Рада Бнр Медаль За Баявыя Заслугі: узнагарода Рады БНР

Медаль за баявыя заслугі — баявая ўзнагарода Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, заснаваная Дэкрэтам Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы ад 21 студзеня 2023 года.

Медаль за баявыя заслугі
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Рада Бнр Медаль За Баявыя Заслугі: Статут, Апісанне, Узнагароджаныя БНР
Тып узнагарода
Кім уручаецца Рада БНР
Дата заснавання 21 студзеня 2023
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Жалезнага Рыцара

Паводле свайго статуту, медаль мае пераемнасць ад ордэна Virtuti Militari, які быў заснаваны ў 1792 годзе і з’яўляецца найстарэйшай гістарычнай вайсковай узнагародай беларускай дзяржавы, зважаючы на статус Беларусі як адной з краін-пераемніц Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Гістарычную пераемнасць маюць адлюстроўваць назва і дызайн медаля. Змены ў параўнанні з гістарычнай узнагародай адлюстроўваюць каштоўнасці сучаснай Беларусі як незалежнай дэмакратычнай рэспублікі.

Статут

Медаль надаецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця і з абаронай свабоды, суверэнітэту і дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка, у прыватнасці, пры выкананні вайсковага і службовага абавязку, у баях і пры выкананні спецыяльных заданняў у нацыянальных інтарэсах Беларусі

Медаль можа ўручацца:

  • Удзельнікам беларускіх збройных сілаў і службаў, прыраўняных да вайсковых, у тым ліку беларускіх партызанскіх аддзелаў і беларускіх вайсковых аддзелаў у складзе замежных войск;
  • Беларусам (як беларускім грамадзянам, так і асобам, якія належаць да беларускага народа, не будучы беларускімі грамадзянамі), якія ў асабістай якасці ваююць у шэрагах замежных войск і службаў па-за межамі беларускіх вайсковых аддзелаў;
  • Замежным вайскоўцам, якія адпавядаюць крытэрыям, вызначаным у статуце Медаля, і якія істотна спрыялі выкананню вайскоўцамі-беларусамі збройнай місіі ў адпаведнасці з крытэрыямі, вызначанымі ў статуце Медаля;
  • Цывільным асобам-некамбатантам, якія адпавядаюць умовам Статуту медаля.

Медаль надаецца Дэкрэтам Старшыні Рады БНР на аснове прадстаўленняў камандзіраў адпаведных вайсковых частак або ўласнай інфармацыі Рады БНР.

Старэйшай узнагародай адносна Медаля з’яўляецца тытул кавалера (дамы) Ордэна Жалезнага рыцара. Медаль носіцца на левым баку грудзі, пасля ордэнскіх знакаў.

Апісанне

Рада Бнр Медаль За Баявыя Заслугі: Статут, Апісанне, Узнагароджаныя 
Знак ордэна Virtuti Militari 1792 года

Дызайн медаля распрацаваны адмысловай грамадскай геральдычнай камісіяй і абапіраецца на выяву найстарэйшага варыянта знака ордэна Virtuti Militari 1792 года.

Рада Бнр Медаль За Баявыя Заслугі: Статут, Апісанне, Узнагароджаныя 
«Малая Пагоня» з гербоўніка 1562 года.

Медаль увесь з белага (для шэрагоўцаў і падафіцэраў) або жоўтага (для афіцэраў, паўторнага ўзнагароджання шэрагоўцаў і падафіцэраў або за асаблівыя заслугі) металу, авальнай формы. На пярэднім баку выява гістарычнага герба «Малая Пагоня» (рука вершніка з герба «Пагоня», якая трымае меч) і стужкі з трыма палосамі, якая ўвасабляе беларускі бела-чырвона-белы сцяг.

На адваротным баку надпіс: «Virtute et Gladio» («Адвагай і мячом» на лацінскай мове) і індывідуальны нумар медаля.

Стужка медаля складаецца з вертыкальных палос наступных колераў і размешчаных у наступным парадку: вельмі вузкая белая, шырокая кармазінавая, вельмі вузкая белая. У выпадку нашэння планак, на планцы для афіцэрскага медаля можа пасярэдзіне дадавацца вузкая вертыкальная лінія залатога колеру.

Узнагароджаныя

Першае ўзнагароджанне Медалём БНР за баявыя заслугі адбылося 1 лютага 2023 года, у дзень 160-х угодак пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі Беларусі. Медаль тады атрымалі 22 вайскоўцы беларускага Палка імя Кастуся Каліноўскага, якія праявілі адвагу ў баях супраць расійскіх акупацыйных войск ва Украіне. Афіцыйнае ўручэнне медалёў адбылося 9 сакавіка 2023 года і стала першай вядомай цырымоніяй уручэння беларускіх дзяржаўных узнагарод за адвагу на полі бою з часоў Рэчы Паспалітай.

8 верасня 2023 года, на Дзень беларускай вайсковай славы, Рада БНР узнагародзіла 14 беларускіх добраахвотнікаў. Былі адзначаныя сем байцоў палка Каліноўскага, шэсць чалавек з 1-й Асобнай дэсантна-штурмавой роты і адзін баец вайсковай часткі А2167 УСУ.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Рада Бнр Медаль За Баявыя Заслугі СтатутРада Бнр Медаль За Баявыя Заслугі АпісаннеРада Бнр Медаль За Баявыя Заслугі УзнагароджаныяРада Бнр Медаль За Баявыя Заслугі СпасылкіРада Бнр Медаль За Баявыя ЗаслугіІвонка СурвілаРада Беларускай Народнай РэспублікіСтаршыня Рады БНР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Стрававальная сістэма чалавекаБеларуская Народная РэспублікаГлебаПалессеПартыя свабоды (Нідэрланды)Свята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)Факультэт Фізікі, Астраноміі і Прыкладной Інфарматыкі Ягелонскага УніверсітэтаПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)ЖанрБеларускі алфавітУладзіслаў ГалубокЛітаратурная моваЦукраміцэтыHenningsomyces candidusКрэўскі замакРагачоўЛюдміла РублеўскаяГерб ВіцебскаШахматыТэквандоКрупка (Пухавіцкі раён)БаранаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Ядвігін Ш.БерасцянкаПубліцыстычны стыльБеларусыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАсвальда МарцінесСмаргоньРадаводХод каралевы (міні-серыял)СевастопальНаваполацк18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полкБаранавічыБайкаІнтэрнэтП’ер-Сімон ЛапласКуфарУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіФерэнц ЛістСцяг БеларусіЗайменнікКазімір Вікенцьевіч КамейшаКрэўская уніяБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяБарокаАлег Уладзіміравіч СалтукБалясінаКансоль (архітэктура)Вадзім Анатольевіч БогушЛявон ВаласюкКасцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Іўе)Леанард Габрыэль ПацейУладзімір КараткевічАдольф Гітлер УунонаБілінгвізмЯўхім Фёдаравіч КарскіВыклічнікПадзелы Рэчы ПаспалітайНа ростаняхКапялюшУніверсітэт «Канкордыя» ў Эдмантане21vek.byБальніцаПаветраны шарСексMetro-Goldwyn-MayerЮраўскі карагодГасцінец (дарога)КафляА🡆 More