Міхась Міхайлавіч Міцкевіч

Міхась (Міхаіл) Міхайлавіч Міцкевіч (13 (25) ліпеня 1897, леснічоўка Альбуць, цяпер у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці — 25 кастрычніка 1991, Нью-Ёрк; Псеўданімы: Антось Галіна, Міхась Мяцёлка; Крыптанімы: М, М-ч) — пісьменнік, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадска-культурны і рэлігійны дзеяч беларускага замежжа (Германія, ЗША).

Малодшы брат Якуба Коласа.

Міхась Міхайлавіч Міцкевіч
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, публіцыст, педагог, грамадскі дзеяч, дзеяч культуры, рэлігійны дзеяч
Дата нараджэння 13 (25) ліпеня 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 1991(1991-10-25) (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Веравызнанне БАПЦ
Бацька Міхал Казіміравіч Міцкевіч
Маці Ганна Юр’еўна Міцкевіч
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

Вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, у 1917 годзе яе закончыў. У 1910-х гадах удзельнік нацыянальнага руху, дэлегат 1-га Усебеларускага кангрэсу. У 1919—1920 гадах выкладаў беларускую мову ў Мінскай беларускай гімназіі. У 1920—1930-х гадах настаўнічаў.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР працаваў настаўнікам і дырэктарам школы ў Мікалаеўшчыне (1939—1941). Падчас нямецкай акупацыі працаваў інспектарам беларускіх школаў на Стаўбцоўшчыне. З лета 1944 года ў эміграцыі — спачатку ў Чэхіі, потым у Заходняй Германіі. Вёў настаўніцкую і асветніцкую дзейнасць сярод беларусаў, што апынуліся ў лагерах для перамешчаных асоб. Працаваў інспектарам пачатковых беларускіх школак, якія дзейнічалі ў лагерах. Стварыў для гэтых школак 10 чытанак, большасць якіх надрукавана ў 1947—1949 гадах. З 1950 года ў Нью-Ёрку (ЗША), уладкаваўся настаўнікам у беларускую школу, пазней быў вартаўніком цвінтара.

Актыўны дзеяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, браў удзел у яе стварэнні (1948), абраны сакратаром яе вышэйшага праўлення (1949). Уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса «Беларус», быў рэдактарам часопіса «Голас Царквы». Займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову.

Уласнай сям’і не меў.

Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрсі (ЗША).

Творчасць

З 1917 года займаўся літаратурнай і перакладчыцкай справай. Друкаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларусь», «Звон» і іншых. Жывучы ў эміграцыі напісаў артыкулы пра Я. Коласа, Я. Купалу, М. Багдановіча і іншых пісьменнікаў.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Міхась Міхайлавіч Міцкевіч БіяграфіяМіхась Міхайлавіч Міцкевіч ТворчасцьМіхась Міхайлавіч Міцкевіч ЛітаратураМіхась Міхайлавіч Міцкевіч1897199125 кастрычніка25 ліпеняАльбуцьМінская вобласцьНью-ЁркСтаўбцоўскі раёнЯкуб Колас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Саюз пісьменнікаў СССРКрайнія пункты БеларусіДзеяслоўДзікае паляванне караля СтахаМіхась БашлакоўБелавежская пушчаYouTubeБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)Антон Гадзімавіч МатолькаПаца-ВацаНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)ПрыслоўеСпіс памерлых у 2024 годзеЯнка БрыльЗдароўеПеніс чалавекаНясвіжскі палацава-паркавы комплексВіценьПолацкБраніслаў Адамавіч ТарашкевічАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіКангрэс Злучаных Штатаў АмерыкіМікіта Сяргеевіч КрыўцоўДжо БайдэнApple PayІгар Мікалаевіч КулікоўВера Аляксандраўна Палякова-МакейСідрКурган сяброўстваКасцёл Святога Сымона і Святой АленыАстэроідЮрый Васілевіч ЯкаўлеўЯраслава Мудрага (станцыя метро, Харкаў)Эдвард Адамавіч ВайніловічJava (мова праграмавання)Беларуская цэнтральная радаЭль-НіньёПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Samsung InternetНіна Іосіфаўна МацяшВіктар МарціновічМы, беларусыАляксандр Бекіравіч СмольскіАтамная арбітальВіктар КарамазаўГарады БеларусіRegesta źródłowe do dziejów Litwy od czasów najdawniejszych aż do unji z PolskąСтоле СандбекЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваХроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і ЖамойцкагаАўстраліяДГенадзь Валер’евіч ШутаўАнтон Мікалаевіч ДзямкоўІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіБеларуская чыгункаЛасіцыПавел Мікалаевіч МуравейкаСымон БудныПошукавая аптымізацыяЖыве Беларусь! (песня)Калінаўка (Блужскі сельсавет)Траецкая набярэжная (Мінск)ПаэзіяМлечны ШляхДзеепрыметнікПубліцыстыкаУННВГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Лявон Пятровіч БаршчэўскіАлен ЛейнАляксандр БранцэвічМы выйдзем шчыльнымі радаміМіхал АнемпадыстаўВялес🡆 More