Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў: беларускі археолаг

Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў (10 сакавіка 1942, Мсціслаў — 31 кастрычніка 1992, Мінск) — беларускі археолаг, гісторык.

Спецыяліст па ваенна-абарончаму дойлідству Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў. Пачынальнік гістарычнай археалогіі — новага напрамку гістарычных даследаванняў у Беларусі. Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1989).

Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў
Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў: Біяграфія, Навуковая дзейнасць, Ушанаванне памяці
Дата нараджэння 10 сакавіка 1942(1942-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1992(1992-10-31) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, школьны настаўнік, палітык
Навуковая сфера археалогія і гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі
Вядомыя вучні Алег Анатолевіч Трусаў, Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч і Генадзь Мікалаевіч Сагановіч
Партыя
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 10 сакавіка 1942 года ў Мсціславе.

Скончыў у 1964 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1964—1968 гадах працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 3 г. Жодзіна.

З 1968 года ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі. Скончыў у 1971 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР. У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Ваеннае дойлідства Беларусі XIII—XVIII ст. (па помніках паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй і Беларусі)».

У 1971—1978 гадах старшы навуковы супрацоўнік сектара археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. У 1978—1989 гадах у ГрДУ імя Я. Купалы: прафесар, загадчык кафедры гісторыі СССР і БССР. У 1987 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі XIV—XVIII ст.».

З 1989 года загадчык рэдакцыі гісторыі Беларусі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, з красавіка 1992 года быў галоўным рэдактарам гэтага выдавецтва.

Заснавальнік (1986) і кіраўнік гісторыка-культурнага клуба «Паходня» (Гродна), які шмат зрабіў для вяртання Вялікага Княства Літоўскага ў гістарычную памяць.

Памёр 31 кастрычніка 1992 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць

Вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі XI—XVIII стагоддзяў: Віцебска, Гальшан, Гомеля, Гродна, Заслаўя, Камянца, Крэва, Ліды, Любчы, Міра, Навагрудка, Чачэрска і інш. Адзін з аўтараў кніг «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—2, 1987—1988). Першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэм населеных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў.

Ініцыятар стварэння энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Напісаў каля 200 навуковых прац.

Ушанаванне памяці

Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў: Біяграфія, Навуковая дзейнасць, Ушанаванне памяці 
Мемарыяльная дошка М. Ткачову на доме № 27.
  • У горадзе Гродна ў доме па адрасе праспект Будаўнікоў, 27, дзе жыў і працаваў М. Ткачоў, усталявана мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці славутага вучонага. Згодна надпісу на дошцы: «у гэтым доме з 1978 па 1989 жыў і працаваў выдатны беларускі гісторык і палітычны дзеяч Міхась Ткачоў».
  • Партрэт Міхася Ткачова выканаў мастак Алесь Цыркуноў.

Працы

Кнігі

  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII―XVIII стст. / М. А. Ткачоў; [рэд. П. А. Раппапорт]; АН Беларускай ССР, Ін-т гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1978. — 141, [1] с.
  • Ткачев, М. А. Военное зодчество Белоруссии XIII—XVIII в. (По памятникам Северно-Западной и Юго-Западной Белоруссии): Автореф. дис…. канд. ист. наук / АН БССР, Ин-т истории. — Мн., 1972. — 48 с.
  • Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2007. — 200 с. — ISBN 978-985-01-0706-0
  • Замкі Беларусі: (XIII―XVII ст.) / М. А. Ткачоў; [пад рэд. Ф. В. Барысевіча]; Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. — Мн.: Полымя, 1977. — 82, [1] c.
  • Замкі і людзі / М. А. Ткачоў; [пад рэд. Г. В. Штыхава]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 182, [2] с. — ISBN 5-343-00880-1
  • Паходня: Кн. публіцыстыкі / Міхась Ткачоў; Рэд.-склад. С. П. Самуэль; Навук. кансульт. В. У. Скалабан. — Мн.: БелЭн, 1994. — 286 с. — ISBN 5-85700-163-3

У сааўтарстве

  • Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч / А. М. Бельскі, М. А. Ткачоў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 55, [1] c., 1 л. партрэт, [8] л. іл. — (Нашы славутыя землякі). — ISBN 5-343-00881-X
  • Старажытны Мсціслаў / М. А. Ткачоў, А. А. Трусаў. — Мн.: Полымя, 1992. — 109, [1] с. — (Па родным краі).
  • Страчаная спадчына / [Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў; Уклад. Т. В. Габрусь]. — Мн.: Беларусь, 2003. — 350, [1] с. — ISBN 985-01-0415-5

Артыкулы

  • Беларусь у войнах XI—XVII стст. // Беларуская мова і література ў школе. — 1990. — № 5. — С.
  • Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. / Міхась Ткачоў; Да друку падрыхтавалі В. Кушнер, С. Таляронак, В. Ткачова // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 1 (1). — С. 83 — 90; № 2 (2). — С. 56 —.
  • Гісторыя, якую вярнулі народу / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 4. — С. 56 — 58.
  • З гісторыі земляробства / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1982. — № 3. — С. 44 — 45.
  • Лідскі замак / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1971. — № 2. — С. 13 — 18.
  • Новая сустрэча з археалогіяй // Народная асвета. — 1975. — № 8. — С. 90 — 92.
  • Новае пра Сафійскі сабор / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1972. — № 1. — С. 18 — 23.
  • Новыя крыніцы па Беларускай археалогіі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 2. — С. 46 — 47. — Рэцэнзія на кнігу: Поболь Л. Д. Древности Белоруссии в музеях Польши. Мн., 1979.
  • Мая Гарадзеншчына // Маладосць. — 1992. — № 4. — С. 113—124.

У сааўтарстве

  • Да пытання аб каменных умацаваннях Дольнага замка Віцебска / М. А. Ткачоў, Т. С. Бубенька // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1993. — Частка 2. — С. 153—161.
  • Віцебскія бранзалеты / М. А. Ткачоў, Л. У. Калядзінскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1984. — № 4. — С. 41 — 42.
  • Касметыка ў старадаўнім Віцебску / М. Ткачоў, Л. Калядзінскі // Служба быту Беларусі. — 1982. — № 5. — С. 17.
  • Лясны промысел у старажытным Віцебску / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Родная прырода. — 1984. — № 3. — С. 15.
  • Раскопкі на Верхнім замку / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1984. — № 1. — С. 35 — 37.
  • Рыбалоўства ў старажытным Віцебску / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Родная прырода. — 1983. — № 2. — С. 23.
  • Твор дробнай пластыкі XII—XVI стагоддзяў з Віцебска / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Мастацтва Беларусі. — 1983. — № 6. — С. 57.
  • Зброя і рыштунак вершніка з раскопак Крычава / М. А. Ткачоў, А. А. Мяцельскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1994. — № 4. С. 187—200.
  • Ляхавіцкая фартэцыя / М. А. Ткачоў, С. Ф. Цярэхін // Помнікі гісторыі і культуры Ббеларусі. — 1973. — № 1. — С. 22 — 23.

Рэдактар

  • Храналогія гісторыі Беларусі / [Склад.: В. В. Гетаў, М. І. Камінскі; Навук. рэд.: М. А. Ткачоў, І. П. Хаўратовіч. — Мн.: «Беларус. Савец. энцыкл.» імя П.Броўкі, 1989. — 235, [1] с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»).
  • Храналогія гісторыі Беларусі / [Склад.: В. В. Гетаў, М. І. Камінскі; навук. рэд.: М. А. Ткачоў, І. П. Хаўратовіч]. — Мн.: БелЭн, 1992. — 193 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»).

Заўвагі

  • https://www.svaboda.org/a/768809.html
  • а б в г Марозаў 2022.
  • а б Архітэктура Беларусі 1993.
  • Міхась Ткачоў з Паходняй і Грамадой Архівавана 1 лістапада 2019. // мастак Алесь Цыркуноў
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў БіяграфіяМіхаіл Аляксандравіч Ткачоў Навуковая дзейнасцьМіхаіл Аляксандравіч Ткачоў Ушанаванне памяціМіхаіл Аляксандравіч Ткачоў ПрацыМіхаіл Аляксандравіч Ткачоў ЗаўвагіМіхаіл Аляксандравіч Ткачоў ЛітаратураМіхаіл Аляксандравіч Ткачоў СпасылкіМіхаіл Аляксандравіч Ткачоў10 сакавіка1942199231 кастрычнікаАрхеалогіяГісторыяДоктар гістарычных навукМсціслаўМінскПрафесар

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кірыла ТураўскіОдноклассникиАдраджэннеСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Салавёвэ (Ясынувацкі раён)Беларуская міфалогіяУладзімір НякляеўІван МележСпіс памерлых у 2024 годзеСтаражытнаруская моваАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкКлэпалыСтаражытнабеларуская літаратураВікіМоўная інтэрферэнцыяАлесь АдамовічНавум Якаўлевіч ГальпяровічМіхась БельскіВайнаГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаПеснярыКобрынГенадзь Пятровіч ПашкоўЧас UnixКанчатакАляксандр Мікалаевіч КосінецМінскі метрапалітэнВіктар Анатолевіч ШніпМы, беларусыКалгасМіндоўгМаксім ГарэцкіСінонімыЛютаўская рэвалюцыяМіндэльскае зледзяненнеУладзімір Георгіевіч МулявінГлобус БеларусіЧасціны мовыБеларуская краёвая абаронаДзень ПерамогіПатрыятызмПраспект Незалежнасці (Мінск)Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Google searchКалі кветкі не маўчацьЗабіць прэзідэнтаСправа менеджараў БелгазпрамбанкаJava (мова праграмавання)Усебеларускі народны сход26 красавікаВіцебскАндаракВіцебская вобласць100 найвялікшых беларускіх песеньМікалай I (імператар расійскі)M8L8THГроднаБурыкыПласт ГаліцынаСексМыкалаіўка (Канатопскі раён)Марыя АнтуанетаЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаМоваNode.jsСяргей Аляксандравіч ПадсасонныВадзім КабанчукБеларуская граматыка (1934)Новы замак (Гродна)Ніна Іосіфаўна МацяшУладзімір КараткевічДзьмухавецКупалле🡆 More