Вайна Ізраіля З Хамас

Вайна Ізраіля з ХАМАС, таксама Трэцяя інтыфада — чарговая эскалацыя ізраільска-палесцінскага канфлікту.

Падзеі пачаліся 7 кастрычніка 2023 года з аперацыі «Патоп Аль-Акса» (араб. عملية طوفان الاقصى‎‎), калі групоўка ХАМАС разгарнула ваенныя дзеянні супраць Ізраіля. Па ізраільскай тэрыторыі былі нанесены маштабныя ракетныя ўдары, затым адбылося наземнае ўварванне палесцінскіх баевікоў з Сектара Газа. У адказ Ізраіль пачаў аперацыю «Жалезныя мячы» (іўр. מבצע חרבות ברזל). ЦАХАЛ паспяхова адбіў наступленне праціўніка, а пасля ўварваўся на палесцінскія тэрыторыі.

Нападзенне ХАМАС на Ізраіль
Асноўны канфлікт: Ізраільска-палесцінскі канфлікт
апасродкавана: Ірана-ізраільскі канфлікт (2024)
Карта падзей у раёне Газы.
Карта падзей у раёне Газы.
Дата з 7 кастрычніка 2023
Месца Сектар Газа, Ізраіль, Заходні бераг ракі Іардан, ізраільска-ліванскае і ізраільска-сірыйскае памежжа
Праціўнікі

пры падтрымцы:

пры падтрымцы:

Камандуючыя
Махамед Дэйф Біньямін Нетаньяху
Сілы бакоў
40 000 байцоў, з іх 1000—2500 задзейнічаны пры ўварванні 169 500 дзеючых вайскоўцаў і 360 000 рэзервістаў
Страты
12 211 апалчэнцаў і цывільных асоб загінулі (вечар 18.11) 1217 сілавікоў і цывільных асоб загінулі (вечар 16.10)
5 амерыканскіх вайскоўцаў загінулі (12.11)
Агульныя страты
У Ізраілі: 250 замежнікаў загінулі (вечар 30.10)
У Палесціне: 102 загінулых работнікаў ААН (вечар 18.11)
У Ліване: 82 загінулых (вечар 18.11)
У Сірыі: 26 загінулых (вечар 18.11)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вайна Ізраіля З Хамас
Міжнародная рэакцыя станам на 9 кастрычніка
     Ізраіль і Палесціна;
     Асудзілі ХАМАС або выказалі падтрымку Ізраілю;
     Заклікалі да дээскалацыі напружанасці;
     Асудзілі Ізраіль або выказалі падтрымку ХАМАС.

Напярэдадні

Напярэдадні кампаніі ХАМАС ля раздзяляльнага плота паміж Ізраілем і Газай на працягу трох тыдняў адбываліся сутычкі. 29 верасня ХАМАС і Ізраіль заключылі перамір’е, якое прыпыніла хвалю гвалту на мяжы.

Адначасова Ізраіль і Саудаўская Аравія пачалі перамовы пра нармалізацыю адносін.

У якасці прычыны да аперацыі Махамед Дэйф, кіраўнік ваеннага крыла ХАМАС, назваў «узыход яўрэяў на Храмавую гару» падчас Свята кушчаў. Лідар групоўкі Саліх аль-Аруры заявіў, што напад стаў адказам «на злачынствы акупацыі», дадаўшы, што баевікі абаранялі мячэць Аль-Акса і тысячы палесцінскіх зняволеных, якія ўтрымліваюцца Ізраілем.

Аперацыі на ізраільскай тэрыторыі

Наступленне баевікоў

Кампанія пачалася 7 кастрычніка ў 06:34 раніцы, калі палесціны запусцілі ў бок ізраільцян ад 2200 да 5400 ракет. Пад удар трапіла тэрыторыя ад Дымоны на поўдні да Ход-ха-Шарона на поўначы і Іерусаліма на ўсходзе. Пад прыкрыццём абстрэлаў каля 1000 баевікоў на матацыклах, грузавіках, парапланах, пікапах і квадрацыклах праніклі на тэрыторыі праціўніка, у тым ліку праз праломы ў агароджах ЦАХАЛ. Ізраільцян напад заспеў знянацку.

Баевікі ўварваліся ў чатыры сельскія ізраільскія абшчыны, прыгранічны горад Сдэрот і дзве ваенныя базы. Ізраільскія СМІ паведамілі, што сем абшчын перайшлі пад кантроль ХАМАС, у тым ліку Нахаль Оз, Кфар Аза, Маген і Суфа Бехер. Паліцэйскі ўчастак Сдэрота таксама быў захоплены апалчэнцамі. Разам з ім атрады ХАМАС выбілі праціўніка з пагранпаста «Эрэз». Сутыкненні ахапілі гарады Афакім, Зікім і Рэім. Апошні ізраільскія сілы ўтрымалі, адбіўшы напад ворага. У палесцінскіх СМІ паведамлялася, што на тэрыторыі сектара Газа былі захопленыя целы ізраільскіх вайскоўцаў, а таксама ваенная тэхніка. Гэтая інфармацыя не была пацверджана ўладамі Ізраіля. На музычным фестывалі, які праходзіў недалёка ад кібуца Рэім у 5 км ад мяжы з сектарам Газа, у выніку дзеянняў палесцінскіх баевікоў загінулі сотні людзей, іншыя былі скрадзены ці прапалі без вестак.

Ізраільскія вайскоўцы прывялі краіну ў стан поўнай баявой гатоўнасці і пачалі наносіць удары па аб’ектах у Газе. Была актываваная сістэма СПА «Жалезны купал». Прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху склікаў экстраны сход органаў бяспекі. Пазней ён абвясціў насельніцтву пра «стан вайны». Армія Ізраіля пачала контртэрарыстычную аперацыю «Жалезныя мячы» ў сектары Газа. Адбываліся ваенныя дзеянні і на Заходнім беразе Іардана. Міністр абароны Ізраіля паведаміў пра масавы прызыў рэзервістаў.

Контрнаступленне ЦАХАЛ

Ноччу 8 кастрычніка ізраільскія войскі пачалі ачыстку горада Сдэрот ад праціўніка. Раніцай ліванская групоўка «Хезбала» з тэрыторыі Лівана абстраляла ракетамі і снарадамі раён ферм Шэбаа; у адказ артылерыя ЦАХАЛ нанесла ўдары па Паўднёвым Ліване. На працягу дня ЦАХАЛ адбіў 22 аб’екты, у тым ліку паліцэйскі ўчастак у Сдэроце. Кабінет бяспекі Ізраіля афіцыйна абвясціў стан вайны. Паведамлялася, што палесцінскія апалчэнцы ўвайшлі ў Маген. 10 кастрычніка ізраільцяне адваявалі Кфар-Азу.

9 кастрычніка Армія абароны Ізраіля заявіла, што за ноч атакавала 500 цэляў у сектары Газа і ўстанавіла поўны кантроль над ізраільскімі гарадамі вакол агароджы па перыметры. Аднак баі ў Сдэроце працягваліся.

У той жа дзень ізраільцяне адключылі Газе электрычнасць і блакавалі ўвоз прадуктаў харчавання і паліва. Міністр абароны краіны Ёаў Галант заявіў, што «мы змагаемся з чалавечымі жывёламі і дзейнічаем адпаведным чынам». Галант заявіў: «ХАМАС хацеў перамен у Газе, ён зменіцца на 180 градусаў ад таго, што ён думаў. Яны пашкадуюць пра гэты момант, Газа ніколі не вернецца да таго, што было». Ён жа падкрэсліў, што ізраільскія вайскоўцы не будуць несці адказнасць, правілы вайны і ваенныя суды адмененыя.

15 кастрычніка Ізраіль аднавіў пастаўкі вады на поўдзень Сектара Газа.

21 кастрычніка Тэль-Авіў заявіў аб поўнай блакадзе Газы.

Бамбардзіроўкі і абстрэлы

Увечары 9 кастрычніка з боку Сірыі быў абстраляны рэгіён Галанскіх вышынь. У адказ ЦАХАЛ нанёс удары па тэрыторыі Сірыі. Тым часам ізраільскія самалёты таксама нанеслі ўдар па памежным пераходзе Рафах, які злучае Газу і Егіпет.

11 кастрычніка самалёты ЦАХАЛ нанеслі ўдары і разбурылі некалькі будынкаў ісламскага ўніверсітэта Газы. Працягнуліся ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі. Пад удары трапіў горад Ашкелон. Пад Наблусам яўрэйскія пасяленцы атакавалі палесцінскую вёску, забіўшы траіх чалавек. Таксама адбыліся новыя сутыкненні на мяжы з Ліванам. Увечары міністр-абароны Ё. Галант і прэм’ер-міністр Б. Нетаньяху звярнуліся да нацыі: «Яўрэйскі народ не ведаў такіх падзей з 1947 года, мы сатрэм ХАМАС з твару Зямлі».

12 кастрычніка ізраільскія сілы разбамбілі пазіцыі «Нухба» (элітнага падраздзялення ХАМАС) і камандныя цэнтры праціўніка. Тым часам палесцінскі бок вёў абстрэл ізраільскага Сдэрота. ЦАХАЛ атакаваў міжнародныя аэрапорты Дамаска і Алепа, а на Заходнім беразе ізраільскія пасяленцы напалі на пахавальную працэсію палесціцаў. У той жа дзень, Халед Махтаб з НФВП адкрыў агонь па супрацоўніках паліцыі каля ўваходу ў паліцэйскі ўчастак «Шалем». У выніку нападу двое паліцыянтаў былі параненыя, адзін з іх цяжка, у другога — лёгкія раненні, а сам тэрарыст ліквідаваны.

13 кастрычніка ізраільскія самалёты нанеслі ўдары па 750 вайсковых цэлях на поўначы Газы за ноч. Некаторыя палітыкі сцвярджаюць, што ізраільскія вайскоўцы ўжылі белы фосфар пры абстрэле варожай тэрыторыі. У сваю чаргу ХАМАС нанёс удар па аэрапорце Бэн-Гурыён, куды прыбывала амерыканская ваенная дапамога. Увечары армія Ізраіля правяла наземныя рэйды ў сектары Газа.

14 кастрычніка ўпраўленне аэрапортаў Ізраіля апублікавала апавяшчэнне аб часовым закрыцці паветранай прасторы ў радыусе 6 км ад межаў Лівана і Сірыі. У той жа дзень ЦАХАЛ нанёс удары па аб’ектах Хезбалы.

16 кастрычніка дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен вярнуўся ў Ізраіль пасля візіту ў арабскія краіны.

17 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя Палесціны заявіла, што ЦАХАЛ нанёс удар па бальніцы на тэрыторыі Сектара Газа, у якой загінула каля 1000 чалавек. Ізраільскі бок адмаўляе абвінавачанні і заяўляе, што ракета прыляцела з боку Сектара Газа. У арабскіх краінах пачаліся акцыі пратэстаў у падтрымку Палесціны, а Іарданія скасавала візіт Джо Байдэна. 18 кастрычніка Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які прыляцеў у Ізраіль, заявіў, што бальніца была абстраляна другім бокам.

19 кастрычніка ізраільцяне абстралялі раён Хан-Юніс, дзе размяшчалася школа ААН. 22-га чысла пад ізраільскія атакі трапіў заходнебярэжны горад Джэнін.

Аперацыі на палесцінскай тэрыторыі

26 кастрычніка сілы ЦАХАЛ правялі рэйд з удзелам танкаў у Паўночнай Газе.

На наступны дзень пяхотныя, бранятанкавыя і інжынерныя падраздзяленні ізраільскай 36-й дывізіі распачалі другі рэйд на тэрыторыю Газы — на гэты раз у цэнтральныя раёны. Адначасова на поўдні палесцінскіх тэрыторый правялі спецаперацыю байцы 13-й флатыліі ВМС.

У ноч на 28 кастрычніка ізраільскія войскі пашырылі аперацыю ў сектары Газа. Авіяцыя ажыццявіла самую масіраваную бамбардзіроўку з моманту пачатку аперацыі. Палесцінскія крыніцы паведамілі пра перастрэлку баевікоў ХАМАС з тэхнікай праціўніка, якая рухалася ў бок горада Бейт-Ханун і лагера бежанцаў Аль-Бурэйдж. Прэзідэнт Ізраіля Біньямін Нетаньяху абвясціў пра другую фазу вайны.

30 кастрычніка ізраільскія танкі і пяхота ўварваліся ў ваколіцы Газы. На наступны дзень 84-я пяхотная дывізія захапіла ўмацаваны пункт праціўніка ў раёне Джэбалія. 1 лістапада ізраільцяне прарвалі перадавую лінію абароны палесцінцаў у Паўночнай Газе. 2 лістапада войскі ЦАХАЛ перарэзалі сектар з усхода на захад, дасягнуўшы мора. У ноч на 4 лістапада пяхотныя падраздзяленні ізраільцян, узмоцненыя танкамі, атакавалі Паўднёвую Газу.

6 лістапада палесцінскія атрады контратакавалі ізраільцян пад Тэль-эль-Хавай. Праз два дні ХАМАС страціў кантроль над Паўночнай Газай. 13 лістапада прадстаўнікі ЦАХАЛ заявілі пра поўны захоп горада Газы. 16 лістапада палесцінцы страцілі кантроль над гаванню Газы. 18 лістапада паведамлялася пра баі ў раёнах Зейтун, Шэйх-Аджлін і Рымаль, дзе сілы ХАМАС сутыкнуліся з 36-й дывізіяй. На ўскраіне Джэбаліі 162-я брыгада ЦАХАЛ атакавала камандны пункт Паўночнай брыгады і пазіцыі чатырох батальёнаў палесцінцаў. 22 лістапада камандны пункт быў цалкам знішчаны ізраільцянамі. У той жа дзень бакі ўхвалілі здзелку па абмене ізраільскіх закладнікаў на палесцінскіх зняволеных. 24 лістапада ў 7:00 на фронце ўступіла ў сілу перамір’е. 27-га яно працягнута на дадатковыя два дні. 30-га перамір’е працягнулі яшчэ на дзень.

1 снежня баі аднавілся. Катар і Егіпет на фоне новай хвалі гвалту пачалі спробы аднавіць перамір’е. Пасля сутыкненні аднавіліся. 3 снежня адбыліся баі ў ваколіцах Хан-Юніса. 5-га чысла ізраільскія сілы захапілі штаб контрразведкі ХАМАС і пачалі баі ў цэнтральных раёнах Хан-Юніса.

10 снежня ізраільская армія атакавала горад эль-Біра на Заходнім беразе. Праз два дні пачалі паступаць паведамленні аб нападзе ЦАХАЛ на Джэнін. 19 снежня кіраўніцтва ізраільскай арміі заявіла пра поўны захоп Джэбаліі.

1 студзеня ізраільскія часці захапілі штаб ваеннай разведкі ХАМАС. На наступны дзень ЦАХАЛ абвясціў аб змене стратэгіі і пачатку новага этапу аперацыі. 15 студзеня міністр абароны Ізраіля Галант абвясціў аб заканчэнні этапу інтэнсіўных ваенных дзеянняў у паўночнай частцы сектара Газа. Паводле яго слоў, цяпер баявыя дзеянні пераходзяць у новую стадыю і стануць «больш кропкавымі».

Абмеркаванне перамір’я

1 лютага 2024 года Катар, выступаючы пасяроднікам бакоў у мірным працэсе, заявіў, што Ізраіль і ХАМАС далі згоду на спыненне агню. Паводле папярэдніх умоў, палесцінцы вызваляюць закладнікаў, а ізраільскія вайскоўцы абмяжоўваюць аперацыю ў Газе.

Крызіс бежанцаў

Паводле ААН, 1 млн палесцінцаў пакінулі свае дамы. З боку Ізраіля бежанцамі сталі 500 000 чалавек.

Раніца 14 кастрычніка паведамлялася пра ізраільскія паветраныя ўдары па калонам бежанцаў. Пазней стала вядома, што ХАМАС блакаваў дарогі, па якіх жыхары Газы беглі з сектара. У той жа час Егіпет адмовіўся выпускаць бежанцаў з сектара Газа праз КПП Рафіах; ХАМАС ухваліў гэтае рашэнне.

Людскія ахвяры

На вечар 18 лістапада, паводле ўрада Палесціны, з іх боку загінулі 12 211 баевікоў і грамадзянскіх (12 000 у Газе і 211 на Заходнім беразе), 30 469 пацярпелі (30 000 і 2 469 адпаведна), 3 250 прапалі без вестак. Паводле ізраільскай інфармацыі, было забіта 1 500 баевікоў (пазней ЦАХАЛ пераглядзеў гэтую адзнаку і назваў лічбу загінулых апалчэнцаў у 1 000 чалавек). Ізраільцяне страцілі 1 217 чалавек забітымі, у тым ліку 363 сілавікоў і 854 цывільных, а таксама 5 132 параненымі. Акрамя таго, больш за 200 захоплены ў закладнікі і 100—200 прапалі без вестак. 82 чалавекі загінулі на ліванскай тэрыторыі (66 байцоў Хезбалы і 16 грамадзянскіх). 26 чалавек загінулі (14 вайскоўцаў, 10 байцоў Хезбалы, 2 мірных жыхароў) і 13 пацярпелі (7 вайскоўцаў[крыніца?] і 5 мірных грамадзян) на тэрыторыі Сірыі. Таксама ў канфлікце загінулі 250 замежных грамадзян. Акрамя таго, у Газе падчас бамбёжак загінулі 102 супрацоўніка ААН.

Міжнародная рэакцыя

Аргенціна, Бразілія, большасць еўрапейскіх краін і ЗША асудзілі дзеянні ХАМАС, выказалі салідарнасць з Ізраілем і заявілі, што Тэль-Авіў мае права абараняцца ад узброеных нападаў, назваўшы тактыку баевікоў тэрарызмам. Некаторыя краіны Лігі арабскіх дзяржаў, такія як Аман, Емен і Катар, а таксама не арабскія краіны, такія як Іран, выказалі падтрымку палесцінцам, абвінаваціўшы ізраільскі бок у эскалацыі гвалту. Шэраг іншых краін заклікалі да спынення агню.

Фотаздымкі

Гл. таксама

Заўвагі

Tags:

Вайна Ізраіля З Хамас НапярэдадніВайна Ізраіля З Хамас Аперацыі на ізраільскай тэрыторыіВайна Ізраіля З Хамас Бамбардзіроўкі і абстрэлыВайна Ізраіля З Хамас Аперацыі на палесцінскай тэрыторыіВайна Ізраіля З Хамас Абмеркаванне перамір’яВайна Ізраіля З Хамас Крызіс бежанцаўВайна Ізраіля З Хамас Людскія ахвярыВайна Ізраіля З Хамас Міжнародная рэакцыяВайна Ізраіля З Хамас ФотаздымкіВайна Ізраіля З Хамас Гл. таксамаВайна Ізраіля З Хамас ЗаўвагіВайна Ізраіля З Хамас20237 кастрычнікаІзраільІзраільска-палесцінскі канфліктІўрытАрабская моваСектар ГазаХАМАС

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Юрка ГолубАлена Сямёнаўна ВасілевічВашынгтонПрамысловасцьЕфрасіння ПолацкаяКірыла ТураўскіІнстытут беларускай культурыРэчыцаХрыстос прызямліўся ў ГародніApraxiaКрасная плошча (Масква)Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіАдам МіцкевічХатыньДЭлектронікаУладзімір Георгіевіч МулявінМахатма ГандзіГальяш ЛеўчыкМаскатМайк ПенсЛеанід Міхайлавіч ГалубовічБеларусізацыяБэзПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)КафляКірыл Трафімавіч МазураўХаўленд (востраў)Гор-БейТраецкае прадмесцеДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьУладзімір СцяпанГісторыя БеларусіГанна Сяргееўна КурнікаваПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Аляксандр Васільевіч ДухновічУстаноўка (псіхалогія)Караль ШыманоўскіБеларуская дэтэктыўная прозаМаксіміліян III ГабсбургПрыслоўеГербы гарадоў БеларусіІван ПташнікаўСезон 2021/2022 «Цмокі-Мінск-2»Прыродны газСкарбАлесь КамароўскіHromadske.TVЗвычайны прэзідэнтСвята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікДзева МарыяГімн УкраіныЗакаханасцьПраспект Ракасоўскага (Мінск)Беспілотны лятальны апаратАлесь ДударНазоўны склонМаксім ГарэцкіЯнка МаўрПраспект Пераможцаў (Мінск)Іпацій ПацейGoogle searchTitanoecaПалац Рэспублікі (Мінск)Агат — электрамеханічны заводГомельская вобласцьВялікае Княства ЛітоўскаеВільнюсСяргей БульбаМаладосць (часопіс)Ордэн ЛенінаЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкДзень ЗямліПаўстанне 1863—1864 гадоўМаксім Танк🡆 More