Раджэндра Прасад

Раджэндра Прасад (3 снежня 1884, Зерадэі, Брытанская Індыя — 28 лютага 1963, Патна, Індыя) — індыйскі змагар за незалежнасць Індыі, першы прэзідэнт краіны (1950—1962).

Раджэндра Прасад
хіндзі: डाक्टर राजेन्द्र प्रसाद
Раджэндра Прасад
1-ы прэзідэнт Індыі[d]
26 студзеня 1950 — 12 мая 1962
Папярэднік C. Rajagopalachari[d]
Пераемнік Сарвепалі Радхакрышнан
Member of the Constituent Assembly of India[d]
6 ліпеня 1946 — 24 студзеня 1950
старшыня (Constituent Assembly of India[d])
11 снежня 1946 — 24 студзеня 1950
Папярэднік Sachchidananda Sinha[d]
Нараджэнне 3 снежня 1884(1884-12-03)[…]
Смерць 28 лютага 1963(1963-02-28)[…] (78 гадоў)
Жонка Rajavanshi Devi Prasad[d]
Веравызнанне індуізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Паходзіў са змяшанай касты «каястха» — пісцы. Яго бацька быў вучоным-філолагам ў галіне санскрыту і персідскага моў. Бацькі жанілі яго ў 12 гадоў.

У 18 гадоў ён паступіў ва ўніверсітэт Калькуты, у 1915 годзе з адзнакай стаў магістрам права. Працаваў у розных навучальных установах у якасці выкладчыка. Пасля атрымання ступені па эканоміцы з’яўляўся прафесарам англійскай мовы ў каледжы Langat Singh, з 1909 года — прафесарам эканомікі ў гарадскім каледжы Калькуты. Завяршыў адукацыю атрыманнем доктарскай ступені ў галіне права ў Алахабадскім універсітэце.

Займаўся адвакацкай практыкай у Бхагалпуры. У 1916 годзе паступіў на службу ў Высокі суд правінцыі Біхар і Арыса.

Упершыню прыняў удзел у мерапрыемстве Індыйскага нацыянальнага кангрэса ў Калькуце ў 1906 годзе, стаў яго членам ў 1911 годзе. На сесіі Індыйскага нацыянальнага кангрэса, які праходзіў у 1916 годзе ў Лакхнау пазнаёміўся з Махатма Гандзі, а затым і з Джавахарлалам Нэру. У 1920 годзе прыняў рашэнне завяршыць кар’еру юрыста, а таксама свае абавязкі ва ўніверсітэце для дапамогі нацыянальна-вызваленчаму руху. Пісаў артыкулы для апазіцыйных выданняў і актыўна ездзіў па краіне, прапагандуючы ідэі незалежнасці.

У кастрычніку 1934 года на сесіі ў Бамбеі быў абраны прэзідэнтам Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Пазней неаднаразова падвяргаўся турэмнаму зняволенню, хоць і не на доўгі перыяд. Узначальваў камітэты дапамогі пацярпелым ад землятрусу ў Біхары (1934) і ў Квеце (1935). Пасля прыняцця ў 1942 годзе ІНК рэзалюцыі «Прэч з Індыі!» (Quit India Resolution) быў арыштаваны і да 15 чэрвеня 1945 года знаходзіўся ў турэмным зняволенні.

Пасля ўтварэння Часовага ўрада Індыі — Выканаўчага савета пры віцэ-каралі Індыі 2 верасня 1946 года ён стаў кіраўніком дэпартамента харчавання і сельскай гаспадаркі. Пазней ён тройчы абіраўся старшынёй Устаноўчага сходу, а пасля ўступлення ў сілу падрыхтаванай сходам Канстытуцыі Індыі 26 студзеня 1950 г. абраны першым прэзідэнтам краіны. Заклаў традыцыю незалежнасці прэзідэнта ад партыйнай прыналежнасці, выйшаўшы пасля абрання прэзідэнтам з Індыйскага нацыянальнага кангрэса.

Паміж 1958 і 1960 гадамі ў якасці прэзідэнта наведаў з дзяржаўнымі візітамі Японію, Цэйлон, СССР, Малайскую Федэрацыю і Інданезію.

Двойчы, у 1952 і 1957 гадах пераабіраўся на пасаду прэзідэнта калегіяй выбаршчыкаў. У 1962 годзе падаў у адстаўку, а ў наступным годзе памёр.

Зноскі

  • Rajendra Prasad // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Прасад Раджендра // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Раджэндра Прасад, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    1884196328 лютага3 снежняІндыяБрытанская ІндыяПатна

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Слуцкі поясБеларуская энцыклапедыяПулемецкае возераІранЛеанід Міхайлавіч ГалубовічРодны склонh8kpjПубліцыстыкаЛічэбнікБеларуская дэтэктыўная прозаТрагедыя ў НалібокахКастусь ЖукВозера радасці (фільм)Беларуская вёскаСправа журналістаў БелсатаПрыпяцьВасіль Аляксеевіч ЖуковічНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)ДзікПласт ГаліцынаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхВ’етнамСуб’екты Расійскай ФедэрацыіАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаГенадзь Пятровіч ПашкоўВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіКанчатакГаўрыіла (Глухава)Іван ЧыгрынаўГомельПрэдыкатывыЗянон Станіслававіч ПазнякМоўны пурызмТры чарапахі (песня)Андрэй Валер’евіч ХадановічІван НавуменкаМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтСпіс беларускіх імёнБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціАлесь СавіцкіЗмітрок БядуляМарат Сяргеевіч Маркаў2012Янка ГеніюшГеоргій МарчукЗабіць прэзідэнтаПаўлінкаАнатоль Іванавіч БутэвічСяргей Аляксандравіч ПадсасонныЗямля пад белымі крыламіБеларускі лацінскі алфавітІван ШамякінПлешчыцы (Пінскі раён)Ігар Уладзіміравіч ГолубеўПершая сусветная вайнаАляксандр БаршчэўскіМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіГаспадарчыя заняткі беларусаўСправа менеджараў БелгазпрамбанкаКрыжакіУкраінаСэрца на далоніPremiere (часопіс)Уладзімір Георгіевіч МулявінHippomane mancinellaСвятлоКалізейЯўхім Фёдаравіч КарскіРагвалодЭнцыклапедыяКіеўМесны склонRunciniaБеларуская ВікіпедыяКатоўскае (возера)Ігар Міхайлавіч Пракаповіч🡆 More