Рэйхсвер

Рэ́йхсвер (ням.: Reichswehr, ад Reich (дзяржава, імперыя) і Wehr (абарона)) — узброеныя сілы Германіі ў 1919—1935, абмежаваныя па складзе і колькасці ўмовамі Версальскага мірнага дагавора 1919 года.

Рэйхсвер
ням.: Reichswehr
ням.: Reichswehr
РэйхсверСцяг Рэйхсвера
Гады існавання 1919-1935
Краіна Рэйхсвер Веймарская рэспубліка
Рэйхсвер Трэці рэйх
Падпарадкаванне Ваеннае міністэрства
Тып Узброеныя сілы
Складаецца з
Колькасць 100 000 чал. (па Версальскім дагаворы)
Дыслакацыя
Дэвіз Gott mit uns! (З намі Бог!)
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Ханс фон Зект
Курт фон Шлейхер
Рэйхсвер
Падраздзяленне Рэйхсвера на парадзе

Вербаваліся па найму (115 тыс. чалавек і абмежаваная колькасць караблёў).

У сакавіку 1935 года Германія абвясціла пра фарміраванне новых узброеных сіл — вермахта, на якія не павінны былі распаўсюджвацца абмежаванні, накладзеныя на рэйхсвер.

Структура

Рэйхсвер 
Салдаты рэйхсвера ў характэрных «кайзераўскіх» бесказырках, абед на палявых вучэннях. 1932
Рэйхсвер 
Салдаты рэйхсвера ўдзельнічаюць у прыгнечанні вулічных хваляванняў у Саксоніі, кастрычнік 1923 г.

Па законе аб абароне краіны, які быў прыняты Рэйхстагам 23 сакавіка 1921 года, германскія ўзброеныя сілы (Reichswehr) падраздзяляліся на сухапутную армію (Reichsheer) і ваенна-марскі флот (Reichsmarine).

У законе паказваліся колькасць і склад рэйхсвера ў строгай адпаведнасці з артыкуламі Версальскага дагавора, які абмяжоўваў склад германскіх узброеных сіл 100-тысячнай сухапутнай арміяй і малалікім ваенна-марскім флотам (усеагульная вайсковая павіннасць адмянялася). Германіі было забаронена мець Генеральны штаб, ваенную авіяцыю, падводныя лодкі, буйныя баявыя караблі, танкі, зенітную і цяжкую артылерыю, а таксама хімічную зброю.

Міністру рэйхсвера фармальна былі падпарадкаваны начальнік упраўлення сухапутных войскаў (chef der heeresleitung) і начальнік упраўлення ваенна-марскіх сіл (chef der marineleitung). Аднак у сувязі з тым, што міністр рэйхсвера не павінен быў з’яўляцца ваеннай асобай, ён абмяжоўваўся ў сваёй дзейнасці толькі выкананнем сваіх міністэрскіх абавязкаў. Непасрэдна міністру рэйхсвера падпарадкоўваліся ад’ютантура, аддзел контрразведкі, юрыдычны і фінансавы аддзелы.

На практыцы вышэйшай ваеннай уладай камандуючых у адносінах да сваіх відаў узброеных сіл карысталіся начальнік упраўлення сухапутных войскаў і начальнік упраўлення ваенна-марскіх сіл. У пытаннях падрыхтоўкі да вайны і выкарыстання ваенных сіл яны атрымлівалі ўказанні непасрэдна ад прэзідэнта рэспублікі, асабістымі кансультантамі якога па гэтых пытаннях яны з’яўляліся.

Упраўленне сухапутных войскаў (Heeresleitung) складалася з пяці ўпраўленняў:

  • вайсковага ўпраўлення (Truppenamt) — фактычна гэта быў замаскіраваны Генеральны штаб;
  • упраўленне кадрамі (Heerespersonalamt);
  • гаспадарчага ўпраўлення (Inspekteure);
  • упраўленне ўзбраенняў (Heereswaffenamt);
  • адміністрацыйнага ўпраўлення (Heeresverwaltungsamt).

Воінскія фарміраванні

Рэйхсвер складаўся з 7 агульных (Allgemeine Divisionen) і 3 кавалерыйскіх дывізій (Kavallerie-Division). Кожная з агульных дывізій складалася з 3-х пяхотных (Infanterie-Regiment) і 1 артылерыйскага палка (Artillerie-Regiment), а таксама з разведвальнага батальёна (Nachrichten-Abteilung), транспартнага батальёна (Fahr-Abteilung), інжынернага батальёна (Pionier-Bataillon), аўтамабільнага батальёна (Kraftfahr-Abteilung), санітарнага батальёна (Sanitäts-Abteilung). Кожны артылерыйскі полк складаўся з 3 батальёнаў (Bataillon), 1 навучальнага батальёна (Ausbildungs-Bataillon) і мінамётнай роты, кожны з батальёнаў складаўся з 4 рот. Кожны з артылерыйскіх палкоў складаўся з 3 дывізіёнаў (Abteilung) і вучэбнай батарэі (Ausbildungs-Batterie), кожны з дывізіёнаў з 3 батарэй (Batterie). Кожная з 3 кавалерыйскіх дывізій складалася з 6 рэйтарскіх палкоў (Reiter-Regiment), кожны кавалерыйскі полк з 6 эскадронаў (Eskadron) (5-ы эскадрон — навучальны (Ausbildungs-Eskadron)).

Баварыя выстаўляла 1 пяхотную дывізію, Саксонія 2 пяхотных палка, Бадэн і Вюртэмберг па 1 пяхотнаму палку, Гесэн 2 пяхотных батальёна, Цюрынгія, Браўншвайг, Ольдэнбург, Анхальт, Ліпе, Брэмен і Любек па 1 пяхотнаму батальёну, Шаумбург-Ліпе — 1 роту, астатнія фарміраванні пастаўляліся Прусіяй (8 цэлых пяхотных палкоў, 9 батальёнаў ў рамках змешаных пяхотных палкоў, 3 роты ў рамках аднаго з змешаных пяхотных батальёнаў). Кожны з кавалерыйскіх палкоў складаўся з 6 эскадронаў. З 18 кавалерыйскіх палкоў 14 выстаўляла Прусія, 1 — Баварыя, 1 — Саксонія, 3 эскадроны — Мекленбург і Вюртэмберг, 2 эскадроны — Бадэн. З 7 артылерыйскіх палкоў 4 выстаўляла Прусія, Баварыя — 1, Бадэн і Вюртэмберг — па 1 дывізіёне.

Кіраўнікі

Міністры рэйхсвера

Начальнікі ўпраўлення сухапутных войскаў

Начальнікі вайсковага ўпраўлення

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Рэйхсвер, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Рэйхсвер СтруктураРэйхсвер Воінскія фарміраванніРэйхсвер КіраўнікіРэйхсвер Гл. таксамаРэйхсвер ЛітаратураРэйхсвер СпасылкіРэйхсвер19191935АбаронаВерсальскі мірны дагавор 1919ГерманіяДзяржаваНямецкая моваУзброеныя сілы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ГедзімінІрына ПаляшчукБорджыяСянная мукаЛеаніды не вернуцца да ЗямліКрыс Эверт.mcПнеўманіяАмерыканскае матэматычнае таварыстваЛавіса ШведскаяБародкіНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеІван НавуменкаАб’яднаныя Арабскія ЭміратыРыгор АстапеняУладзімір КараткевічБуякіKufar.byФранцыск СкарынаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінМіхась ЛынькоўПапараць-кветкаЯнка МаўрУкраіна2023ВікіманіяOasisЭўкарыётыТадэвуш КасцюшкаКока-КолаГуцулыЗборная Расіі па футболеСпіс памерлых у 2024 годзеАкноЛодзьСёмы сынНавуковы стыльЯзэп Юр’евіч ЛёсікКастусь ЦвіркаФонд ВікімедыяРамантычны фільмБеларусьМонатэізмФК МіланАрланда Блум216 да н.э.ПанямоннеПалітычныя партыі БеларусіХто смяецца апошнім (п’еса)ІзраільВялікдзень (народная традыцыя)МэрБеларускі лацінскі алфавітКупаллеЛінцЛітаратурныя жанрыГран-Пры Канады 2014 годаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічБеларуская Народная РэспублікаТрагедыя ў НалібокахТаджыкістан1576Васіль ЦяпінскіДзеяслоўАдамСалах аль-МухтарХайбер-ПахтунхваРуская мова ва УкраінеКыргызстанПрудок (Гомель)Беларускі арабскі алфавітХарукі МуракаміФК Рубін КазаньАляксандр Валер’евіч Хаджаеў🡆 More