Міхаіл Кірылавіч Баброўскі

Міхаіл (Міхал) Кірылавіч Баброўскі (8 (19) лістапада 1784, в.

Волька Выганоўская, цяпер Бельскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча — 21 верасня (3 кастрычніка) 1848, мяст. Шарашова Пружанскага павета) — славіст, арыенталіст, багаслоў, даследчык старажытных славянскіх рукапісаў і старадрукаваных кірылічных выданняў, доктар багаслоўя (1823), канонік Брэсцкага капітула (1817).

Міхаіл Кірылавіч Баброўскі
Міхаіл Кірылавіч Баброўскі
Дата нараджэння 8 (19) лістапада 1784
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня (3 кастрычніка) 1848 (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера палеаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Член Археалагічнай акадэміі ў Рыме, парыжскага і лонданскага азіяцкіх навуковых таварыстваў, Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх пры Маскоўскім універсітэце, камітэта па выпрацоўцы харвацкага правапісу ў Далмацыі.

Міхаіл Баброўскі разам з Ігнатам Даніловічам лічыцца адным з першых творцаў «беларускага нацыянальнага адраджэння» альбо «беларускай нацыянальнай ідэі».

Валодаў беларускай мовай, за якую лічыў падляшскі дыялект без «акання», «дзекання», «цекання», з мяккімі «дзь» і «ць» і поўнымі канчаткамі інфінітываў, напрыклад «ходити».

Біяграфія

Сям’я

Паходзіць са старадаўняга беларускага шляхецкага роду. Бацька — Кірыла Баброўскі — быў высвечаны на ўніяцкага святара берасцейскім грэка-каталіцкім біскупам Сімяонам Млоцкім у 1779 годзе, яго маці — Ганна з роду Крупскіх. У сям’і было пяцёра сыноў, аднак у жывых засталіся толькі старэйшы Язэп і малодшы Міхал.

Адукацыя

Навучаўся ў Кляшчэляўскай царкоўнай школе і піярскім вучылішчы ў Драгічыне, Беластоцкай гімназіі (скончыў у 1806 годзе) і Галоўнай духоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (скончыў у 1812 годзе). У 1811 годзе атрымаў ступень магістра філалогіі, у 1812 годзе стаў магістрам багаслоўя, у 1814 — магістрам філасофіі. Прыняў пасвячэнне ў 1815 годзе, з 1817 года канонік брэсцкі.

Праца ў Віленскім універсітэце

У 1817—1822 гадах у замежнай навуковай камандзіроўцы ад Віленскага ўніверсітэта, наведаў славянскія землі, Францыю і Італію і вывез адтуль значную колькасць кніг, якія ён прадаў потым Віленскай семінарыі.

З 1822 года прафесар Віленскага ўніверсітэта. У 1822—1824 гадах і пасля перапынку з 1826 года прафесар экзегетыкі і герменеўтыкі Віленскага ўніверсітэта. З 1823 года доктар тэалогіі. Заснавальнік беларуска-літоўскага філалагічнага гуртка ў Віленскім універсітэце. Выступаў супраць паланізацыі і лацінізацыі.

Следства і высылка

У сувязі са следствам, разгорнутым М. М. Навасільцавым па справе тайных студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў, быў разам з прафесарамі Ю. Галухоўскім  (руск.), І. Даніловічам, І. Лялевель адхілены ад выкладання і высланы з Вільні.

У 1824—1826 гадах знаходзіўся ў ссылцы ў базыльянскім манастыры ў Жыровіцах.

Дзякуючы заступніцтву мецэната М. П. Румянцава ў 1826 годзе Баброўскі атрымаў магчымасць вярнуцца ва ўніверсітэт

У 1833 годзе практычна быў сасланы ў мястэчка Шарашова, дзе быў святаром да канца жыцця. У сувязі з пераследаваннем грэка-католікаў перайшоў у праваслаўе. Займаўся навукай і выхаваннем пляменніка Паўла, бацька якога заўчасна памёр. Памёр ад халеры. Пахаваны на шарашоўскіх могілках за алтаром царквы св. Пятра і Паўла.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў унікальныя калекцыі славянскіх рукапісаў і старадрукаў, увёў у навуковы ўжытак многія помнікі пісьменства. Адзін з пачынальнікаў скарыназнаўства, які нанова адкрыў для еўрапейскай навукі імя Ф. Скарыны. Толькі невялікая частка яго рукапіснай спадчыны апублікавана пры жыцці, частка знікла адразу пасля смерці даследчыка.

Супрасльскі рукапіс

Міхаіл Кірылавіч Баброўскі 
Супрасльскі рукапіс

Яшчэ гімназістам зацікавіўся архівам і бібліятэкай Супрасльскага манастыра каля Беластока, дзе ў 1822 годзе выявіў Супрасльскі зборнік, адзін з вельмі важных кірылічных помнікаў царкоўнаславянскай мовы. Баброўскі паведаміў пра гэта Вастокаву  (руск.), які ў 1825 годзе надрукаваў вынікі сваіх даследаванняў. Частка рукапісу (118 лістоў) трапіла да Копітара і захоўваецца ў Любляне; яна была выдадзена Міклошычам  (руск.) пад назвай «Monumenta linguae paleoslovenicæ е codice Supraslensi» (Вена, 1851). Частка (два сшыткі) захоўваецца ў пецярбургскай Расійскай нацыянальнай бібліятэцы; астатняя частка патрапіла ў бібліятэку графаў Замойскіх у Варшаве і захоўваецца цяпер у польскай Нацыянальнай бібліятэцы.

Іншая дзейнасць

Збіраў матэрыялы пра дзейнасць Швайпольта Фіёля, Францыска Скарыны, Івана Фёдарава, Пятра Мсціслаўца. Склаў навуковае апісанне старажытных кірылічных і глаголічных помнікаў пісьменства, якія захоўваюцца ў Ватыканскай бібліятэцы. Увёў у навуковы абарот шэраг важных помнікаў гісторыі і культуры.

За свае навуковыя працы Баброўскі быў абраны членам археалагічнай акадэміі ў Рыме, Азіяцкага грамадства ў Парыжы і Лондане, Таварыства гісторыі і старажытнасцяў Расійскіх пры Маскоўскім універсітэце  (руск.).

Працы

  • шмат дробных артыкулаў у «Dziennik Wileński» 1824—1826
  • Wyobrażenie nauki Pisma św., jej części i literatury (в «Dzieje dobroczynności Krajowej i zagranicznej», 1823)
  • «Archeologia biblica» (Вільна, 1829)
  • «Wiadomość historiczna o Universytecie Wileńskim» (1828)

Памяць

Імя Баброўскага нададзена Лабараторыі вывучэння духоўнай культуры Падляшша (Масква) і вуліцы ў Шарашове.

Заўвагі

Літаратура

Tags:

Міхаіл Кірылавіч Баброўскі БіяграфіяМіхаіл Кірылавіч Баброўскі Навуковая дзейнасцьМіхаіл Кірылавіч Баброўскі ПамяцьМіхаіл Кірылавіч Баброўскі ЗаўвагіМіхаіл Кірылавіч Баброўскі ЛітаратураМіхаіл Кірылавіч Баброўскі1784184819 лістапада3 кастрычнікаБагаслоўБельскі павет (Падляскае ваяводства)Падляскае ваяводстваПольшчаСлавістСтараславянская азбукаШарашова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ева (карціна)Ігар Міхайлавіч ПракаповічНацыянальная бібліятэка БеларусіЛюдзі на балоце (раман)ШвейцарыяЗямля пад белымі крыламіAv.byХведар Хведаравіч ГурыновічМоўная інтэрферэнцыяМіхась ЛынькоўКіраўнікі МінскаКрывічыЛабараторныя ўмовыКастрычніцкая рэвалюцыяМаскваУладзімір Мікалаевіч КарватЮрась СвіркаБеларускі лацінскі алфавітРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўПарыж (Беларусь)Універсітэт імя Дж. КрэндалаМікалай I (імператар расійскі)Помнік літары «Ў»Ісландская кронаВісарыён Сцяпанавіч ГарбукЧасціны мовыСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіУ краіне райскай птушкіСяргей Іванавіч ГрахоўскіПадарожжа з ЖыгамонтамНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Сельская гаспадарка БеларусіБеларусыПрыметнікПалессеПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)АмонімНазоўнікЯн ЧыквінКастусь ЖукПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Васіль Аляксеевіч ЖуковічШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаХатыньГасцінец (дарога)ВікісховішчаЯн БаршчэўскіПершая сусветная вайнаЧжэн ЦзасіньСімвалБеларуская міфалогіяКупалінка (песня)Навабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)ГроднаБурыкыІнцыдэнт Асама-СансаБеларусь у складзе Расійскай імперыіДом урада (Мінск)АпавяданнеНіна Іосіфаўна МацяшВіцебская вобласцьМікола МятліцкіРагнеда РагвалодаўнаНовы Двор (Шчучынскі раён)Янка КупалаM8L8THYouTubeПарадокс ФерміРэпартажMacOSВуліца Дзяржынскага (Барысаў)🡆 More