Мікалаеўшчына Карчма

Мікала́еўская карчма́ — колішняя карчма ў Мікалаеўшчыне Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, у якой у 1908—1910 гадах жыла сям’я беларускага паэта Якуба Коласа.

Карчма
Карчма ў мястэчку Мікалаеўшчына
Літаграфія Міколы Купавы
Літаграфія Міколы Купавы
Краіна
Вёска Мікалаеўшчына
Тып будынка карчма
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Першае згадванне 1596 г.
Дата пабудовы 1881 год

Карчма ў Мікалаеўшчыне ўпамінаецца яшчэ ў 1596 годзе, але яна неаднаразова знішчалася. Апошні будынак карчмы быў пабудаваны ў 1881 годзе на беразе Нёмана, пры дарозе на Новы Свержань. Акрамя будынку шынка, у яе склад уваходзілі вазоўня, прыбудаваная да карчмы і абора. Поўнае апісанне пабудоў знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Беларусі.

Пасля пераезду са Стаўбцоўскай лясной каморы ў Цёмных Лядах Міцкевічы выкупілі будынак колішняй карчмы ў Мікалаеўшчыне. Некаторы час у ім жыў і сам Кастусь, але вясной 1908 года ён з'ехаў у Мінск для адбывання пакарання за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе.

У 1910 годзе ў Мікалаеўшчыне адбыўся пажар, падчас якога згарэла карчма. Аднаўляць яе не сталі і Міцкевічы пераехалі з вёскі ў Смольню.

Мікалаеўшчына Карчма Крайнім будынкам ад Нёмана супраць броду была старая карчма на высозным падмурку. Калісь гэта быў вір сялянскага жыцця, і не адна мікуціцкая душа захлынулася ў ім. З таго часу, як увялі манапольку, карчма заняпала, а потым згарэла. Але па старой прывычцы збіраўся тут народ, як на старадаўняе веча, дзе вырашаліся сялянскія справы і разважалі аб розных пытаннях мікуціцкага побыту.
Якуб Колас «На ростанях» (1921—1955)
Мікалаеўшчына Карчма

У адрозненне ад іншых сядзіб Коласа, такіх як Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня, карчма ў Мікалаеўшчыне не была адноўлена, хаця такія варыянты разглядаліся.

Зноскі

Tags:

19081910КарчмаМікалаеўшчынаМінская вобласцьСтаўбцоўскі раёнЯкуб Колас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Габелен векуОршаРымскі форумЛінейны карабельАпострафПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Аляксандр Мікалаевіч КосінецРэч ПаспалітаяАдам МіцкевічФінгерынгУладзімір Аляксеевіч Арлоў21vek.byКрыж Ефрасінні ПолацкайSandvineРэчыцаМінійКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўБеларуская міфалогіяІрына Уладзіміраўна ДрыгаСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУПолымя (часопіс)Беларусь у складзе Расійскай імперыіРаскіданае гняздо (п’еса)Адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіФранцыск СкарынаКарлес ПучдэмонУладзімір КараткевічУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)СказРасійская імперыяСпіс птушак БеларусіПомнік Якубу Коласу (Мінск)ДзеепрыслоўеПрывакзальная плошча (Мінск)АндаракВасіль ЗуёнакКалі кветкі не маўчацьYouTubeМінская ратушаМоўная інтэрферэнцыяСанкт-ПецярбургДзьмухавецNürnbergСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Музыка БеларусіВянок (зборнік)ДзядыЗалаты КупідонАповесцьГуканне вясныАдольф ГітлерГлебаСібусава ЭіціФранцыяРудабелкаМарыя АнтуанетаБеларусьЗайменнікПольшчаЛабараторныя ўмовыДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьСлуцкСалідарныя з БеларуссюВайнаНапалеон ОрдаБуры мядзведзьСымон-музыкаКастусь КаліноўскіІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіГасцінец (дарога)Вадзім КабанчукМікалай I (імператар расійскі)Барыс Іванавіч Сачанка🡆 More