Патна

Патна (хіндзі: पटना) — горад у паўночнай частцы Індыі, порт на рацэ Ганг, адміністрацыйны цэнтр штата Біхар.

Адно з найстарэйшых бесперапынна заселеных паселішчаў у свеце. Сучасная Патна размешчана на паўднёвым беразе Ганга, які нясе змяшаныя воды рэк Гхагхры, Сон і Гандак. Насельніцтва складае 2 046 652 жыхары (2011). Працягласць горада ў даўжыню 25 км, у шырыню — да 10 км. Развіты тэкстыльная, харчовая прамысловасць, рамёствы. Маюцца ўніверсітэт і музей горада.

Горад
Патна
хіндзі: पटना
Патна
Краіна
Штат
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Плошча
3202 км²
Вышыня цэнтра
53 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 1 684 222 чал. (2011)
Шчыльнасць
639 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0612
Паштовыя індэксы
800 xxx
Аўтамабільны код
BR
Афіцыйны сайт
Патна на карце Індыі
Патна (Індыя)
Патна

Старажытная Патна, якая насіла назва Паталіпутра, сталіца імперый Нандаў, Маур’яў, Шунгаў  (руск.) і Гупта, была велічным горадам і цудам таго часу. Яна размяшчалася каля месца зліцця Ганга з Сонай. Паталіпутра была таксама знакамітым цэнтрам адукацыі і выяўленчых мастацтваў. Яе насельніцтва пры Маур’ях (каля 300 г. да н.э.) складала каля 400 000 чалавек.

Будысцкія, індуісцкія і джайнісцкія паломнікі імкнуліся ў Вайшалі, Раджгір, Наланду, Бодх-Гаю і Павапуры, якія знаходзіліся паблізу, і ў саму Патну, якая таксама з’яўлялася свяшчэнным горадам для сікхаў (тут нарадзіўся дзясяты і апошні гуру сікхоў Габінд Сінгх). Яна з’яўлялася ідэальным перавалачным пунктам на шляху ў любое месца ў гэтай акрузе. Помнікі старажытнасці ў горадзе і вакол яго з’яўляюцца сведкамі яго славутага мінулага.

Горад таксама з’яўляецца буйным адукацыйным і медыцынскім цэнтрам. Абнесены сцяной стары раён, які мясцовае насельніцтва называе Патна Сіці, з’яўляецца буйным гандлёвым цэнтрам.

Геаграфія

Клімат

Клімат Патны
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Абсалютны максімум, °C 29,3 39,0 41,4 45,0 45,6 46,1 40,1 39,9 39,0 44,3 35,1 33,9
Сярэдні максімум, °C 22,0 26,5 32,6 37,2 37,7 36,5 33,2 33,1 32,8 32,0 29,0 24,2
Сярэдняя тэмпература, °C 15,5 19,3 24,7 29,6 31,3 31,6 29,8 29,7 29,1 26,8 22,1 17,3
Сярэдні мінімум, °C 8,9 12,1 16,8 22,0 25,0 26,7 26,3 26,3 25,4 21,7 15,1 10,4
Абсалютны мінімум, °C 1,1 5,1 9,2 15,1 18,0 19,3 20,6 21,6 20,2 11,4 8,4 4,0
Крыніца: पटना का मौसम

Зноскі

  • Urban Agglomerations/Cities having population 1 lakh and above (англ.). Provisional Population Totals, Census of India 2011. Праверана 3 верасня 2012.
  • Паталипутра
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Патна, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Патна ГеаграфіяПатна СпасылкіПатна2011ІндыяБіхар (штат)ГангГандакГорадГхагхраПортРамёствыХарчовая прамысловасцьХіндзі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Беларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваВінцэнт Дунін-МарцінкевічБурыкыЕва (карціна)Ірына Уладзіміраўна ДрыгаЭнцыклапедыяКалі кветкі не маўчацьІнстытут беларускай культурыГеоргій МарчукСасык (Кундук)Мільянер з трушчобПубліцыстыкаСтары ЗапаветЦягнікМоваЗямля пад белымі крыламіБарбара РадзівілАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўГуканне вясныСпіс вуліц ГроднаІван ПташнікаўМіндоўгСалавёвэ (Ясынувацкі раён)VII Усебеларускі народны сходПінская шляхта (п’еса)Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУGoogle searchЗянон Станіслававіч ПазнякСпіс беларускіх імёнШаленстваДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Секс без пранікненняЛютаўская рэвалюцыяRunciniaРэпартажЧас UnixПрывакзальная плошча (Мінск)Paveway IVБярнард БукаткаМузыка БеларусіПарадокс ФерміСінагога ў Задзвінні (Віцебск)АмонімЛісты з-пад шыбеніцыГрыбыКандрат КрапіваbyovqІгар Міхайлавіч ПракаповічУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіКолеры нацыіБеларуская энцыклапедыяМагілёўЗмагары (палітычнае клішэ)Кіраўнікі МінскаМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіЯн ВермерІнданезія30 красавікаНароўляВожык (часопіс)Ніл ГілевічСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньМаскваРэч ПаспалітаяАдам МіцкевічКубракавэМарк ШагалКарлес ПучдэмонМікіта Сяргеевіч КрыўцоўЯкуб КоласВісарыён Сцяпанавіч Гарбук🡆 More