыі цяперашняй Сірыі. Адзін з найбольш шырока распаўсюджаных дыялектаў протасеміцкай мовы стаў звацца акадскай мовай (па геаграфічнай назве сталіцы Саргонаўскай імперыі (2350—2170 да н.э.). Элементы акадскай мовы пранікалі ў шумерскую. У другім тысячагоддзі да н.э. і Асірыя і Вавілон шырока выкарыстоўвалі акадскую мову. Носьбіты гэтай мовы выкарыстоўвалі клінапіс, атрыманы ў спадчыну ад шумераў.

Пазней ролю «лінгва франка» ва ўсім рэгіёне Блізкага Усходу выконвала арамейская мова. Асабліва ўзмацняецца становішча арамейскай мовы ў эпоху кіравання Ахеменідаў (VII стагоддзе да н.э. — IV стагоддзе да н.э.), пры якіх яна становіцца афіцыйнай мовай імперыі.

Паводле Бібліі народы, якія размаўлялі на семіцкіх мовах паходзілі ад Сіма, сына Ноя.

Класіфікацыя

Лінгвістычная характарыстыка

Фанетыка

Для фанетычнага ладу семіцкіх моў характэрны наступныя асаблівасці:

  • тры рады (серыі) зычных (звонкія, глухія і эмфатычныя)
  • абмежаваная колькасць галосных і іх падпарадкаваная роля
  • развітая сістэма гартанных зычных

Марфалогія і лексіка

  • трохзычны корань са зменлівым галосным складам
  • наяўнасць двух родаў (мужчынскі і жаночы)
  • наяўнасць адмысловага — спалучанага — стану ў імёнаў (гл. ізафет, ідафа)
  • у старажытнасці дзеяслоўная сістэма складалася з перфекта-імперфекта; пазней перфект быў пераасэнсаваны, як правіла, як мінулы час, імперфект — як будучы (напр. іўрыт) ці цяперашні (напрыклад, у арабскай) час
  • сістэма дзеяслоўных парод і словаўтваральных мадэлей
  • агульная сістэма займенных суфіксаў
  • агульны слоўнікавы запас, які ахоплівае велізарную колькасць (парадку 20 тысяч) слоў самых розных сфер ужывання.

Гл. таксама

  • Семіталогія

Зноскі

Літаратура

  • Дьяконов И. М. Семитские языки // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: Сов. энциклопедия, 1990. — С. 442—443. — ISBN 5-85270-031-2.
  • Старинин В. П. Структура семитского слова: Прерывистые морфемы. — М.: Изд-во восточной литературы, 1963. — 116 с.

Спасылкі

Tags:

Семіцкія Мовы Паходжанне і ўзростСеміцкія Мовы ГісторыяСеміцкія Мовы КласіфікацыяСеміцкія Мовы Лінгвістычная характарыстыкаСеміцкія Мовы Гл. таксамаСеміцкія Мовы ЗноскіСеміцкія Мовы ЛітаратураСеміцкія Мовы СпасылкіСеміцкія МовыАфразійскія мовыБлізкі УсходМакрасям'яПаўночная АфрыкаСемітыУсходняя Афрыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АчэрэтынэАдраджэннеАркадзь КуляшоўВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Міхась ПазнякоўЛітаратурныя жанрыТлумачальны слоўнік беларускай мовыЧыгуначны вакзалPremiere (часопіс)Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыПастава на каленяхГомельКарфагенСэквіл (Нью-Брансуік)Марк ШагалБелы легіёнБеларуская ВікіпедыяБеларуская краёвая абаронаПарнаграфіяПлошча Перамогі (Мінск)Сімвалы БеларусіНарматыўны кантрольСяргей Іванавіч ГрахоўскіБурыкыПолацкАперацыйная сістэмаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяАндрэй Валер’евіч ХадановічБібліяГісторыя БеларусіБелы буселБаладаСцяг БеларусіКастрычніцкая рэвалюцыяМіхась ЛынькоўЖураўліны крыкНіл ГілевічВіцебская вобласцьКолеры нацыіМіндэльскае зледзяненнеДзеяслоўПаўлінкаІван ЧыгрынаўУладзімір ДубоўкаРасціслаў ЗавістовічЛюбоўУніверсітэт Святога СтэфанаГербы гарадоў БеларусіРасіяНавіяльCourage (фільм)Google searchКіеўАфіцыйна-дзелавы стыльСпіс газет БеларусіДзікае паляванне караля СтахаДзядыЯнкава (Пухавіцкі раён)ПрамысловасцьІгар Пятровіч ТурБеларускі алфавітВалерый Мікалаевіч ГапееўНавум Якаўлевіч ГальпяровічАлесь Мікалаевіч КарлюкевічПятрусь БроўкаІранНюшаЭякуляцыяДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаГлеб Іванавіч УспенскіОрдэн «Знак Пашаны»🡆 More