Антон Юр’евіч Лёсік

Антон Юр’евіч Лёсік (1872, в.

Мікалаеўшчына, Мінскі павет — 1950, в. Мікалаеўшчына) — настаўнік, мовазнаўца, беларускі нацыянальны дзеяч. Брат Язэпа Лёсіка, дзядзька Якуба Коласа.

Антон Юр’евіч Лёсік
Антон Юр’евіч Лёсік
Дата нараджэння 1872
Месца нараджэння
Дата смерці 1950
Месца смерці
Род дзейнасці мовазнавец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Глухаве (1897—1900). Працаваў настаўнікам у школах Койданаўшчыны, у Ноўгарадзе-Северскім. Пазней выкладаў беларускую мову ў Мінскім педагагічным тэхнікуме. З-за рэпрэсіяў супраць брата Язэпа (1930) быў звольнены з забаронай займацца выкладчыцкай дзейнасцю; да нямецкай акупацыі зарабляў на жыццё прыватнымі ўрокамі. У час нямецкай акупацыі працаваў у «Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі» ў Менску як рэцэнзент кніг. З адступленнем немцаў рашыў пакінуць Беларусь, але вярнуўся ў савецкі Менск. Апошнія мікалаеўскія гады жыў упрогаладзь. Костусь Міцкевіч перадаваў яму грошы, адзёжу, ежу (часта праз іншага дзядзьку, Ігнася Міцкевіча). Пахаваны ў Мікалаеўшчыне. Антосева ўнучка жыла ў Польшчы.

Навуковы супрацоўнік Інбелкульта (з 1923), разам з братам Язэпам Лёсікам вывучаў пытанні беларускага правапісу, удзельнічаў у складанні праекта рэформы правапісу. Удзельнік Беларускай акадэмічнай канферэнцыі 1926 года. Член матэматычнай камісіі (1926), якая ўклала праект Слоўніка матэматычнай тэрміналогіі (1927, БНТ). У 1943 годзе апрацаваў і выдаў шостае выданне граматыкі Тарашкевіча (з Ант. Адамовічам і К. Шкуцькам) і ўласны «Беларускі правапіс».

Ён рыхтаваў Костуся да паступлення ў настаўніцкую семінарыю. Пісаў яму перад смерцю:

«Дарагі Костусь!
Пішу табе прадсмертнае пісьмо. Пішу карандашом у пасцелі, бо ўстаць за стол не магу. Звяртаюся да цябе, дарагі Костусь, з вялікаю просьбай: не забывай Елены Ефімаўны.
Уміраць мне вельмі цяжка з-за таго, што я астаўляю Елену Ефімаўну адну, хворую, працаваць яна не можа, пенсіі не выхлапатала і астаецца без усякіх сродкаў да жыцця, ёй нават няма дзе галаву прыкланіць. Дочкі памагаць ёй не могуць, бо Ларыса жыве з двума дзецьмі ў страшэннай галечы, а Вера па свайму характару памагаць не будзе, тым больш, што яна часта бывае беспрацоўная. А я перад Еленай Ефімаўнай вельмі вінаваты: праз мяне яна страціла свой дом і сядзібу, але мяне захавала да глыбокай старасці. Каб не Елена Ефімаўна, то мае косці ўжо даўно згнілі б у зямлі. Вось чаму я звяртаюся да цябе, дарагі Костусь, з просьбаю — не забывай Елены Ефімаўны.
Шчыра і вельмі-вельмі дзякую табе, дарагі Костусь, за ўсё, што ты зрабіў для нас. А я яшчэ ўдзячны табе за тое, што, дзякуючы табе, я знайшоў вечны пакой на бацькаўшчыне.
Прашчай, дарагі, мілы і добры Костусь!
Прашчайце, Міхаська і Данік!
Жадаю вам усім усяго добрага ў жыцці, жывіце на карысць дарагой радзімы!
А мой жыццёвы шлях ужо закончыўся.
Апошні з сям’і Юркі
дзядзька Антось.
Мікалаеўшчына».

Зноскі

  • Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Антон Юр’евіч Лёсік, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Антон Юр’евіч Лёсік БіяграфіяАнтон Юр’евіч Лёсік ЛітаратураАнтон Юр’евіч Лёсік СпасылкіАнтон Юр’евіч Лёсік18721950МовазнаўстваМікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)Мінскі паветЯзэп Юр’евіч ЛёсікЯкуб Колас

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Віторыа МеанаСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)ІталіяБатанічныя помнікі прыродыКніга рэкордаў ГінэсаБутанАкупацыя Ірака (2003—2011)АхметаўДругая сусветная вайнаАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўАлена Сямёнаўна ВасілевічАўтамагістраль УралЛітаратурныя жанрыБасяПланетаСкірмунтыХрышчэнне РусіКічэрГрупавы сексМагілёўМудранкаПольшча71ВенаРадаўніцаАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаШвагерСвяшчэнная Рымская імперыяСяргей БульбаПаўстанне 1863—1864 гадоўАляксей Мікалаевіч СокалХрыстос прызямліўся ў ГародніМіхась ПазнякоўДэйр-эз-ЗорАркадзь КуляшоўКапэльбрукеРадыеактыўны распадПімен ПанчанкаБеларускі нацыяналізмБела-чырвона-белы сцягХто смяецца апошнім (п’еса)КатарРамаданЮр’еў дзень (вясенні)Зозіму28 сакавікаВікісховішчаЭдзі АгняцветВільнюсНашвілКастэль-НуоваСпіс самых старых сабак у свецеДзядыЯрдЛітваТунісВейшнорыяМахатма ГандзіЗайменнікІван ЧыгрынаўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіНігілізм1969ВікіПравы рэваншВечаАндрэй Пачобут1918PinterestГвінея🡆 More