Генадзь Мікалаевіч Сагановіч

Генадзь Мікалаевіч Сагановіч (13 студзеня 1961, в.

Турная, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык, археолаг. Спецыяліст па ваенна-палітычнай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XV—XVII стагоддзяў, кавальству Беларусі XIV—XVIII стагоддзяў. Доктар габілітаваны ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя (2018).

Генадзь Мікалаевіч Сагановіч
Генадзь Мікалаевіч Сагановіч
Дата нараджэння 13 студзеня 1961(1961-01-13) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археолаг
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень габілітаваны доктар (2018) і кандыдат гістарычных навук (1989)
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 13 студзеня 1961 года ў вёсцы Турнай Івацэвіцкага раёна.

Скончыў у 1984 годзе гістарычны факультэт МДПІ імя М. Горкага, у 1984—1987 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР.

У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Кавальскае рамяство Беларусі XIV—XVIII ст.».

З 1987 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі, з 1992 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў. У 2005 годзе звольнены «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу. З таго часу працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы і ЕГУ.

У 2018 годзе ў Гістарычным інстытуце Варшаўскага ўніверсітэта абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Грунвальд у беларускай гісторыі. Спроба разбору палітычнага міфа». 30 мая 2018 года рада інстытута зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя.

Навуковая дзейнасць

Напрамкі даследаванняў: ваенна-палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, адносіны Вялікага Княства Літоўскага і Нямецкага ордэна, палітычная культура шляхты Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфія Усходняй Еўропы, калектыўныя ідэнтычнасці ў ранні Новы час.

Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму.

Складальнік і адзін з аўтараў зборніка «Імя тваё Белая Русь» (1991). Аўтар кніг па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы, у т. л. «Невядомая вайна 1654—1667  (англ.)», «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з У. Арловым).

Адзін з заснавальнікаў і старшыня ў 1987—1992 гадах Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства. З 1994 года заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд».

Сям’я

Жанаты, двое дзяцей.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996), узнагародай журнала «Przegląd Wschodni» (2001), медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019).

Бібліяграфія

  • Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. Мн., 1992;
  • Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн,, 1994;
  • Невядомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995;
  • Полацкая вайна, 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Мн., 1995 Вып. 1;
  • Царкоўная вунія 1596 г. і пытанне нацыянальнай тоеснасці беларусаў у XVIII ст. // Наш радавод. Гродна, 1996. Кн. 7;
  • Нямецкая каталіцкая місія і Полацк у XIII ст. // Полацк: карані нашага радавода. Полацк, 1996;
  • Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // З глыбі вякоў: Наш край. Мн., 1997. Вып. 2;
  • У пошуках Сярэднявечча // Бел. гіст. агляд. 1997. Сш. 1—2;
  • Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Там жа. 1998. Сш. 1;
  • Немцы ў Полацку часоў Францыска Скарыны // Беларусіха-Albaruthenica. Мн., 1998. Кн. 9;
  • Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, 862—1918. Вільня, 1999 (разам з У. Арловым).
  • Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001.
  • Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міфа. Мінск, 2015; Вільнюс, 2016.

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Генадзь Мікалаевіч Сагановіч БіяграфіяГенадзь Мікалаевіч Сагановіч Навуковая дзейнасцьГенадзь Мікалаевіч Сагановіч Сям’яГенадзь Мікалаевіч Сагановіч УзнагародыГенадзь Мікалаевіч Сагановіч БібліяграфіяГенадзь Мікалаевіч Сагановіч ЗаўвагіГенадзь Мікалаевіч Сагановіч ЛітаратураГенадзь Мікалаевіч Сагановіч СпасылкіГенадзь Мікалаевіч Сагановіч13 студзеня1961Івацэвіцкі раёнАрхеолагБССРБрэсцкая вобласцьГісторыкДоктар габілітаваныСССРТурная (Івацэвіцкі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

39Т-44Малая базілікаЛесКандрат КрапіваЯзэп Нарцызавіч ДраздовічАльгердЗямля пад белымі крыламіБутанДжонатан СвіфтБеларуская ВікіпедыяLortel ArchivesЭмілія ПлятэрМір (арбітальная станцыя)Кірыліца17 лютагаПесня пра зубраЛаосНаша Ніва (1991)7ЯгайлаГерб СеўтыБеларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка1 красавікаБарнсДжэймс КукІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіБеларуская Народная РэспублікаПалавыя губыЛюдзі на балоце (раман)ВейшнорыяВальціцыOnliner.byАдам ЧартарыйскіКлаўдзія ВасінаАзіяцкі маршрут AH4Акупацыя Ірака (2003—2011)\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cПаўночная вайна (1700—1721)ЛюксембургРасійскае ўварванне ў КрымВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўГербы гарадоў БеларусіЛітваФёдар Іванавіч ПрывалаўЛюдовік VII МаладыХаўер (цыклон)ФэндомАляксей Мікалаевіч СокалМаксім ТанкНазоўнікПенабскотМігель СерветКароткая гісторыя БеларусіДзятлаваПолацкі езуіцкі калегіумФрэнсіс Скот ФіцджэральдЭнцыклапедыяЖамойцьДзень беларускага пісьменстваДэвід КроненбергІталіяНідэрландыБалгарыяСлавенская моваЛітаратурная моваАўгуст Аляксандр ЧартарыйскіВосіп Вікенцьевіч ТурчыновічКапыль1Старыя ДарогіБерасцейская уніяАртур ВольскіКастэль-Нуова🡆 More