Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ) — рэлігійная арганізацыя беларусаў.

БАПЦ не прызнаецца памеснымі праваслаўнымі цэрквамі, а Рускай Праваслаўнай Царквой называецца, як і іншыя некананічныя цэрквы, праваслаўнай дэнамінацыяй; прызнаецца некананічнымі цэрквамі: Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, Сусветны Амерыканскі Патрыярхат і інш.

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква
Асноўная інфармацыя
Заснавальнікі Філарэт (Раменскі)
Прадстаяцель у наш час Святаслаў (Логін)
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля 401 Атлантык авеню, Бруклін
Мова набажэнстваў беларуская
Колькасць
Прыходаў каля 10 прыходаў
Сайт http://www.belapc.org/

БАПЦ мае прыходы ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Беларусі. Богаслужэнні вядуцца на беларускай мове. БАПЦ займаецца таксама культурна-асветніцкай, выдавецкай, грамадскай, дабрачыннай дзейнасцю, дапамагае беларусам захаваць сваю нацыянальную духоўную спадчыну.

Перадгісторыя

У традыцыі БАПЦ выводзіць сваё паходжанне ад Наваградскай мітраполіі, створанай Канстанцінопальскім патрыярхатам (1330) па просьбе вялікага князя літоўскага Гедзіміна і ўзначаленай мітрапалітам Феафілам. З 1415 па 1418 гады ёй кіраваў Рыгор (Цамблак), прызначаны саборам епіскапаў без благаславення Канстанцінопальскага Патрыярха.

Падчас напалеонаўскай вайны (1812) архіепіскап Магілёўскі Варлаам (Шышацкі) прысягнуў Напалеону, за што быў пазбаўлены сана і сасланы ў Ноўгарад-Северскі манастыр. Па некаторых дадзеных, гэты крок быў абумоўлены імкненнем захаваць спакой у епархіі, сам Варлаам сцвярджаў, што заўсёды захоўваў вернасць Усерасійскаму прастолу, але, не жадаючы рэпрэсій супраць манаства, духавенства і паствы епархіі, быў вымушаны прысягнуць Напалеону.

Савецкі перыяд

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква 
Кафедральны сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску. Фота 1927 года

23 ліпеня 1922 года ў кафедральным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў дзеля абароны ад абнаўленцкага ВЦУ стварыць аўтаномную (але не аўтакефальную) беларускую мітраполію, абраць архіепіскапа Мелхіседэка (Паеўскага) мітрапалітам з тытулам Мінскі і Беларускі і стварыць 4 епархіі: Мінскую, Бабруйскую, Мазырскую і Слуцкую. Паводле іншых звестак, стварэнне мітраполіі санкцыянаваў патрыярх Ціхан, а Мелхіседэк толькі самачынна ўзяў на сябе кіраўніцтва ўсімі епархіямі на тэрыторыі Беларусі, а не толькі Мінскай. Кардынальных наступстваў гэты крок не меў, і беларускія святары працягвалі знаходзіцца ў кананічных адносінах з Маскоўскім Патрыярхатам, а ў чэрвені 1926 года Мелхіседэк прынёс пакаянне мітрапаліту Сергію і склаў з сябе тытул мітрапаліта.

Улетку 1927 года пазіцыі прыхільнікаў беларусізацыі і самастойнасці БССР значна ўзмацніліся: галоўным органам тут на кароткі час стаў ЦВК БССР, які ўзначальваў Аляксандр Чарвякоў. З улікам крызісу і блытаніны ў кіраўніцтве ПРЦ аўтакефальная форма беларускаму кіраўніцтву падалася найлепшай. У гэтых умовах беларускія епіскапы палічылі, што Праваслаўная Царква ў Беларусі зможа быць па-сапраўднаму аддзеленай ад савецкай дзяржавы. Формулу гэтага аддзялення мітрапаліт Мелхіседэк выказаў проста: дзяржава свабодна змагаецца з рэлігіяй, Царква свабодна змагаецца з бязбожнасцю і атэізмам.

Для таго, каб абвяшчэнне аўтакефаліі было кананічным, вясной і летам 1927 года епіскапы Мінскай епархіі правялі перамовы ў прыходах і па іх выніках падрыхтавалі дакумент, які называўся «Дэкларацыя Беларускага праваслаўнага духавенства (старацаркоўнікаў-аўтакефалістаў) Мінска і яго ваколіц ад 21 чэрвеня 1927 года». У гэтым дакуменце, у прыватнасці, гаварылася: «У рэлігійнай свядомасці праваслаўных веруючых мас Беларусі заўсёды была жывая думка пра аўтаномію, і ў цяперашні час, калі ў асяроддзі Праваслаўнай Царквы Усерасійскай растуць рэлігійныя рознагалоссі, павялічваецца колькасць розных царкоўных груповак. Не жадаючы ўцягвацца ў барацьбу паміж рэлігійнымі царкоўнымі партыямі, Беларуская Праваслаўная Царква лепшым сродкам пазбегнуць гэтага лічыць сцвярджэнне аб сваёй непахіснай волі быць аўтакефальнай». Аб’ява аўтакефаліі пераследавала яшчэ адну мэту, пра якую ў Дэкларацыі не пісалі, — выратаваць ад арыштаў духавенства і вернікаў шляхам легалізацыі царкоўнага кіравання і дзейнасці БПЦ.

Бабруйскі епіскап Філарэт стварыў ініцыятыўную групу па скліканні з’езда прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы, які адкрыўся 9 жніўня 1927 года ў Мінску. У iм прынялі ўдзел прадстаўнікі 333 прыходаў Мінскай, Барысаўскай, Мазырскай, Слуцкай, Бабруйскай епархій і адной акругі (благачыння) Аршанскай епархіі. Сабор абвясціў аўтакефалію і абраў самастойнае кіраўніцтва. На 1 студзеня 1928 года Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква мела ў Гомельскай акрузе — 24 прыходы, у Полацкай — 12, Аршанскай — 10. Усяго ў БССР на той час БАПЦ налічвала 344 прыходы, у якіх неслі службу 399 святароў.

Маскоўская патрыярхія беларускай аўтакефаліі не прызнала. Падтрымка з боку беларускага кіраўніцтва цалкам скончылася ў 1929 годзе разам з палітыкай беларусізацыі.

У выніку пашыраных з 1935 года рэпрэсій супраць святарства, на 24 чэрвеня 1938 года ў БССР засталіся дзейнічаць толькі 2 царквы — ў Оршы і Мазыры. У ліпені—верасні 1937 супрацоўнікамі НКУС БССР для ўзбуджэння крымінальнай справы і правядзення палітычных працэсаў над дзеячамі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы была прыдумана шпіёнска-паўстанцкая арганізацыя «Беларуская аўтакефальная царква», у выніку чаго 11 чалавек на чале з Філарэтам (Раменскім) былі расстраляныя 1 лістапада 1937 года ў Менску, яшчэ 2 былі прыгавораны да 10 гадоў лагераў.

Перад вайной, у 1941 годзе, на тэрыторыі БССР не было ані царкоўнай арганізацыі, ані легальна адчыненых цэркваў.

Перыяд Другой сусветнай вайны

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква 
Іерархі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы: Мітрапаліт Панцеляймон (Ражноўскі), архіепіскап Філафей (Нарко), епіскап Афанасій (Мартас), архіепіскап Венедыкт (Бабкоўскі)

Вясною 1942 года прадстаўнікі Беларускай народнай самапомачы (БНС) правялі перамовы з Беларускім мітрапалітам Панцялейманам аб узнаўленні аўтакефаліі, але атрымалі адмову. Тады прадстаўнікі БНС звярнуліся ў Генеральны камісарыят Беларусь з просьбай аб скасаванні ўлучэння Беларускае Праваслаўнае Царквы ў маскоўскую, на што была атрыманая згода. Такім чынам, кіраўніцтва Камісарыяту запатрабавала ад епіскапату Беларускай мітраполіі абвясціць аўтакефалію, прапаведаваць на беларускай мове, звольніць расійскіх[удакладніць] святароў ды спыніць згадванне мітрапаліта Сергія. Архірэйскі сабор у асобе мітрапаліта Панцялеймана і епіскапа Венедыкта пастанавіў прыняць патрабаванні, але адкласці абвяшчэнне аўтакефаліі да яе прызнання Маскоўскім патрыярхатам.

1 чэрвеня Генеральны камісарыят «Беларусь» загадаў мітрапаліту Панцеляйману пайсці, нібыта на адпачынак, у манастыр у Лядах за супраціў абвяшчэнню аўтакефаліі яго адкладаннем, а царкоўнае кіраўніцтва перадаць архіепіскапу Філафею. Аднак перамовы БНС, а пазней Генеральнага камісарыята, з архіепіскапам Філафеем таксама не далі плёну. У выніку 15 ліпеня кіраўніцтва Камісарыяту загадала епіскапату Беларускай мітраполіі неадкладна пачаць падрыхтоўку да склікання Усебеларускага Царкоўнага Сабору, дзеля чаго архіепіскап утварыў камісію. Па атрыманні 1 жніўня ад мітрапаліта Панцялеймана пісьмовага даручэння склікаць Сабор дзеля «афармлення створанае мітрапалітам аўтакефаліі» архіепіскап Філафей прызначыў яго на 28 жніўня і разаслаў інструкцыі ў справе выбару дэлегатаў. Але Сабор пачаў сваю працу толькі 30 жніўня пасля малебну ў мінскай Свята-Праабражэнскай саборнай царкве і працягваўся да 2 верасня. Бралі ў ім удзел з правам голасу 3 епіскапы, 65 святароў і 65 прадстаўнікоў ад вернікаў. 128-мю галасамі супраць 3-х устрыманых Сабор ўхваліў прапанову неадкладнага абвешчання аўтакефаліі Беларускае Праваслаўнае Царквы. На ім прынялі Статут «Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Нацыянальнай Царквы», параграф 113 якога абвяшчаў: Кананічнае аб’яўленне аўтакефаліі наступіць пасля прызнання яе ўсімі аўтакефальнымі цэрквамі. Сабор таксама зацвердзіў тэксты лістоў да Канстанцінопальскага патрыярха і галоваў усіх аўтакефальных праваслаўных цэркваў з просьбай прызнаць аўтакефалію Царквы і прыняць яе, «як сястру», у малітоўную супольнасць. На заканчэнне Сабор прыняў пастанову, якой абавязваў епіскапаў давесці справу аўтакефаліі да завяршэння. Аднак епіскапы, апраўдваючыся неабходнасцю подпісу мітрапаліта пад лістамі ў справе прызнання аўтакефаліі, іх не выслалі. Такім чынам, ні фактычнага абвяшчэння аўтакефаліі, ні прызнання яе іншымі цэрквамі не адбылося.

Эміграцыя

Наступленне савецкіх войскаў вымусіла епіскапат Беларускай мітраполіі эмігрыраваць ў Германію.

Пасля вайны члены епіскапата ўвайшлі ў склад Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. Частка эмігрантаў звярнулася да кіраўніка УАПЦ Палікарпа з просьбай стварыць для іх асобную Беларускую аўтакефальную царкву. 5 чэрвеня 1948 года ў Канстанцы (Заходняя Германія) адбыўся царкоўны з’езд, на якім было прынята рашэнне заснаваць Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву (БАПЦ). Узначаліў яе, перайшоўшы з УАПЦ, епіскап Мелітопальскі Сергій (Ахатэнка), узведзены Палікарпам у сан архіепіскапа. У 1949 годзе ён разам з епіскапамі УАПЦ узвёў у сан епіскапа Васіля (Тамашчыка) са званнем Віленскі. У БАПЦ было створана дзве епархіі — Аўстралійская (якую ўзначаліў Сергій) і Канадска-Амерыканская (Васіль). Епіскап Сергій пачаў прымаць у БАПЦ суполкі Канстанцінопальскага патрыярхата, у выніку чаго Канстанцінопальскі патрыярх выдаў Томас, у якім аб’явіў, што Сергій не з’яўляецца праваслаўным епіскапам, а БАПЦ, як праваслаўнай царквы, не існуе.

У 1968 годзе ў БАПЦ з’явілася яшчэ два епіскапы: Андрэй (Крыт) быў пасвечаны на епіскапа Гродзенскага, Наваградскага і Кліўлендскага, а архімандрыт Мікалай (Мацукевіч) стаў епіскапам Турава, Пінска і Таронта. Пасля смерці Сергія (1971) быў праведзены Сабор БАПЦ (1972), які выбраў новым старшынёй Андрэя (Крыта) і дараваў яму тытул мітрапаліта. У 1979 годзе святаром БАПЦ стаў Ізяслаў (Бруцкі).

У 1980 годзе, пасля прызначэння Бруцкага настаяцелем у Хайленд-Парк, стары святар адмовіўся пакідаць царкву, і яго прыхільнікі новага настаяцеля не ўпусцілі. У выніку гэтага арх. Мікалай абвясціў мітр. Андрэя недзеяздольным і абвясціў аб пераходзе трох прыходаў (Хайленд-Парк, Кліўленд і Дэтройт) пад яго юрысдыкцыю. 7 жніўня 1982 года архірэйскі сабор БАПЦ (Андрэй і Ізяслаў) аб’явілі аб адлучэнні Мікалая ад царквы. Аднак пасля смерці мітрапаліта Андрэя на саборы ў Хайленд-Парку (26-27 мая 1983) менавіта Мікалай быў абраны мітрапалітам. Таму Ізяслаў склікаў Пазачарговы Сабор у Мюнстэры (Вялікабрытанія), дзе таксама быў выбраны мітрапалітам у маі 1984. Так БАПЦ раскалолася на дзве юрысдыкцыі. Пад кіраўніцтвам Ізяслава апынуліся 3 прыходы ў Англіі, 2 у Аўстраліі і 1 у ЗША. Другую групу ўзначаліў архіепіскап Таронта, пад амафорам якога 5 прыходаў у ЗША, адзін у Канадзе і адзін у Аўстраліі.

Сучаснасць

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква 

З 1994 года пачаліся багаслужбы ў мінскім прыходзе святой Еўфрасінні Полацкай, які спачтку належаў да непрызнанай «Беларускай народнай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на Бацькаўшчыне». Пазней прыход разам са святаром Леанідам (Акаловічам) перайшоў у юрысдыкцыю Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Пасля смерці мітрапаліта Мікалая (2003) Ізяслаў далучыў да сваёй юрысдыкцыі большую частку яго прыходаў. У жніўні 2003 на Царкоўным Саборы ў Хайленд-Парку (ЗША) фармальна завершана аб’яднанне двух галін БАПЦ.

Але яшчэ раней новым старшынёй БАПЦ аб’явіў сабе Аляксандр (Салагуб), былы супрацоўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў РПЦ, якога раней Мікалай прыняў у сваю БАПЦ, а праз некалькі месяцаў адлучыў ад яе. Аляксандр (які рашэнне Мікалая не прызнаў) разам з сербскім епіскапам Дамаскінам, што знаходзіўся на пакоі, узвялі ў сан епіскапа БАПЦ серба Ёвана Пурыча. Пасля смерці Мікалая (Мацукевіча) Аляксандр (Салагуб) аб’явіў сябе мітрапалітам, а Пурыча кіраўніком справамі БАПЦ. Фактычна да канца 2010 года гэта юрысдыкцыя перастала існаваць.

У 2004 годзе ў БАПЦ Ізяслава ў сувязі з цяжкай хваробай апошняга вікарным епіскапам Баранавіцкім і Бруклінскім і выконваючым абавязкі кіраўніка БАПЦ быў прызначаны Васіль (Касцюк), які перайшоў у БАПЦ з РПЦ. Але царкоўны савет і яго прыхільнікі заблакіравалі будынак царквы Кірылы Тураўскага і не пусцілі туды Васіля. Праз некалькі месяцаў Васіль вярнуўся ў Беларусь, наклаўшы анафему на шэраг членаў царкоўнага савета. У Беларусі ён некаторы час называў сабе законным кіраўніком БАПЦ, а затым аб’явіў аб стварэнні новой юрысдыкцыі «Беларускі грэка-праваслаўны рух», куды мелі ўвайсці праваслаўныя абшчыны, якія не падтрымлівалі аўтакефалію, але і не хацелі наведваць храмы Маскоўскага Патрыярхата.

Мітрапаліт Ізяслаў (Бруцкі) памёр 27 лістапада 2007 года. 11 мая 2008 года епіскапам быў абраны архімандрыт Святаслаў (Логін). Абрад хіратоніі быў выкананы архіепіскапам Уманскім і Дэтройцкім Аляксандрам, епіскапам Барыспальскім Пасіем ды епіскапам Х’юстанскім і Тэхаскім Макарыюсам пры дапамозе святарства і пры ўдзеле вялікай колькасці вернікаў з Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі і Канады. Варта адзначыць, што менавіта Логін вёў Царкоўны Сабор у жніўні 2003 года, калі было абвешчана аб спыненні спрэчак унутры царквы.

У 2011 годзе ў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве быў хіратанісаны другі епіскап — Серафім (Чыкіта).

Архіепіскап Святаслаў Логін у 2018 годзе адзначыў, што адсутнасць у Беларусі аўтакефаліі парушае апостальскія каноны. Але беларуская нацыянальная царква можа атрымаць аўтакефалію ад Канстантынопаля толькі ў тым выпадку, калі яе прызнае дзяржава, а ўлады стала адмаўляюць Беларускай аўтакефальнай царкве ў рэгістрацыі, і ў Беларусі дзейнічаюць усяго некалькі прыходаў БАПЦ. Святаслаў Логін паведаміў, што Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква мае шчыльныя дачыненні з Праваслаўнай царквой Украіны, якая падтрымлівае жаданне БАПЦ атрымаць стус кананічнай нацыянальнай царквы. У прыватнасці, беларускія святары бясплатна атрымліваюць адукацыю ў духоўных семінарыях Украіны, апроч таго, украінская царква дае магчымасць служыць у іхных храмах, пасвячаць святароў, рабіць хіратоніі.

29 траўня 2019 года ў Мінску адбыўся суд над святарамі БАПЦ айцом Леанідам (Акаловічам) і ераманахам Вікенціем (Кавальковым). Ім інкрыміявалася «арганізацыя масавага палітычнага дзеяння», пры гэтым яны нібыта наўмысна і дзёрзка парушалі грамадзянскі супакой і беларускае заканадаўства. Падставай для ўладаў былі малебен на плошчы Свабоды ля Свята-Духава сабора пасля «крыжалому» ў Курапатах і непасрэдна ў саміх Курапатах, а таксама малебен на Вайсковых могілках у гадавіну завяршэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Па выніках суду святарам не былі прызначаны штрафы ці пазбаўленне волі.

Прадстаяцелі

Выява Прадстаяцелі Свецкае імя Тэрмін
1 Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква  Мелхіседэк (Паеўскі) Міхаіл Львовіч Паеўскі 1922 — 1931
2 Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква  Філарэт (Раменскі) Феадосій Яўграфавіч Раменскі 1931 — 1 лістапада 1937
3 Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква  Панцялеймон (Ражноўскі) Павел Сцяфанавіч Ражноўскі 1942 — 1946
4 Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква  Аляксандр (Іназемцаў) Мікалай Іназемцаў 1946 — 9 лютага 1948
5 Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква  Сергій (Ахатэнка) Ягор Пракопавіч Ахатэнка 1948 — 2 кастрычніка 1971
6 Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква  Андрэй (Крыт) Аляксандр Крыт 1972 — 21 мая 1983
7 Ізяслаў (Бруцкі) Іван Данілавіч Бруцкі май 1984 — 26 лістапада 2007
8 Святаслаў (Логін) Вячаслаў Вячаслававіч Логін з 11 мая 2008

Прыходы

Аўстралія

  • Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (Адэлаіда)
  • Царква Святых Віленскіх Мучанікаў (Мельбурн)
  • Капліца Жыровіцкай іконы Божай Маці (Перт)

Беларусь

  • Рэлігійная грамада Святой Ефрасінні Полацкай (Мінск)

Вялікабрытанія

ЗША

Канада

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква 
Царква Святога Кірылы Тураўскага (Таронта)
  • Царква Святога Кірылы Тураўскага (Таронта)

Узнагароды БАПЦ

  • Ордэн мітрапаліта Мельхісадэка

Гл. таксама

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква ПерадгісторыяБеларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква Савецкі перыядБеларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква Перыяд Другой сусветнай вайныБеларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква ЭміграцыяБеларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква СучаснасцьБеларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква ПрадстаяцеліБеларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква ПрыходыБеларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква Узнагароды БАПЦБеларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква Гл. таксамаБеларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква ЗаўвагіБеларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква ЛітаратураБеларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква СпасылкіБеларуская Аўтакефальная Праваслаўная ЦаркваРуская Праваслаўная ЦаркваСусветны Амерыканскі ПатрыярхатУкраінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЗакаханасцьБуры мядзведзьІнстытут палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогііЗдароўеНіл ГілевічРасіяБеларуская чыгункаКанфлікт у Судане (з 2023)C++MediaWikiТрыалізмАндрэй ГорватНідэрландская моваПолацкДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьРудня (Пухавіцкі раён)Келі КларксанСаюз пісьменнікаў СССРЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Бярозка (часопіс)Справа журналістаў БелсатаРэпрадуктыўная сістэма чалавекаНіна Васільеўна ГаліноўскаяХатыньНіна Іосіфаўна МацяшЧэмпіянат свету па футболе 1930Барыс Ісакавіч НасоўскіЗмітрок БядуляМендзыжац ПадляскіБеларуская міфалогіяКот свойскіДругая сусветная вайнаБеларускія ручнікіЗнешняя палітыка БССРМікола ШабовічСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Чалавек пасярэдзінеУННВЛітаратурныя жанрыБеларусыКіраўнікі Мінска3 ліпеняІгнат Габрыэлевіч БулгакAP$ENTЬЧарнобыльская катастрофаСкланеннеГермана-савецкі ваенны парад у Брэст-ЛітоўскуБлужскі БорТурызм у КНДРДзеепрыметнікКурган СяброўстваЧасціны мовыNürnbergВолаваФутджобТрагедыя ў НалібокахВіценьБэй ШыжанШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхНапалеон ОрдаЛітаратура і мастацтва (газета)Карлес ПучдэмонІаган РэгіямантанАтамная арбітальЖлобінМедаль «За бездакорную службу» (Беларусь)Генадзь Валер’евіч ШутаўТлумачальны слоўнік беларускай мовыСэм УортынгтанАмонімПупСлуцкі поясReform.by🡆 More