Геаграфія Аргенціны

Аргенціна займае паўднёва-ўсходнюю частку Паўднёвай Амерыкі, ўсходнюю частку вострава Вогненная Зямля і бліжэйшыя астравы: Эстадас і інш.

Аргенціна з поўначы на поўдзень мае 3700 км, з усходу на захад — 1400 км у найшырэйшым месцы. Агульная працягласць мяжы 14 644 км. З іх узбярэжжа — 4989 км. Даўжыня межаў з суседнімі краінамі:

Геаграфія Аргенціны
Рэгіёны Аргенціны:      Аргенцінскі Паўночны-Захад     Гран-Чака     Аргенцінскае Міжрэчча     Куё     Пампінскія С'еры     Пампа     Сухая Пампа     Патагонія     Антарктычныя астравы.

Прырода Аргенціны разнастайная з прычыны вялікай працягласці з поўначы на поўдзень і неаднастайнасці рэльефу.

Геалогія і рэльеф

Геаграфія Аргенціны 
Гарналыжны курорт Las Leñas, рэгіён Куё, правінцыя Мендоса

Цэнтральную і паўночна-ўсходнюю частку Аргенціны займае плоская алювіяльная Ла-Плацкая нізіна. На паўночны захад ад яе прасціраюцца раўніны Гран-Чака, таксама алювіяльныя. На паўночным усходзе, паміж рэкамі Парана і Уругвай, ляжыць гэтаксама створанае рэкамі Аргенцінскае Міжрэчча, на поўнач ад якога ўзыходзяць лававыя прыступкі Бразільскага пласкагор’я. На поўдні Ла-Плацкая нізіна мяжуе з пласкагор’ем Патагонія, якое цягнецца на поўдзень да вострава Вогненная Зямля. Уздоўж усёй заходняй мяжы Аргенціны прасціраюцца Анды — найбуйнейшая горная сістэма Заходняга паўшар’я, якая склалася ў асноўным падчас альпійскага гораўтварэння. Яны адрозніваюцца складанасцю і разнастайнасцю геалагічнай будовы. У паўночнай частцы Андаў на вышыні 3000-4000 м ляжыць шырокае замкнёнае вулканічнае плато Пуна. Горы, якія атачаюць Пуну з усходу, уздымаюцца да 6500 м. заснежанымі вяршынямі "невадас". Цэнтральная частка Андаў — гэта сугор’е Куё з найвышэйшым пунктам Паўднёвай Амерыкі пікам Аканкагуа, 6962 м над узроўнем мора. Мяжу з Чылі ахоўвае яшчэ адзін каменны гігант — гара Тупунгата. Усходні ланцуг цэнральных Андаў мае назву Пампінскія Сіеры.

Карысныя выкапні

Краіна вылучаецца запасамі ўранавай (уваходзіць у сусветную дзясятку), марганцавай, меднай руды, берылію; ёсць свінцова-цынкавыя, вальфрамавыя і жалезныя руды. Асноўныя радовішчы нафты і газу прымеркаваны да асадкавых парод ў прагінах Патагонскай платформы, у міжгорных прагінах Анд у правінцыях Неукен, Мендоса, Сальта і на Вогненная Зямлі. Разведаныя запаы нафты мізэрныя, газу — даволі значныя (300 млрд кубаметраў на 2015 год).Буйнейшае газавае радовішча — Неукен.

Клімат

Клімат Аргенціны вельмі разнастайны. Аб гэтым сведчыць хаця б тое, што тут знаходзяцца населеныя пункты, дзе была зафіксавана і самая высокая і самая нізкая тэмпература ў Паўднёвый Амерыцы (дарэчы, не так далёка адзін ад аднаго). Галоўным кліматаўтваральным фактарам з'яўляецца працягласць Аргенціны з поўначы на поўдзень, якая дазваляе паўночным рэгіёнам краіны знаходзіцца ў трапічным поясе, паўднёвым — ва ўмераным. Нягледзячы на адносна нязначную "шырыню", усходнія раёны Аргенціны атрымліваюць нашмат больш ападкаў, чым заходнія, ў трапічных і субтрапічных шыротах; ва ўмераным поясе сітуацыя адваротная: перанос паветраных масаў змяняецца на заходні, што ператварае Патагонскія Анды ў адзін з вількотных куткоў мацерыка, сама ж Патагонія вельмі засушлівая. На клімат усходніх субтропікаў уплывае цёплае Бразільскае цячэнне, якое паляпшае ўвільгатненне паўночнага ўсходу. Халоднае Фалклендскае цячэнне — парастак цячэння Заходніх вятроў — робіць умераны клімат Патагоніі яшчэ больш прахалодным. У перыяд ранняга лета (кастрычнік - студзень) надвор'е часта псуе вецер пампера, што падчас даходзіць да Гран-Чака і прыносіць з сабою халодныя антарктычныя масы, часта са снегападамі. У паўночным андскім рэгіёне з траўня па лістапад дзьмуць цёплыя вятры сонда тыпу фёну

Гідраграфія

Геаграфія Аргенціны 
Вадаспады Ігуасу

Самая буйная рачная сістэма ў Аргенціне — сістэма ракі Ла-Плата, якая утвараецца з зліцця шматводных рэк Уругвай і Парана. Самай працяглай ракой Аргенціны з’яўляецца Парана. На Аргенціну прыходзіцца яе павольнае ніжняе і сярэдняе, парожыстае, цячэнне, дзе рака прымае прытокі: Парагвай, Рыа-Салада — справа; Ігуасу — злева. Сярэдняе цячэнне Параны і ніжняе цячэнне Ігуасу прыходзяцца на лававае плато. На мяжы з Бразіліяй рака Ігуасу сягае з 82-метровай вышыні, утвараючы грандыёзныя вадаспады Ігуасу, у 2007 годзе прызнаныя адным з новых цудаў свету. Кароткія стэпавыя рэкі Патагоніі (Чубут, Рыа-Негра, Рыа-Каларада) цякуць з захаду на ўсход пераважна ў вузкіх глыбокіх каньёнах. Ва ўпадзінах Пампінскіх Сіер і ў Пуне раскінуліся шырокія саланчакі (Салінас-Грандэс, Арысара і іншыя). Многія раёны ў Гран-Чака і ў цэнтры Міжрэчча забалочаныя. На захадзе Ла-Плацкай нізіны знаходзіцца найбуйнейшае возера краіны — бяссцёкавае салёнае возера Мар-Чыкіта, плошча якога вагаецца ад 2000 да 6000 кв.км. У заходняй частцы Патагоніі, размяшчаюцца буйныя ледавіковыя азёры Науэль-Уапі, Буэнас-Айрэс, В’едма, Сан-Марцін і іншыя.

Прыродныя зоны

Геаграфія Аргенціны 
Пампа

Ла-Плацкай нізіне і Пампінскім Сіерам адпавядае экалагічны рэгіён Пампы, што ўяўляе сабою субтрапічны стэп (Пампа у перакладзе з кечуа — «пазбаўленае дрэваў месца»). Прыродная расліннасць пампы — разнатраўнае покрыва (пампаская трава, мятлік, кавыль, перлаўка, дзікае проса); жывёльны свет прадстаўлены пампаскаю кошкай, пампаскім аленем, нанду, грызунамі віскача, браняносцамі. Пампа падзяляецца на дзве часткі: Нізкую ўсходнюю і Высокую заходнюю. Першая больш вільготная, другая — засушлівая. Раслінны і жывёльны свет Нізкай Пампы, ператворанай у бясконцыя палі кукурузы, пшаніцы і соі, амаль не захаваўся. Высокая Пампа, што выкарыстоўваецца пераважна як паша, захавала прыродную расліннасць. Пласкагор'е Патагоніі ўяўляе сабой паўпустыню з рэдкім раслінным покрывам: травамі, падушкападобнымі формамі. У далінах рэк растуць хмызы і нізкія дрэвы. Расліннасць Вогненнай Зямлі мае субантарктычны характар. Жывёльны свет Патагоніі і Вогненнай зямлі прадстаўлены грызунамі: мара, тука-тука; нанду; на ўзбярэжжы гняздуецца магеланаў пінгвін. Паўночныя рэгіёны Аргенціны маюць трапічную расліннасць. У паўночным Міжрэччы растуць лясы з разнастайным відавым складам. Тут сустракаюцца араўкарыя, сэдрах, лапача — пароды з каштоўнай драўнінай. Для Гран-Чака характэрныя перамена-вільготныя лясы і саванны з дрэвам квебраха, бліжэй да Андаў з’яўляюцца паўпустынныя ландшафты.

Зноскі

Tags:

Геаграфія Аргенціны Геалогія і рэльефГеаграфія Аргенціны Карысныя выкапніГеаграфія Аргенціны КліматГеаграфія Аргенціны ГідраграфіяГеаграфія Аргенціны Прыродныя зоныГеаграфія АргенціныАргенцінаВогненная ЗямляПаўднёвая АмерыкаЭстадас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір Мікалаевіч КарватHippomane mancinellaЛітаратурныя жанрыКастусь КаліноўскіГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Onliner.byJava (мова праграмавання)Медаль Францыска СкарыныПраспект Пераможцаў (Мінск)АпострафБеларуская граматыка (1934)Дом урада (Мінск)Беларускі нацыянальны касцюмВялікая Айчынная вайнаФранцішак БагушэвічКаласы пад сярпом тваімMacOSПаўстанне 1863—1864 гадоўЯкуб КоласВінцэнт Дунін-МарцінкевічЗвычайны прэзідэнтШаленстваПеніс чалавекаC++Андрэй МакаёнакЮрка ГолубЭўкарыётыТэорыя адноснасціСімвалы БеларусіМарат Сяргеевіч МаркаўБеларусьWayback MachineМіхась СтральцоўАвантуры Пранціша ВырвічаВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Прыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеРасіяАркадзь КуляшоўГлобус БеларусіВольга Славаміраўна БондараваСімвалУжурПесня пра зубраМінскІгар Хведаравіч СідарукВаўкалакКіраўнікі МінскаМы, беларусыМы ідзём шырокімі паляміПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Маладосць (часопіс)ПатрыятызмГалоўная старонкаЯн ТысевічЛірыкаОршаМіндэльскае зледзяненнеБелы буселВілейкаСібусава ЭіціГасцінец (дарога)Тураўскае княстваЧыр (суп)Дзікае паляванне караля СтахаПрэдыкатывыСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўЧайка (значэнні)Віцебская вобласцьЯна і яЗлучнік🡆 More