Драгічын: горад у Беларусі

Драгі́чын (трансліт.: Drahičyn, руск.: Дрогичин) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Драгічынскага раёна, на аўтамагістралі Брэст — Пінск.

За 110 км на ўсход ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай аднаіменнай станцыі Драгічын на лініі Брэст — Гомель, але ў самім горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Драгічын-Горад. Насельніцтва 14 976 чал. (2017).

Горад
Драгічын
Драгічын: Гісторыя, Экалогія, Насельніцтва
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Давячоравічы
Горад з
Плошча
  • 11 км²
Вышыня цэнтра
151 м
Насельніцтва
  • 14 804 чал. (1 студзеня 2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1644
Паштовы індэкс
225830
Аўтамабільны код
1
СААТА
1220501000
Драгічын на карце Беларусі ±
Драгічын (Беларусь)
Драгічын
Драгічын (Брэсцкая вобласць)
Драгічын

Гісторыя

Упершыню згадваецца Літоўскай Метрыкай пад 1452 годам як сяло Давячоравічы Пінскага княства. У 1450—1460-я гады пінскі князь Юрый Сямёнавіч перадаў 2 вядры мёду са сваёй даніны з Давячоравіч на карысць царквы ў Дружылавічах. Праз Давячоравічы праходзіла дарога з Брэста на Валынь.

Драгічын: Гісторыя, Экалогія, Насельніцтва 
Цэнтральная плошча

З XVI ст. як частка Пінскага староства ва ўладанні каралевы Боны Сфорцы. У 1552 годзе згадваецца Давячораўскае войтаўства. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У пачатку XVII ст. Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 годзе перадаў сяло Нявельскім. Нявельскія ў 1623 годзе заснавалі царкву Прачыстай Багародзіцы і атрымалі для сяла статус мястэчка. У 1655 годзе паселішча ўпершыню згадваецца як Драгічын (пазней сустракаецца і форма Дарагічын).

У другой палове XVII ст. згадваецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIII ст. называўся графствам. У 1749 годзе пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францысканскі кляштар. У 1778—1779 гадах было 68 дамоў, а само паселішча называлася горадам. У другой палове XVIII ст. была ратуша.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Кобрынскага павета. Станам на 1849 год 98 будынкаў. Да 1886 года каля Драгічына збудавалі чыгуначную станцыю. Паводле перапісу 1897 года — 280 дамоў (з іх 140 жылых), царкоўнапрыходская школа, 2 народныя вучылішчы, лячэбніца. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Драгічын у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Палескага ваяводства. У 1921 годзе ў ім 246 будынкаў.

У 1939 годзе Драгічын увайшоў у БССР, 15 студзеня 1940 года нададзены статус пасёлка гарадскога тыпу і раённага цэнтра. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 года пад нямецкай акупацыяй. 27 ліпеня 1965 года ў склад Драгічына ўключаны вёскі Броннае, Зарэчка і Стараселле, Драгічын стаў цэнтрам Драгічынскага сельсавета (былы Старасельскі). 10 лістапада 1967 года Драгічын атрымаў статус горада.

Экалогія

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Драгічын апынуўся ў спісе небяспечных раёнаў з павялічаным радыеактыўным фонам. Сёння пляма радыеактыўнага забруджання цягнецца Драгічынскім раёнам трыма кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5—7 кіламетровай палосы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужанскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім кірунку. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.

Насельніцтва

Драгічын: Гісторыя, Экалогія, Насельніцтва
  • XVIII стагоддзе: 1778 — 416 чал.
  • XIX стагоддзе: 1830 — 341 муж., з іх шляхты 5, духоўнага саслоўя 11, мяшчан-іўдзеяў 268, мяшчан-хрысціян і сялян 57; 1849 — 167 чал.; 1878 — 1 476 чал. (702 муж. і 774 жан.), у тым ліку 176 хрысціян і 1 300 іўдзеяў; 1892 — 3 475 чал.; 1897 — 2 258 чал.
  • XX стагоддзе: 1921 — 1 987 чал.; 1959 — 3,5 тыс. чал.; 1971 — 7,1 тыс. чал.; 1991 — 14,6 тыс. чал.; 1993 — 15 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 — 15,0 тыс. чал.; 2008 — 15 тыс. чал.; 2009 — 14 744 чал. (перапіс); 2013 — 14 651 чал.; 2015 — 14 800 чал.; 2016 — 14 898 чал.; 2017 — 14 976 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.

  • ААТ «Драгічынскі трактарарамонтны завод»
  • ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
  • УВП «Прэмікс» ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
  • РУП «Экзон»
  • РУВП «Экзон-Глюкоза»
  • Філіял «Каапнарыхтпрам» Драгічынскага раённага спажывецкага таварыства.
  • КУП НП «Драгічынскі камбінат побытавага абслугоўвання»

Культура

Дзейнічаюць кінатэатр, Дом культуры, дом творчасці дзяцей і юнацтва, 2 бібліятэкі, цэнтр моладзі «Спатканне».

Адукацыя

У Драгічыне працуюць гімназія, 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў, Драгічынскі дзяржаўны аграрны каледж (раней Драгічынскае дзяржаўнае ПТВ № 163 сельскагаспадарчай вытворчасці).

Медыцына

Медыцынскія паслугі надаюць бальніца і паліклініка.

Мас-медыя

Выдаецца раённая газета «Драгічынскі веснік».

Турыстычная інфармацыя

Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы.

Славутасці

Драгічын: Гісторыя, Экалогія, Насельніцтва 
Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку

Страчаная спадчына

  • Капліца могілкавая
  • Кляштар францысканцаў (1749)

Вядомыя асобы

Непадалёк ад Драгічына, у маёнтку Людвінова, некалькі гадоў жыла пісьменніца Эліза Ажэшка.

У Драгічыне пахаваны балгарскі грамадска-палітычны дзеяч Тодар Мінкаў (1830—1906).

Гл. таксама

Зноскі

  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  • а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  • http://starbel.by/dok/d008.htm
  • а б в Грынявецкі В. Давячоравічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 568. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  • Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  • Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Драгічын Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў горад раённага падпарадкавання ад 10 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 32 (1190).
  • Брестская область: Обзор радиационно-гигиенической и социально-экономической ситуации. — Гомель, 2005. [1]
  • Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  • Drohiczyn (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 150.
  • Драгічын // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  • Дрогичин // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  • Драгічын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 274.
  • Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Дрогичин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Імёны Свабоды https://docs.rferl.org/be-BY/2020/11/07/96247f72-a7e0-4382-ad1c-ec68459cf6b7.pdf
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Драгічын, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Драгічын ГісторыяДрагічын ЭкалогіяДрагічын НасельніцтваДрагічын ЭканомікаДрагічын КультураДрагічын АдукацыяДрагічын МедыцынаДрагічын Мас-медыяДрагічын Турыстычная інфармацыяДрагічын Вядомыя асобыДрагічын Гл. таксамаДрагічын ЗноскіДрагічын ЛітаратураДрагічын СпасылкіДрагічынІнструкцыя па транслітарацыіБеларусьБрэстБрэсцкая вобласцьГомельДрагічын (станцыя)Драгічын-ГорадДрагічынскі раёнПінскРуская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Джуліяна МурАлесь Уладзіміравіч РашчынскіНарвасадатаНанатэхналогіяЖазеф ФешБаба-ЯгаАлесь РазанаўКрыс ЭвертТаежная зонаЛацінская моваВітаўтБрытва ОкамаBingXКаменкаКарла ТальявініМялецій СматрыцкіДзень ВоліСяргей Пятровіч ГурулёўЭтнагенез беларусаўЛеброн ДжэймсJSONКандрат КрапіваДжэрэмі РэнерБора-БораРыгор БарадулінКукурузаМарат Сяргеевіч МаркаўФра Беата АнджэлікаМоўная інтэрферэнцыяГалоўная старонкаБеларускі арабскі алфавітЛеў XIIIНастаўніцкая газетаІсламская дзяржаваІзраільШвагерЯндэкс.КартыГольмійАвіцэнаБеларуская Народная РэспублікаУнікодНавуковы стыльЛавіса ШведскаяКузьма ЧорныЎВялікія раўніныТэнісБэз.tgЮпітэр (планета)Паўночная АмерыкаМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеБясхвостыя земнаводныяЛе КарбюзьеЭўкарыётыЯўстах Піевіч ТышкевічСяргей ШупаСяргей Іванавіч ГрахоўскіМінскПалавыя губыДэвід Лойд ДжорджЗборная Расіі па футболеВасіль ЗуёнакПаліна Віктараўна ЖарабцоваСавояФэнтэзіРэпрэсіі ў БССРВ’етнамГрамЕфрасіння ПолацкаяЯдзерная рэакцыяУітні Х’юстанНавелаВялікабрытаніяПарафінТаджыкістан🡆 More