Патсдам: горад, сталіца зямлі Брандэнбург, Германія

Патсда́м (ням.: Potsdam , н.-луж.: Podstupim) — горад на ўсходзе Германіі, сталіца федэральнай зямлі Брандэнбург.

Насельніцтва — 183 401 чалавек.

Горад
Патсдам
ням.: Potsdam
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Патсдам: Геаграфія, Гісторыя, Адукацыя і культура
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
188,17 км²
Вышыня цэнтра
35 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
183 401 чалавек (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+49 (0)331
Паштовыя індэксы
14401-14482
Аўтамабільны код
P
Афіцыйны сайт
potsdam.de
(ням.)(англ.)(руск.)
Патсдам на карце Германіі
Патсдам (Германія)
Патсдам
Патсдам (Германія)
Патсдам

Геаграфія

Патсдам знаходзіцца на паўднёвы захад ад Берліна. Плошча горада — 188,17 км². Найвышэйшы пункт — узвышша Малы Равенсберг, 114,2 м над узроўнем мора. Найніжэйшы пункт — сярэдні ўзровень вады ракі Хафель, 29 м над узроўнем мора.

Патсдам размешчаны ў сярэднім цячэнні Хафеля і налічвае больш за 20 унутраных вадаёмаў, сярод якіх рэкі, каналы і азёры. Ландшафт горада ў асноўным раўнінны, з марэннымі ўзгоркамі.

Клімат

Клімат горада — умераны, знаходзіцца пад уплывам атлантычных паветраных патокаў з поўначы і захаду і кантынентальнага клімату з усходу, з-за чаго сезонныя змены тэмператур меншыя за звычайныя кантынентальныя хістанні, але большыя чым у раўнамерным марскім клімаце на балтыйскім узбярэжжы.

Клімат Патсдама
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 1,7 3,5 8,1 13,5 19,1 22,4 23,6 23,4 19,2 13,7 7,1 3 13,2
Сярэдні мінімум, °C −3,4 −2,7 0 3,4 8 11,5 13 12,7 9,8 6 1,7 −1,7 4,9
Норма ападкаў, мм 44 38 38 44 56 69 52 60 46 36 47 55 585
Крыніца: [2]
Патсдам: Геаграфія, Гісторыя, Адукацыя і культура 
Палац Сан-Сусі ўзімку

Адміністрацыйны падзел

Горад падзелены на восем раёнаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 32 мікрараёны:

  • Патсдам-Поўнач
    • Борнім
    • Недліц
    • Борнштэт
    • Закраў
    • Айхэ
    • Грубэ
    • Гольм
  • Паўночныя прыгарады
    • Наўэнскі прыгарад
    • Паляўнічы прыгарад
    • Берлінскі прыгарад
  • Заходнія прыгарады
    • Брандэнбургскі прыгарад
    • Патсдам-Захад
  • Цэнтр (Унутраны горад)
    • Гістарычны цэнтр
    • Цэнтр-Усход і Нутэ-Парк
    • Вакзал і Браўгаўсберг-Поўнач
  • Бабельсберг
    • Малы Глініке
    • Бабельсберг-Поўнач
    • Бабельсберг-Поўдзень
  • Патсдам-Поўдзень
    • Тэмплінскі прыгарад
    • Тэльтаўскі прыгарад
    • Шлац
    • Вальдштат I і Індустрыяльны парк
    • Вальдштат II
  • Патсдам-Паўднёвы ўсход
    • Штэрн
    • Дрэвіц
    • Кірхштайгфельд
  • Паўночныя раёны
    • Уэц-Парэн
    • Маркварт
    • Зацкорн
    • Фарланд
    • Новы Фарланд
    • Вялікі Глініке

Гісторыя

Патсдам быў заснаваны меркавана балтыйскімі славянамі і атрымаў славянскую назву «Падступім», ці «Пазтупімі». Першыя дакументаваныя згадкі пра яго адносяцца да 993 года, калі імператар Атон III дараваў гэту зямлю сваёй цётцы Матыльдзе, абатысе Кведлінбургскай.

У далейшым Патсдам згадваўся як маленькі (цяпер ужо германскі) гарадок, пакуль у 1345 годзе не атрымаў статус горада. Аднак яшчэ ў 1573 годзе ён заставаўся маленькім гандлёвым горадам (2000 жыхароў); Трыццацігадовая вайна (1618—1648) знішчыла прыкладна палову горада.

Лёс Патсдама змяніўся кардынальным чынам у 1660 годзе, калі ён быў выбраны паляўнічай рэзідэнцыяй Фрыдрыха Вільгельма I, прынца Брандэнбурга. Таксама там размяшчаліся прускія казармы. Горад пасля стаў рэзідэнцыяй прускай каралеўскай сям’і. Велічныя будынкі былі галоўным чынам пабудаваны ў час кіравання Фрыдрыха Вялікага. Палацы і парк Сан-Сусі (з фр. «без клопатаў», Георга Венцэслауса фон Кнобельсдорфа, 1744) — знакамітыя сваімі англійскімі садамі і інтэр’ерамі ў стылі ракако.

Патсдам: Геаграфія, Гісторыя, Адукацыя і культура 
Гістарычная карта Патсдама (1888)

У той час як Берлін быў сталіцай Прусіі, а пазней і Германскай імперыі, суд заставаўся ў суседнім Патсдаме, таксама шмат урадавых чыноўнікаў асталявалася ў Патсдаме. Горад страціў статус другой сталіцы ў 1918 годзе, калі Першая сусветная вайна была скончана, і імператар Вільгельм II быў зрынуты.

Сімвалічны пачатак эпосе Трэцяга рэйха паклаў афіцыйны поціск рукі, якім абмяняліся прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург і новы канцлер Адольф Гітлер 21 сакавіка 1933 года ў патсдамскай гарнізоннай царкве, які сімвалізаваў кааліцыю ваенных (рэйхсвер) і нацызму.

14 красавіка 1945 года цэнтр Патсдама быў зруйнаваны англійскімі бамбардзіроўкамі. Палац Цэцыліенхоф быў месцам правядзення Патсдамскай канферэнцыі з 17 ліпеня па 2 жніўня 1945 года.

Адукацыя і культура

Гарады-пабрацімы

  • Гл. таксама

    Вядомыя асобы

    Зноскі

  • https://www.klgd.ru/city/pasport_07052021.pdf
  • https://www.jyvaskyla.fi/organisaatio/konsernihallinto/kansainvaliset-yhteydet/verkostot/jyvaskylan-ystavyyskunnat
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Патсдам, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Патсдам ГеаграфіяПатсдам ГісторыяПатсдам Адукацыя і культураПатсдам Гарады-пабрацімыПатсдам Гл. таксамаПатсдам Вядомыя асобыПатсдам ЛітаратураПатсдам СпасылкіПатсдамБрандэнбургГерманіяМіжнародны фанетычны алфавітНямецкая моваНіжнялужыцкая мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    АповесцьПастаянная запамінальная прыладаЯўгенія ЯнішчыцСельскія населеныя пункты БеларусіReform.byXXI стагоддзеПаэтЭтанолУладзімір Георгіевіч МулявінБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаГіпертрафіяЖанрДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыЛюдзі на балоце (раман)Згушчанае малакоПтушкі і гнёздыГамеланКірыла ТураўскіМікола ТатурГеоргій МарчукTheriaЭкстазМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Сяргей Васілевіч БесарабКаштоўнасцьЯдвігін Ш.Міжнародны стандартны кніжны нумарМендзыжац ПадляскіАндрэй Аляксандравіч УцюрынКвэньяСродкі вытворчасціАмонімСуспензіяМоўная інтэрферэнцыяАлесь ДударDictynidaeЭдзі АгняцветЕва ВежнавецРэпрадуктыўная сістэма чалавекаЯўхім Фёдаравіч КарскіУладзімір НякляеўЗдароўеЛетнія Алімпійскія гульні 2024ЭкзістэнцыялізмРасіяАліна КоўшыкПолацк2016Беларуская літаратураКлаўдзіа МантэвердзіБеларуская дэтэктыўная прозаІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўЛюдміла Пятроўна ВоранаваЭлітарная культураЗнак бядыСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьСкланеннеФонд ВікімедыяФранцішак БагушэвічАлесь АдамовічШпалерыХарыет БакерНарысТэпінгЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Музей гісторыі заапарка і льва (Познань)Аўстрыйская народная партыяПітэр ФондаУладзімір Міхайлавіч РунцэвічПалац Незалежнасці (Мінск)Сям’яБарыс РагуляВасіль БыкаўАпурэГерберт УэлсПраспект Ракасоўскага (Мінск)🡆 More