Парэчкі

Парэ́чкі (Ribes) — род кветкавых раслін манатыпнага сямейства агрэставых (Grossulariaceae).

Парэчкі
Парэчкі
Парэчкі чырвоныя (Ribes rubrum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ribes L., 1753

Сінонімы
Парэчкі
Сістэматыка
на Віківідах
Парэчкі
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24448
NCBI  3801
EOL  38348
GRIN  g:10469
IPNI  37138
FW  264404

Батанічнае апісанне

Марфалогія

Лістападныя, радзей вечназялёныя кусты з вышынёй да 2 метраў. Парасткі гладкія, часам шыпаватыя. Лісце простае, чаргаванае, голае або апушанае, бывае з залозкамі, большай часткай дланепадобна-лопасцевае.

Кветкі ў гронках, двух- ці аднаполыя. Кветкаложа ўвагнутае, зрослае з завяззю і пераходзячае па баках у 5 звычайна зеленаватых чашалісцікаў. Пялёсткаў таксама 5, усе вольныя. тычынак столькі ж. Завязь аднагнездавая, шматнасенная. Слупкі два.
Формула кветкі: Парэчкі . Структура кветкі нестабільная.

Плод — ягада.

Распаўсюджанне

Уключае каля 150 відаў. Да 50 відаў распаўсюджаныя ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы, прычым некаторыя спускаюцца на поўдзень кантынента па Андам да Магеланавага праліва.

У раўніне Еўрапейскай часткі Расіі прысутнічаюць 3 дзікарослых віды, на Каўказе — 6, большая колькасць іх расце ў Сібіры, асабліва Усходняй.

Біялагічныя асаблівасці

Найлепшай глебай для росту парэчак лічыцца чарназёмны суглінак, але яна можа расці і на іншых глебах, як лёгкіх, так і шчыльных, толькі б месца было урадлівым і вільготным; для захавання першай умовы лёгкія і малаўрадлівыя глебы добра ўгнойваюць праз 2-3 гады і, акрамя таго, на працягу лета паліваюць вадкімі ўгнаеннямі, каб захаваць вільготнасць у глебе. У сухой мясцовасці варта высаджваць парэчку не на градках, а ў канаўках (чырвоныя і белыя парэчкі лягчэй пераносяць сухасць глебы, чым чорныя). Адначасова з угнаеннем робяць глыбокую апрацоўку глебы на 45-55 см; паміж раслінамі ж зямля пушыцца кожны год. Некаторыя раяць на лета паверхню град пакрываць пластом гною.

Што ж тычыцца месцазнаходжання, то кусты парэчкі рэкамендуецца саджаць на адкрытым, асветленым сонцам месцы. З той жа мэтай адлегласць паміж кустамі павінна быць не менш за метр, каб яны не зацянялі адзін аднаго, інакш атрымліваюцца дробныя і шчуплыя ягады.

Парэчкі, як і агрэст, размножваюць тронкамі і адводкамі; тронкі звычайна зразаюць восенню, па ападу лісця, з моцных кустоў, пад самым вочкам, затым складаюць іх на зіму ў склеп і вясной высаджваюць, як толькі адтае зямля, у цяністым месцы. У цёплым кліматце тронкі саджаюць і ўвосень.

Размнажэнне травяністымі отводка вырабляюць у ліпені, папярэдне надрэзаўшы кару.

Пасадка парэчак вырабляецца лепш за ўсё ў жніўні ў градкі або канавы, напоўненыя сумессю зямлі з гноем. Пасля пасадкі, калі надвор'е сухое, робіцца 2 разы на тыдзень паліў, не менш за 1 вядро на куст. Паверхня глебы пакрываецца гноем і пластом саломы.

Абразанне (вясной) складаецца ва ўкарачэнні маладых галін на 5-6 вочкаў і выдаленні старых галін. Кожны куст павінен мець самае большае 10-15 галін розных узростаў. Старыя галіны трэба выдаляць, таму што самыя буйныя ягады атрымліваюцца на 3-5-гадовых галінах. Пакідаць больш старыя галіны можна толькі на штамбах.

Звычайна парэчкі разводзяць у выглядзе куста, з дапамогай абрэзкі маладых раслін на ўзроўні 20 см, але часам чырвоныя парэчкі (але зусім не чорныя), дзеля вонкавага выгляду, выганяюць у паўштамбавай або штамбавай форме (першая мае ствол да 50 см вышыні, другая — да 1 м). Апошняя форма выводзіцца прышчэпкай (капуліроўкай) на Ribes Aureum Pursh або, у рэдкіх выпадках, на чорных парэчках. У паўночных раёнах краіны небяспечна выводзіць штамб вышэй 70 см.

Арэал

Налічваецца каля 150 відаў. Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Еўразіі, Амерыкі і ў Афрыцы (Атласкія горы).

Класіфікацыя

Віды

Парэчкі 
Парэчкі 
Парэчкі 
Ribes cereum
Парэчкі 
Парэчкі 
Ribes malvaceum
Парэчкі 
Парэчкі 
Парэчкі 
Парэчкі 
Ribes speciosum
Парэчкі 

Найбольш вядомыя наступныя віды парэчак: чорныя (Ribes nigrum) і чырвоныя (Ribes rubrum) парэчкі — абодва віды дзіка растуць у Паўночнай Еўропе і ў Сібіры. Адрозненне паміж імі, акрамя колеру ягад, у тым, што ў чорных парэчак лісце і ягады надзвычай духмяныя ад эфірнага алею. Ён утрымліваецца ў асаблівых залозках, якія пакрываюць асабліва густа ніжнюю паверхню лісця. З соку чорных парэчак (фр.: Cassis) робяць таксама розныя сіропы і лікёры. У вялікай колькасці разводзяць агрэст (Ribes uva-crispa) [syn. Ribes grossularia], які таксама належыць да роду парэчак. Сярод садовых культур вядома некалькі сотняў выведзеных гатункаў. Ягады многіх іншых культурных відаў парэчкі таксама ўжываюцца ў ежу, але ў невялікай колькасці яны збіраюцца і з дзікарослых кустоў. Некаторыя віды (напрыклад, парэчкі залацістыя (Ribes aureum), Ribes floridum і Ribes sanguineum) разводзяць як дэкаратыўныя прыгожаквітнеючыя расліны.

На Беларусі сярод дзікарослых і культурных відаў парэчкі альпійскія ці светлыя (Ribes alpinum), парэчкі залацістыя (Ribes aureum), парэчкі пушыстыя (Ribes spicatum), парэчкі чорныя (Ribes nigrum), парэчкі чырвоныя (Ribes rubrum), агрэст (Ribes uva-crispa). Трапляюцца ў вільготных лясах, сярод хмызнякоў, ускрай балот і па берагах рэк; культывуюцца ў прамысловым і аматарскім садаводстве.

Віды парэчак аб'ядноўваюць у 3 групы. Для чорных парэчак характэрны спецыфічны пах з-за наяўнасці залозак на ніжняй паверхні лісця. Група чырвоных парэчак як лекавыя расліна вядомая з XIV ст., як ягадная — з XVI ст. Група залацістых парэчак эндэмічная для Паўночнай Амерыкі.

Гібрыды

Значэнне і ўжыванне

Харчовыя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны.

Акрамя ўжывання непасрэдна ў ежу, з парэчак гатуюць варэнне, кампот, жэле, пасцілу, мармелад, сіропы і парэчкавае віно.

Лісце і плады парэчкі выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі адвараў і гарбаты, у якасці смакавага дадатку ў мяса і рыбу.

Многія віды парэчак — меданосныя расліны.

Спрадвеку на Русі з парэчак рыхтавалі брагу.

Сок чорнай парэчкі выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі натуральных харчовых фарбавальнікаў.

Зноскі

Літаратура

  • Парэчкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Вавилов А. С. Чудо-ягода. // Наука и жизнь, 1988, № 7, с. 94. — О смородине лежачей, или моховке.
  • Турова А., Сапожникова Э. О пользе чёрной смородины. // Наука и жизнь, 1988, № 7, с. 92—93.

Спасылкі

Tags:

Парэчкі Батанічнае апісаннеПарэчкі РаспаўсюджаннеПарэчкі АрэалПарэчкі КласіфікацыяПарэчкі Значэнне і ўжываннеПарэчкі ЛітаратураПарэчкі СпасылкіПарэчкіАгрэставыяРод (біялогія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПарнаграфіяСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаСпакойнага шчасця не зычу нікомуВенерын чаравічак сапраўдныДзеепрыметнікАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваДрыгавічыМанфрэд фон РыхтгофенСяброўстваАнглійская моваСетчаСінонімыПомнік Якубу Коласу (Мінск)ІталіяМіжнародны стандартны кніжны нумарІван ШамякінСпіс беларускіх імёнЛонданГенадзь БураўкінЗямля пад белымі крыламіКрасавікГражына (паэма)Януш КорчакАлесь АдамовічСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжой22 красавікаКарлес ПучдэмонУ краіне райскай птушкіСвабодныя матэрыялыВера ВярбаБеларускі аўтамабільны заводВіктар Анатолевіч ШніпАлесь РазанаўМоўная інтэрферэнцыяЧарніцыСям’яТрасцянецКампазіцыя (літаратуразнаўства)Нацыянальная бібліятэка БеларусіРэкі і каналы БеларусіКара-КульСымон БудныПімен ПанчанкаПарк Перамогі (Мінск)282-я знішчальная авіяцыйная дывізіяСцяг БеларусіЛічэбнікГрыбыМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Віктар КазькоАлег Віктаравіч НавіцкіТалака (звычай)Грыгарыянскі каляндарАлег Антонавіч Лойка1926ЛітваНацыянальны інстытут адукацыіДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваАнатоль ВярцінскіЛявон ВольскіЯ з вогненнай вёскі…Уладзімір Ільіч ЛенінМар’ян ДуксаОрдэн Дружбы народаў (СССР)АцтэкіМёртвым не баліцьКанюшыНа ростаняхУладзімір Георгіевіч МулявінГісторыя МінскаПрыслоўеГарады Беларусі🡆 More