Міхал Казіміравіч Міцкевіч: бацька Якуба Коласа

Міха́л Казімі́равіч Міцке́віч (1850, в.

Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі павет — 8 лютага 1902, леснічоўка Альбуць, Стаўбцоўскі павет) — аб’ездчык Акінчыцкага лясніцтва Нясвіжскай ардынацыі князя Радзівіла, бацька Якуба Коласа, правобраз лясніка Міхала ў паэме «Новая зямля».

Міхал Казіміравіч Міцкевіч
Міхал Казіміравіч Міцкевіч: Біяграфія, У творчасці Якуба Коласа, Крыніцы
Партрэт аўтарства Лазара Рана.
Род дзейнасці ляснік Нясвіжскай ардынацыі
Дата нараджэння 1850
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1902(1902-02-08)
Месца смерці
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька Казімір Мікалаевіч Міцкевіч[d]
Маці Ганна Міцкевіч
Жонка Ганна Юр’еўна Міцкевіч
Дзеці Кастусь, Міхась, Уладзімір, Алесь, Міхаліна, Юзэфа, Алена, Іосіф, Марыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Паходжанне

Міхал Міцкевіч нарадзіўся ў сям’і Казіміра Мікалаевіча Міцкевіча, нёманскага плытагона і яго жонкі Ганны Міцкевіч (Белай). Продкі Міхала Казіміравіча — прыгонныя сяляне мястэчка Мікалаеўшчына, паводле веравызнання — каталікі, ахрышчаныя ў парафіяльным касцёле.

Дакладнай даты нараджэння Міхала Міцкевіча не захавалася. У рэвізскім спісе сяла Мікалаеўшчына за 25 мая 1858 г. пазначана, што яму тры гады. Паводле «Службовага фармуляру лясной варты Акінчыцкага лясніцтва на 1884—85 год», вартаўнік Міцкевіч меў 34 гады. На надмагільным помніку, які ўсталяваны на могілках «Церабяжы» у Мікалаеўшчыне напісана: «Жыў 52 гады, памёр 8 лютага 1902».

У Міхала Казіміравіча было чатыры браты (Пятрусь, Яўхім, Ігнась, Антось) і тры сястры (Магда, Каруся і Кацярына).

Маладосць

Сям’я Міцкевічаў жыла бедна і дапамагчы грашыма Міхалу не магла. Спачатку ён падрабляў пастухом, нарыхтоўваў лес на сплаў і ганяў плыты па Нёмане. Ягоны брат Яўхім служыў конюхам у Нясвіжскім палацы. Аднойчы ў лесе, на паляванні, ён выратаваў князя Антонія Вільгельма Радзівіла ад падраненай мядзведзіцы, а праз нейкі час выцягнуў і княжага слугу, кухара-француза, які купаўся і ледзь не патануў у возеры. Князь сказаў: «Прасі што хочаш. Усё для цябе зраблю». І Яўхім папрасіў, каб князь узяў на службу яго брата Міхала. Так Коласаў бацька трапіў у Акінчыцкую лясную камору.

Служба ў лясніцтве

Службовы фармуляр лясніцтва сведчыць: «Міхась Міцкевіч у выкананні абавязкаў — старанны, акуратны; характарам — спакойны; не штрафаваўся і вымоў не атрымліваў».

Пісьменнік у сваёй аўтабіяграфіі ўзгадваў:

Міхал Казіміравіч Міцкевіч: Біяграфія, У творчасці Якуба Коласа, Крыніцы  Бацька мой, Міхаіл Казіміравіч Міцкевіч, быў лесніком. Чалавек ён быў невялікай адукацыі: умеў распісацца, чытаць па-польску і па-руску. Разбіраў нават і рукапіс.
Якуб Колас
«Аўтабіяграфія» (1930)
Міхал Казіміравіч Міцкевіч: Біяграфія, У творчасці Якуба Коласа, Крыніцы 

У 1878 годзе пабраўся шлюбам з аднавяскоўкай Ганнай Лёсік. Ад гэтага шлюбу нарадзілася 9 дзяцей: Уладзь (1879—1954), Алесь (1880—1940), Кастусь (1882—1956), Міхаліна (1887—?), Юзэфа (1891—1964), Алена (1893—?), Іосіф (1895—1980), Міхась (1897—1991), Марыя (1900—?).

У Акінчыцкай лясной каморы, дзе сям’я жыла з 1 красавіка 1881 года да 1 красавіка 1883 года, 3 лістапада 1882 года нарадзіўся трэці сын — будучы класік беларускай літаратуры Якуб Колас. У 1885 годзе разам з сям’ёй Міхась быў пераведзены ў леснічоўку Ласток, дзе служыў да 1890 года, пасля чаго пераехаў у Альбуцкую лясную камору (узгадана ў «Новай зямлі» пад назвай Парэчча). Памёр у Альбуці ў 1902 годзе. Пахаваны на могілках Церабяжы ў Мікалаеўшчыне. Па ўспамінах сястры Якуба Коласа Алены, ніхто са знаёмых не быў на яго пахаванні: ні паны, ні ляснічыя, ні аб’езчыкі.

Язэп Міцкевіч, сын Міхаіла Казіміравіча, які працаваў наглядчыкам Коласавага музея ў Смольні, так успамінаў аб бацьку:

Міхал Казіміравіч Міцкевіч: Біяграфія, У творчасці Якуба Коласа, Крыніцы  Бацька, маючы вялікую сям'ю, служыў шчыра, заўсёды выходзіў з дому рана, да дня, калі мы яшчэ спалі. Служба нашага бацькі была жорсткая. Ён імкнуўся ўсімі сіламі пазбавіцца гэтай службы. Але не давялося збыцца бацькавым марам. Ён памёр у гэтай жа самай Альбуці ў 1902 годзе. Памёр маладым, меў усяго 52 гады жыцця
Язэп Міцкевіч
Міхал Казіміравіч Міцкевіч: Біяграфія, У творчасці Якуба Коласа, Крыніцы 

У творчасці Якуба Коласа

Міхал Казіміравіч Міцкевіч: Біяграфія, У творчасці Якуба Коласа, Крыніцы 
Фармуляр князя Радзівіла, дзе пазначаны вартаўнік Міхал Міцкевіч, 1884—85 г.

У паэме «Новая зямля» вобраз лесніка Міхала, прататыпам для якога стаў бацька Коласа — галоўны ў творы. Ён паказаны клапатлівым і спагадлівым чалавекам. Міхась з маленства працуе не шкадуючы сіл, здароўя. Ён ахоўвае лес, даглядае статак, «правіць» сенакосы, «ставіць» рабочых, выконвае шматлікія загады і даручэнні пана ляснічага. У працы ён знаходзіць задавальненне, верыць у яе як аснову жыцця і дабрабыту, спадзяецца сваімі рукамі здабыць сваё шчасце. Дзякуючы руплівай і стараннай працы, неабжытыя і занядбалыя куткі, у якіх апынаецца герой паэмы, становяцца ўтульнымі і квітнеючымі. Міхась — яскравы вобраз беларуса, які нясе ў сабе лепшыя рысы нацыянальнага характару — працавітасць, прагу свабоды і справядлівасці, высакародства, высокую духоўнасць, цярплівасць, дабрыню і пачуццё чалавечай годнасці, жаданне жыць у згодзе з суседзямі, дапамагаць бліжняму.

Знешні партрэт Міхала Міцкевіча паэт апісвае наступнымі радкамі:

На ім кучомка, верх зялёны,
Кажух кароценькі, чырвоны,
А стан шырокая папруга
Сціскае спрытна, лоўка, туга;
На меднай спронжцы лось красуе
І з жоўтай бляхаю фасуе,
А праз плячо паўзверх кажуха
Ідзе раменны пас, бы ў зуха;
На гэтым паску — знак блішчасты,
А на плячах — шнур пакручасты.

Якуб Колас«Новая зямля». XVIII, Зіма ў Парэччы

Міхал Казіміравіч Міцкевіч: Біяграфія, У творчасці Якуба Коласа, Крыніцы 
Надмагілле Міхала Казіміравіча Міцкевіча на вясковых могілках

Крыніцы

Літаратура

  • Мікола Маляўка. Коласаў абярэг. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2011. — С. 3—16. — 214 с. — 1 200 экз. экз.
  • Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч, Мікалай Уладзіміравіч Базарэвіч, Іван Сцяпанавіч Курбека, Міхась Іванавіч Пратасевіч. Якуб Колас. Альбом. — Мінск: «Народная асвета», 1973. — С. 20-21. — 191 с. — 18 000 экз. экз.
  • Генадзь Тумас. Родны бераг песняра. — Мінск: «Полымя», 1982. — С. 3-7. — 30 с. — 3 000 экз. экз.

Tags:

Міхал Казіміравіч Міцкевіч БіяграфіяМіхал Казіміравіч Міцкевіч У творчасці Якуба КоласаМіхал Казіміравіч Міцкевіч КрыніцыМіхал Казіміравіч Міцкевіч ЛітаратураМіхал Казіміравіч Міцкевіч185019028 лютагаАльбуцьМікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)Новая зямля (паэма)Нясвіжскае княстваРадзівілыСтаўбцоўскі паветЯкуб Колас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Бярозка (часопіс)Корнуал (Антарыа)Молат (гурт)ЭлектралітПціч (рака)СідрМіхал АнемпадыстаўМезонДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьМінскае капішчаЗміцер ВайцюшкевічПятрусь БроўкаТрыалізмApple PayБопфінгенM8L8THМікіта Сяргеевіч ХрушчоўКыргызстанПятро Васючэнка3 ліпеняСядзібны дом (Клімавічы)Полк КаліноўскагаТалька (вёска)Беларускія прозвішчыТэквандоУладзімір Мікалаевіч КарватФерэнц ЛістOnliner.byБеларусь у складзе Расійскай імперыіАнтон Гадзімавіч МатолькаЭдвард Адамавіч ВайніловічЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2019Васіль Фёдаравіч ХомчанкаГерб Новага Двара (Сакульскі павет)ПадляшшаПыласосМсціслаўБальніцаСкланеннеНіна Васільеўна ГаліноўскаяВялікае Княства ЛітоўскаеМіхась ПазнякоўІзагаміяЛімінгтан (Антарыа)Міхась СтральцоўДаследаваннеСпіс вуліц МінскаКіраўнікі МінскаРапуха чаротаваяБлог.tgВіценьПрыродны газУладзімір КараткевічЯкуб КоласКурган сяброўстваНідэрландская моваЦмокМалітва ГасподняяДыялекты беларускай мовыКровостокБрэсцкая вобласцьПраспект Пераможцаў (Мінск)ГаннаНіна Іосіфаўна МацяшJava (мова праграмавання)Беларуская ВікіпедыяКурыцаЯнка МаўрМарыя Магдалена РадзівілАнатоль ВярцінскіБеларускі алфавітНаркамаўкаБеларусыАнтон Мікалаевіч ДзямкоўБеларускія татарыМаксім Танк🡆 More