Курт Фон Шлейхер

Курт фон Шлейхер (ням.: Kurt von Schleicher; ⓘ, 4 красавіка 1882 — 30 чэрвеня 1934) — рэйхсканцлер Германіі са снежня 1932 па студзень 1933 года, папярэднік Гітлера на гэтай пасадзе і, такім чынам, апошні кіраўнік урада Веймарскай рэспублікі.

Курт фон Шлейхер
Kurt von Schleicher
Курт Фон Шлейхер
Сцяг13-ы рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі
2 снежня 1932 — 28 студзеня 1933
Прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург
Папярэднік Франц фон Папен
Пераемнік Адольф Гітлер
Сцяг4-ы міністр абароны Веймарскай рэспублікі
1 чэрвеня 1932 — 28 студзеня 1933
Кіраўнік урада Франц фон Папен
Папярэднік Вільгельм Грэнер
Пераемнік Фердынанд фон Брэдаў (в.а.)
Сцяг9-ы міністр-прэзідэнт Прусіі
3 снежня 1932 — 28 студзеня 1933
Папярэднік Франц фон Папен
Пераемнік Франц фон Папен
Нараджэнне 7 красавіка 1882(1882-04-07)
Смерць 30 чэрвеня 1934(1934-06-30)[…] (52 гады)
Месца пахавання
Жонка Elisabeth von Schleicher[d]
Нацыянальнасць немец
Веравызнанне лютэранства
Партыя беспартыйны
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр
Ваенная служба
Прыналежнасць Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Сцяг Веймарскай рэспублікі Веймарская рэспубліка
Род войскаў Пруская армія
Званне
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Бітвы
Узнагароды
Жалезны крыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Курт Фон Шлейхер
Курт фон Шлейхер на выхадзе з ваеннага міністэрства неўзабаве пасля сваёй адстаўкі з паста рэйхсканцлера. Люты 1933 года

Біяграфія

З сям’і ваенных. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Генерал, зрабіў кар’еру ў рэйхсверы ў 1920-я гады, служыў сувязным звяном паміж арміяй і палітыкамі Веймарскай рэспублікі. Прытрымваўся кансерватыўных «прускіх» поглядаў на армію і дзяржаву, актыўна ўдзельнічаў у тайнай рэмілітарызацыі краіны, аднак у галіне эканомікі прытрымваўся больш ліберальных поглядаў. З 1930 года адыгрываў вялікую палітычную ролю дзякуючы ўплыву на прэзідэнта Гіндэнбурга, спрыяў фарміраванню кабінетаў урада Брунінга, а затым Папена, свайго сябра; быў пры іх ваенным міністрам. На пасадзе рэйхсканцлера, якую ён займаў меней двух месяцаў, працягваў палітыку пераўзбраення Германіі, аднак не атрымаў падтрымкі рэйхстага і ў выніку змовы Папена, Ялмара Шахта з Гіндэнбургам быў зняты, а на яго месца прызначаны Гітлер (30 студзеня 1933).

Застрэлены па загадзе Гітлера падчас Ночы доўгіх нажоў разам са сваёй жонкай Элізабет; трупы выявіла 16-гадовая дачка. Як апавядала потым кухарка, яна прывяла да яго ў кабінет двух мужчын у цывільным. Адзін з іх спытаў: «Вы генерал фон Шлейхер?» Пачуўшы сцвярджальны адказ, яны выстралілі: спачатку — у фон Шлейхера, затым — у яго жонку, якая выбегла на гук выстралаў. Асноўнымі падзеямі «Ночы» былі расправы з кіраўнікамі СА, але Гітлер загадаў заадно забіць таксама некалькіх сваіх палітычных ворагаў, да якіх СА не мелі адносінаў; сярод іх апынуўся і Шлейхер. Фюрар падазраваў яго (магчыма, небеспадстаўна) у спробах рэстаўрацыі дынастыі Гогенцолернаў. Версія пра сувязь паміж Шлейхерам і Ромам нават не разглядалася з прычыны яе відавочнай недарэчнасці: Шлейхер адчуваў такую моцную непрыязнасць да Рома, што нават не спрабаваў хаваць гэтага.

Пасля забойства Шлейхера арганізатары «Ночы доўгіх нажоў» асцерагаліся месці з боку ваенных. Аднак Вальтэр фон Райхенау развеяў іх страхі, выдаўшы камюніке:

Курт Фон Шлейхер  За апошнія тыдні было ўсталявана, што былы ваенны міністр, генерал у адстаўцы фон Шлейхер падтрымліваў кантакты з варожымі дзяржаве коламі штурмавікоў і замежнымі дзяржавамі. Было даказана, што ён сваімі выказваннямі і дзеяннямі выступаў супраць нашай дзяржавы і яго кіраўніцтва. Гэты факт вызначыў неабходнасць яго арышту падчас правядзення чысткі. У момант затрымання супрацоўнікамі крымінальнай паліцыі Шлейхер паспрабаваў аказаць супраціўленне, ужыўшы зброю. Падчас узніклай перастрэлкі генерал у адстаўцы і яго жонка, якая ўмяшалася, былі смяротна паранены. Курт Фон Шлейхер 

Пасля Герынг сцвярджаў, што жадаў толькі арыштаваць Шлейхера, аднак яго апярэдзіла каманда гестапа.

Зноскі

  • а б в Deutsche BiographieMünchen BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • Шлейхер Курт фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Kurt von Schleicher // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • https://www.berlin.de/senuvk/umwelt/stadtgruen/friedhoefe_begraebnisstaetten/downloads/eg-liste.pdf
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Курт фон Шлейхер, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Курт Фон Шлейхер БіяграфіяКурт Фон Шлейхер ЛітаратураКурт Фон Шлейхер СпасылкіКурт Фон Шлейхер1882193430 чэрвеня4 красавікаАдольф ГітлерВеймарская рэспублікаНямецкая моваРэйхсканцлерФайл:De-Kurt von Schleicher.oga

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Забіць прэзідэнтаАліна КоўшыкСвабодныя матэрыялыБерасцянкаКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Іван МележНовая зямля (паэма)Уладзімір Аляксеевіч АрлоўПершая сусветная вайнаБеларуская краёвая абаронаКіеўРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўГабелен векуGoogle searchІнстытут беларускай культурыІван НавуменкаЛюдзі на балоце (фільм)ОдноклассникиГенадзь Валер’евіч ШутаўVPNКастрычніцкая рэвалюцыяЯн ТысевічСент-Стывен (Нью-Брансуік)Міхал АнемпадыстаўПулемецкае возераКарлес ПучдэмонПрэдыкатывыКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Злучаныя Штаты АмерыкіУсебеларускі народны сходМарк ШагалНацыянальна-вызваленчы рухНароднікіJava (мова праграмавання)СучаснасцьАпавяданнеПатрыятызмАдам ГлобусСымон Вікенцьевіч БарысМонктанскі ўніверсітэтКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаМаксім ТанкЯнка КупалаМіжнародны стандартны кніжны нумарПарадокс ФерміНіл ГілевічПласт ГаліцынаФаціма Зайнулінаўна ГабітаваПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Андрэй Міхайлавіч ФедарэнкаЗлучнікNürnbergІрына Уладзіміраўна ДрыгаУладзімір Георгіевіч МулявінАлесь БачылаАчэрэтынэМікіта Сяргеевіч ХрушчоўРасійская імперыяЗайменнікМыкалаіўка (Канатопскі раён)Уладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіНіна Іосіфаўна МацяшЯндэксМікола ГусоўскіМіхась Пазнякоў100 найвялікшых беларускіх песеньВікіЯгайлаМінскі метрапалітэнВозера радасці (фільм)Ева (карціна)🡆 More