Парэчкі Чырвоныя: від раслін

Парэ́чкі чырвоныя (Ribes rubrum) — маленькі лістападны хмызняк, від раслін роду Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae).

Парэчкі чырвоныя
Парэчкі Чырвоныя: Арэал, Апісанне, Агратэхніка
Куст чырвоных парэчак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ribes rubrum L., Sp. Pl. 1: 200 (1753)

Сінонімы
  • Ribes rubrum var. sativum Rchb.
  • Ribes sativum (Rchb.) Syme
  • Ribes sylvestre (Lam.) Mert. & W.D.J.Koch
  • Ribes vulgare Lam.
  • Ribes vulgare var. macrocarpum Jancz.
  • Ribes vulgare var. sylvestre Lam.
Парэчкі Чырвоныя: Арэал, Апісанне, Агратэхніка
Сістэматыка
на Віківідах
Парэчкі Чырвоныя: Арэал, Апісанне, Агратэхніка
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504798
NCBI  175228
EOL  489743
GRIN  t:31860
IPNI  792965-1
TPL  kew-2426658

Арэал

Натуральная вобласць распаўсюду знаходзіцца ў лясной зоне па ўсёй Еўразіі, дзе расце ў дзікім выглядзе. У Беларусі расце па ўсёй тэрыторыі.

Сустракаецца на лясных ўзлесках, аддае перавагу берагам рэк або ручаёў, утварае зараснікі.

Апісанне

Парэчкі Чырвоныя: Арэал, Апісанне, Агратэхніка 
Парэчкі Чырвоныя: Арэал, Апісанне, Агратэхніка 
Плады і кветкі чырвоных парэчак

Лістападныя зімаўстойлівыя кусты вышынёю 0,7—1,5 метра з парасткамі шэрага або жаўтлявага колеру. Драўніна зеленаватая са светлым асяродкам. Лісце 3—5-лопасцевае з вышчарбленымі бакамі і гладкім бліскучым верхам. Ніжні бок ліста больш светлага адцення, часам з апушанымі жылкамі.

Кветкі непрыкметныя дробныя жоўта-зялёныя або чырванавата-бурыя, сабраныя ў пэндзлі. Цвіце ў маі. Плады — сакавітыя ягады, чырвоныя розных адценняў, белыя, жаўтаватыя, кіслыя на смак, дыяметрам 8—12 мм, утвараюць гронкі.

Спрыяльнае спалучэнне кіслот і цукроў надае ягадам своеасаблівы прыемны і асвяжальны смак.

Агратэхніка

Парэчкі Чырвоныя: Арэал, Апісанне, Агратэхніка 
Куст квітнеючых чырвоных парэчак у Мінску

Кусты чырвоных парэчак добра паддаюцца плоскай фарміроўцы ў выглядзе веера (разрэджаная пасадка ў радах праз 100—150 см) або вертыкальнай сценкі (загушчаная пасадка ў радах праз 30—50 см). Аснову фарміравання складае выразка або пакарачэнне галін, моцных парасткаў і разгалінаванняў, што растуць у бок міжрадкоўяў, шырыню якіх пры закладцы насаджэнняў скарачаюць з 2,5—3 м да 1,5—2 м. Аднагадовыя прыкаранёвыя парасткі, якія загушчаюць насаджэнні, прарэджваюць. Галіны, што адпладаносілі, калі ім па 5—6 гадоў, выразаюць, замяняючы іх моцнымі прыкаранёвымі парасткамі. У залежнасці ад сорту галіны падвязваюць да 1—2-драцянай аднараднай шпалеры (абходзяцца і без яе). Пасадкі ў плоскай планіроўцы ўраджайныя і вельмі дэкаратыўныя, асабліва ў перыяд цвіцення і выспявання ягад. Гэта дае магчымасць выкарыстоўваць чырвоныя парэчкі на жывыя агароджы.

Таксанамія

Від Парэчкі чырвоныя ўваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).


  яшчэ 14 сямействаў
(па Сістэме APG III)
 
     
  парадак Каменяломнікакветныя     від Парэчкі чырвоныя
         
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     семейство Агрэставыя   род
Парэчкі
   
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 150 відаў
   

Гаспадарчае значэнне і ўжыванне

Парэчкі Чырвоныя: Арэал, Апісанне, Агратэхніка 
Галіна з ягадамі

Плады чырвонай парэчкі адносна больш кіслыя, чым плады чорных парэчак. Таму яны культывуюцца большай часткай для атрымання джэмаў і іншых кансервавых вырабаў.

Ягады чырвоных парэчак выкарыстоўваюць на перапрацоўку, карысныя яны і ў свежым выглядзе, асабліва людзям, у якіх паніжаная кіслотнасць страўнікавага соку. 3 ягад атрымліваюць сок, з якога гатуюць жэле, мармелад, асвяжальнае марожанае, напоі. Добрыя кампоты з ягад, а варэнне з іх вараць рэдка з-за наяўнасці буйнога і цвёрдага насення.

У скандынаўскіх краінах часта выкарыстоўваецца як кампанент фруктовых супоў і пудынгаў. У Германіі яе выкарыстоўваюць у камбінацыі з заварным крэмам або безэ, як напаўняльнік для тартоў.

Меданос.

У народнай медыцыне

Парэчкі Чырвоныя: Арэал, Апісанне, Агратэхніка 
Ягады
Парэчкі Чырвоныя: Арэал, Апісанне, Агратэхніка 
Паштовая марка Беларусі, 2004

Свежыя ягады і прадукты іх перапрацоўкі паляпшаюць апетыт, павышаюць засваяльнасць бялкоў жывёльнага паходжання, садзейнічаюць узмацненню перыстальтыкі кішэчніка. Сок валодае асвяжальнай і агульнаўмацавальнай уласцівасцю, у гарачае надвор’е наталяе смагу, рэкамендуецца хворым, якія знаходзяцца ў ліхаманкавым стане. У народнай медыцыне яго ўжываюць як патагонны сродак і лічаць карысным пры мочакаменнай хваробе — садзейнічае вывядзенню солей мачавой кіслаты.

Зноскі

Літаратура

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі

Tags:

Парэчкі Чырвоныя АрэалПарэчкі Чырвоныя АпісаннеПарэчкі Чырвоныя АгратэхнікаПарэчкі Чырвоныя Гаспадарчае значэнне і ўжываннеПарэчкі Чырвоныя ЛітаратураПарэчкі Чырвоныя СпасылкіПарэчкі ЧырвоныяАгрэставыяБіялагічны відПарэчкіХмызняк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сезон 2011/2012 «Гродна-93-2»Нёман (часопіс)Крэўскі замакСураж (Польшча)MediaWikiТарашкевіцаГродна-93-ГрДУНовая зямля (паэма)Тлумачальны слоўнік беларускай мовыІгар Міхайлавіч ПракаповічПольшчаШвагерІван ЧыгрынаўВінцэнт Дунін-МарцінкевічВуліца Максіма Багдановіча (Мінск)Дзікае паляванне караля СтахаGoogleСезон 2015/2016 «Прынёмання-ГрДУ»Ніна Іосіфаўна МацяшЭрэкцыяКаскадныя табліцы стыляўСяргей Васілевіч БесарабДругая сусветная вайнаЖалезаМікола МятліцкіКунілінгусВозера радасці (фільм)Помнік Янку Купалу (Мінск)Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Ніл ГілевічУніверсітэтЛюдзі на балоце (раман)СкрутакМендзыжац ПадляскіМоваМастацкі стыльЛАндрэй ПачобутДудка беларускаяЯндэкс.КартыКадзіла сармацкаеЕва ВежнавецНатуралізмБайтЛітваЛевыя (палітыка)Полк КаліноўскагаСтэрэатыпЯнка КупалаРадаўніцаУладзімір КараткевічПалесцінаВасіль ЦяпінскіІосіф Вісарыёнавіч СталінІосіф Аляксандравіч БельскіГВК ГомельРагвалод12 маяБэзСалалаІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіПрывакзальная плошча (Мінск)Алесь Мікалаевіч КарлюкевічКупаллеЗубр у БеларусіАльберт Віюк-КаяловічБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)Расійская імперыяКангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны СакрамэнтаўВярбаМядзведзі4 маяQR-кодСядзіба Рэйтанаў (Грушаўка)Google searchБрэсцкая крэпасцьКрысціян БентэкеВянок (зборнік)🡆 More