Забруджванне атмасферы — прынясенне ў атмасфернае паветра новых нехарактэрных для яго фізічных, хімічных і біялагічных рэчываў або змяненне іх натуральнай канцэнтрацыі.
Па крыніцах забруджвання вылучаюць два віды забруджвання атмасферы:
Па характары забруджвальніка забруджванне атмасферы бывае трох відаў:
Вокіс вугляроду (СА) - бескаляровы газ, які не мае паху, вядомы таксама пад назвай «угарны газ». Утвараецца ў выніку няпоўнага згарання выкапнёвага паліва (вуглю, газу, нафты) ва ўмовах недахопу кіслароду і пры нізкай тэмпературы. Пры гэтым 65% ад усіх выкідаў прыпадае на транспарт, 21% - на дробных спажыўцоў і бытавой сектар, а 14% - на прамысловасць. Пры ўдыханні ўгарны газ за кошт наяўнай у яго малекуле двайной сувязі ўтварае трывалыя комплексныя злучэння з гемаглабінам крыві чалавека і тым самым блакуе паступленне кіслароду ў кроў.
Двухвокіс вугляроду (СА2) - ці вуглякіслы газ, - бескаляровы газ з кіслявым пахам і густам, прадукт поўнага акіслення вугляроду. З'яўляецца адным з парніковых газаў.
Дыяксід серы (SO2) (дыяксід серы, сярністы ангідрыд) - бясколерны газ з рэзкім пахам. Утвараецца ў працэсе згарання сераутрымліваюшчых выкапнёвых відаў паліва, у асноўным вуглю, а таксама пры перапрацоўцы сярністых руд. Ён, у першую чаргу, удзельнічае ў фарміраванні кіслотных дажджоў. Агульнасусветны выкід SO2 ацэньваецца ў 190 млн. тон у год. Доўгае ўздзеянне дыяксіду серы на чалавека прыводзіць спачатку да страты смакавых адчуванняў, абмежаванаму дыханню, а затым - да запалення або ацёку лёгкіх, перабояў у сардэчнай дзейнасці, парушэння кровазвароту і прыпынку дыхання.
Аксіды азоту (аксід і дыяксід азоту) — газападобныя рэчывы: монааксіду азоту NO і дыяксід азоту NO2 аб'ядноўваюцца адной агульнай формулай NOх. Пры ўсіх працэсах гарэння ўтворацца вокіслы азоту, прычым большай часткай у выглядзе аксіду. Чым вышэй тэмпература згарання, тым больш інтэнсіўна ідзе ўтварэнне вокіслаў азоту. Іншыай крыніцай вокіслаў азоту з'яўляюцца прадпрыемствы, якія вырабляюць азотныя ўгнаенні, азотную кіслату і нітраты, анілінавыя фарбавальнікі. Колькасць вокіслаў азоту, якія паступаюць у атмасферу, складае 65 млн. тон у год. Ад агульнай колькасці выкіданых у атмасферу аксідаў азоту на транспарт прыходзіцца 55%, на энергетыку - 28%, на прамысловыя прадпрыемствы - 14%, на дробных спажыўцоў і бытавой сектар - 3%.
Азон (О3) - газ з характэрным пахам, больш моцны акісляльнік, чым кісларод. Яго адносяць да найбольш таксічным з усіх звычайных забруджвальных паветра прымешак. У ніжнім атмасферным пласце азон утвараецца ў выніку фотахімічных працэсаў з удзелам дыяксіду азоту і лятучых арганічных злучэнняў.
Вуглевадароды — хімічныя злучэнні вугляроду і вадароду. Да іх адносяць тысячы розных забруджваючых атмасферу рэчываў, якія змяшчаюцца ў бензіне, вадкасцях, якія выкарыстоўваюцца ў хімчыстцы, прамысловых растваральніках і г.д.
Свінец (Pb) - серабрыста-шэры метал, таксічны ў любой вядомай форме. Шырока выкарыстоўваецца для вытворчасці фарбаў, боепрыпасаў, друкарскага сплаву і т.п. Каля 60% сусветнай здабычы свінцу штогод расходуецца для вытворчасці кіслотных акумулятараў. Аднак асноўнай крыніцай (каля 80%) забруджвання атмасферы злучэннямі свінцу з'яўляюцца выхлапныя газы транспартных сродкаў, у якіх выкарыстоўваецца этыліраваны бензін.
Прамысловы пыл у залежнасці ад механізму яго ўтварэння падпадзяляецца на наступныя 4 класа:
Асноўнымі крыніцамі антрапагенных аэразольных забруджванняў паветра з'яўляюцца цеплаэлектрастанцыі (ЦЭС), якія спажываюць вугаль. Спальванне каменнага вуглю, вытворчасць цэмента і выплаўленне чыгуна даюць сумарны выкід пылу ў атмасферу, роўны 170 млн. тон у год.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Забруджванне атмасферы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.