Брачыслаў Ізяславіч: князь полацкі

Брачыслаў Ізяславіч (ст.-рус.

Брачыслаў Ізяславіч
ст.-рус. Брѧчиславъ сн҃ъ Изѧславль
Войскі Брачыслава Ізяславіча і вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча на рацэ Судоме, 1021 год. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, XV ст.
Войскі Брачыслава Ізяславіча і вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча на рацэ Судоме, 1021 год. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, XV ст.
князь полацкі
1003 — 1044
Папярэднік Усяслаў Ізяславіч
Пераемнік Усяслаў Брачыславіч
Нараджэнне 990-я
Смерць 1044(1044)
Род Ізяславічы Полацкія
Бацька Ізяслаў Уладзіміравіч
Жонка Брачыслаўля Ізяславіча[d]
Дзеці Усяслаў Брачыславіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першы полацкі князь, які пэўна атрымаў уладу як спадчыну бацькі, што замацоўвала Полацк за яго нашчадкамі — полацкім княжацкім родам. Пашырыў тэрыторыю княства, далучыў землі паміж Заходняй Дзвіной і Дзіснай, паміж Заходняй Дзвіной і ДняпромВіцебскам), і вакол возера Усвят (з Усвятам), заснаваў шэраг «гарадоў».

Біяграфія

Паходжанне і імя

Сын полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча. Названы паводле схемы створанай дзедам — Уладзімірам Святаславічам, для называння ўласных сыноў — двухасноўным імем, дзе другая аснова -слаў, напэўна, адсылала да імя кіеўскага князя Святаслава Ігаравіча. Магчыма, ад брачы- (ст.-рус. бряцати — бразгаць) і -слаў- (параўн.: слава) і мае сэнс «той, хто бразгае (гучыць) славай». Такога імя не было сярод сыноў Уладзіміра і пазней яно ўжывалася ў асноўным сярод Ізяславічаў Полацкіх. Хроснае імя невядома.

Пачатак княжання

Заняў полацкі сталец малалетнім, магчыма, па смерці свайго брата Усяслава Ізяславіча (990-я — 1003), але парадак іх старшынства цяпер невядомы і дыскусійны. Атрыманне княжання адбылося пры жыцці дзеда — Уладзіміра Святаславіча. Пачаў самастойнае княжанне з дасягненнем дарослага ўзросту.

Да 1020 года пра дзейнасць Брачыслава нічога не вядома, магчыма, яна не выходзіла за межы Полацкай зямлі. Напэўна, да 1015 года, калі памёр вялікі князь кіеўскі Уладзімір, якому было падпарадкавана Полацкая княства, асноўная дзейнасць тым часам падлетка князя Брачыслава была скіравана на ўнутраныя задачы.

Пасля смерці Уладзіміра стабільнасць Кіеўскай дзяржавы была парушана, разгарнулася барацьба за ўладу, у 1015—1019 гадах сыны Уладзіміра аспрэчвалі паміж сабою бацькаў сталец. Напэўна тады маглі скласціся умовы для рашэння Брачыславам пра захоп поўнага кантролю над заходнядзвінскімі адгалінаванні шляху «з варагаў у грэкі».

Паход на Ноўгарад

У 1020 годзе, паводле ісландскай «Сагі аб Эймундзе», Яраслаў замацаваўся ўжо на кіеўскім стальцы і запатрабаваў ад Брачыслава перадачы памежных воласцей. Брачыслаў, па радзе Эймунда Хрынгсана, кіраўніка варажскай дружыны на службе ў Полацку, не чакаючы нападу Яраслава, пайшоў на Ноўгарад, разрабаваў горад і вывеў у Полацк шмат палонных.

Адносна таго, што адбылося далей, у крыніцах даюцца розныя звесткі. Паводле «Аповесці мінулых часоў» (XII ст.), Брачыслаў разрабаваў Ноўгарад і з палоннымі вярнуўся ў Полацк, а ўжо потым Яраслаў сустрэў Брачыслава на шляху з Ноўгарада на рацэ Судаміры (прытым трапіў туды з Кіева за 7 дзён), разбіў у бітве, адабраў здабычу:

Брачыслаў Ізяславіч: Біяграфія, Сям’я, Княжацкі знак 
Аркуш «Аповесці мінулых часоў» пра падзеі 1020/21 г. (унізе). Радзівілаўскі летапіс, XV ст.

В лѣт̑ . ҂s҃ . ф҃ . к҃ѳ . [6529 (1021)] Приде Брѧчиславъ сн҃ъ Изѧславль . внукъ Володимърь на Новъгородъ . и заӕ Новъгородъ . и поимъ Новгородцѣ и имѣньє ихъ . поиде Полотьску ѡпѧть . и пришедшю єму к Судомири рѣцѣ . и Ӕрославъ ис Къıєва въ . з҃ . днь . Постиже и ту . и побѣди Ӕрославъ Брѧчислава . и Новгородцѣ вороти Новугороду . а Брѧчиславъ бѣжа Полотьску ❙ (Ст.-рус.)

— «Аповесць мінулых часоў». (У Лаўрэнцеўскім летапісу XIV ст.)

Пасля гэтага, паводле Наўгародскага IV летапісу, Яраслаў аддаў Брачыславу два гарады, якія ў сувязі з гэтым упершыню згадваюцца ў летапісы — Віцебск (ст.-рус. Видбеск) і Усвят (ст.-рус. Въсвячь, зараз у Пскоўскай вобл., Расія).

Паводле «Сагі аб Эймундзе» (XIII ст.), бітвы не было — праз некаторы час па нападзе Брачыслава на Ноўгарад полацкія і кіеўскія войскі сышліся на нейкай рацэ і прастаялі адно супраць другога 7 дзён. Брачыслаў хацеў пачаць бітву, але Эймунд раіў не спяшацца, бо задумаў хітрасць. З воінам сваёй дружыны Рагнарам ён ноччу зрабіў засаду ў лесе на сцежцы, дзе, на яго думку, звычайна ездзіла жонка Яраслава — вялікая княгіня кіеўская Інгегерда. Эймунду пашанцавала, і ён захапіў Інгегерду ў палон.

Пры пасярэдніцтве Інгегерд паміж Брачыславам і Яраславам быў заключаны мір, паводле якога Яраслаў атрымліваў Наўгародскую зямлю, а Брачыслаў атрымліваў у дадатак да Полацкай зямлі столькі — Віцебск, Усвят і, магчыма, Менск, — каб яго ўладанні павялічыліся ўдвая. Астатняй часткай Русі з цэнтрам у Кіеве яны дамовіліся валодаць разам, а сваім намеснікам прызначалі Эймунда. Магчыма, роля Інгегерд у падзеях перабольшана аўтарам сагі.

Княжанне пасля 1020 года

Супольнае ўладанне Руссю, магчыма, пацвярджаецца тым, што Яраслаў з 1020 года жыў не ў Кіеве, а ў Ноўгарадзе. А ў Кіеве тым часам быў «Брачыславаў двор» і «двор мужоў Яраслававых». Аднак, гэты двуумвірат, калі існаваў, трываў нядоўга, не далей за 1024/1025 гады, калі князь Мсціслаў Уладзіміравіч (брат Яраслава) атрымаў землі на левым беразе Дняпра. З таго часу Яраслаў пачаў жыць у Кіеве, але Брачыслаў, магчыма, атрымаў нейкую кампенсацыю, бо яны захоўвалі саюз.

Брачыслаў Ізяславіч: Біяграфія, Сям’я, Княжацкі знак 
Пляцоўка гарадзішча IX—XV стст. у Браславе.

За часам Брачыслава пашырыўся Полацк, дасягнуўшы 40 гектараў агульнай плошчы; каля 1030-х гадоў быў пабудаваны вялікі вакольны горад, сцяна якога была знойдзена падчас археалагічных раскопак. Таксама пашырылася межы Полацкай зямлі, не толькі дарамі Яраслава, але і за кошт зямель балтаў — латгалаў і літоўцаў. Імаверна, з Брачыславам звязана будаўніцтва памежных умацаванняў — гарадзішчаў у Браславе (цяпер Віцебскай вобласці), на азёрах Дрысвяты і Мядзел, каля в. Браслаў на возеры Сівір (20 км на паўночны ўсход ад Краслаўкі, цяпер Латвія), каля в. Браслава (цяпер Абрэнскі раён, Латвія), каля в. Браслаўль (15—20 км на поўнач ад Оршы, Віцебская вобл.)[13].

Такім чынам у перыяд княжання Брачыслава Полацкае княства значна пашырылася, узмацніла свае пазіцыі на гандлёвых шляхах праз кантроль над волакамі каля Віцебска і Усвята, а таксама ў ніжнім цячэннем Заходняй Дзвіны.

Спрэчныя пытанні

Час Брачыслава Ізяславіча — 1021—1044 гады — адзін з самых недаследаваных у беларускай гісторыі. Брак крыніц дае магчымасць толькі для гістарычных рэканструкцый і гіпотэз. Адным з падобных дапушчэнняў лічыцца тое, што менавіта Брачыслаў заснаваў горад Браслаў. Аднак археалагічныя даныя толькі ўказваюць на XI ст. як на час заснавання горада і не даюць дакладнага часу пабудовы Браслава ў межах стагоддзя, але паходжанне назвы горада ад імя заснавальніка — князя Брачыслава выглядае пераканаўчым, хоць застаецца магчымасць сувязі з латышскім brasla «брод».

Няма звесткі пра ўдзел Брачыслава ў гэты час у кіеўскіх справах. Задаволіўшы свае памкненні на ўсходзе княства, Брачыслаў развівае заходні напрамак дзейнасці — падтрымку крывіцкай каланізацыі і пашырэнне сваёй улады на балцкія плямёны.

Пра маштабы гэтай дзейнасці Брачыслава таксама казаць цяжка, але, заснаваннем Браслава як крэпасці на балта-славянскім памежжы мог быць пакладзены пачатак умацавання Полацкім княствам сваёй заходняй мяжы. Пра неабходнасць гэтых мерапрыемстваў могуць сведчыць сляды пажарышча першай паловы XI ст. на гарадзішчы Браслава і перапыненне жыццядзейнасці на ўмацаваным паселішчы Гарадзец на Мнюце, датаванае тым жа часам, што можа сведчыць пра ваенныя сутыкненні з балцкімі плямёнамі на захадзе. Далейшыя мерапрыемствы ў гэтым кірунку звязваюць з абарончай лініяй на мяжы з балцкімі плямёнамі — заснаваннем умацаваных пунктаў Маскавічы, Рацюнкі, Дрысвяты.

Адным са спрэчных ёсць пытанне пра далучэнне Менскай воласці да Полацкага княства. Адны навукоўцы выказвалі думку, што Полацк распаўсюдзіў даніну на паўночных дрыгавічоў (асноўнае насельніцтва Менскай воласці) ужо ў канцы X ст., іншыя, наадварот, лічылі, гэтыя зямлі былі спрэчнымі паміж Тураўскім і Полацкім княствамі, і да часу княжання Усяслава Брачыславіча тураўскія князі не збіралі тут даніну, таму канчаткова далучыў да Полацкага княства землі на поўнач ад Менска толькі Усяслаў да 1063 года.

Найбольш абгрунтавана гэта пытанне выклаў Юрый Заяц, ён паказваў, што ваенная прысутнасць крывічоў у вярхоўях Свіслачы назіраецца ўжо ў першай палове — сярэдзіне X ст.. Заяц думаў, што Менская воласць трапіла пад уладу Полацка праз перадачу яе Яраславам Брачыславу ў 1024 годзе, каб замацаваць саюз для супрацьстаяння з Мсціславам. Уключэнне Менскай воласці ў склад Полацкага княства, напэўна, адбылося ў час княжання Брачыслава, але з роўнай імавернасцю як ў 1024 годзе, так і ў 1026, і ў 1038—1044 гадах, калі кіеўскі князь Яраслаў здзейсніў некалькі паходаў супраць літоўцаў і яцвягаў, удзел Брачыслава ў якіх дапускаюць некаторыя навукоўцы. Калі лічыцца з тэзісам Міколы Ермаловіча, што паходы Яраслава супярэчылі інтарэсам Полацка на Панямонні, то як паплечнік Яраслава па барацьбе з балцкімі плямёнамі Брачыслаў мог атрымаць Менскую воласць як ўзнагароджання за ўдзел у паходах, або перадача Менскай воласці выглядае як жаданне пазбегнуць вайны з Полацкім княствам ва ўмовах узнікнення супярэчнасцей на Панямонні.

Сям’я

Іпацьеўскі летапіс ускосна згадвае жонку Брачыслава ў 1044 годзе, якая нарадзіла сына Усяслава «ад чарадзейства». Магчыма, Брачыслаў назваў свайго сына ў імя брата — Усяслава Ізяславіча.

Княжацкі знак

Княжацкі знак Брачыслава Ізяславіча не вядома. На думку Сяргея Бялецкага, Брачыслаў ужываў знак трызуба з крыжападобнай вяршыняй цэнтральнага зубца і ножкай, якая абапіраецца на крыж. То-бок мадыфікаваным княжацкім знакам, які прыпісваюць яго бацьку Ізяславу Уладзіміравічу, праз дапоўнене ножні крыжом. Падобны знак захаваўся на сцяне Кіеўскага Сафійскага сабора (графіці XI ст.) і на рукаятцы з археалагічных раскопак Ізмерскага паселішча X—XI ст. (Спаскі раён, Татарстан, Расія).

У культуры і памяці

Брачыслаў Ізяславіч: Біяграфія, Сям’я, Княжацкі знак 
Брачыслаў Полацкі ва ўяўленні Паўла Татарнікава.

Заўвагі

  • В. Р. Брячислав // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 820.
  • А. Э. Всеслав Брячиславич // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VII. — С. 403–404.
  • Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • а б в г Брячислав Изяславич // Биографический справочник.. — Минск: БелЭН им. П. Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 84. (руск.)
  • Брячислав // Словарь русских личных имен / Сост. Н. А. Петровский. — М. «Русский язык», 1980. — 384 с. (руск.)
  • Атаясамліваецца з р. Судома, Пскоўская вобласць, Расія.
  • Летазлічэнне «ад стварэння свету».
  • ПСРЛ. — Т. 1. Лаврентьевская летопись. — Ленинград, 1926. — Арк. 49—50. (руск.)
  • Ляўко В….
  • Ставиский, В. И. Полоцкие князья в системе организации власти над Русской землей в XI в. // Конференция «История и археология Полоцка и Полоцкой земли»: Доклады: К 1125-летию Полоцка. — Полоцк, 1987. — 82 с. — С. 57—58. (руск.)
  • Тарасаў, С. В. Брачыслаў Ізяславіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 78. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Алексеев 1966, с. 82. (руск.).
  • Семянчук Г. Гарадзішча «Замкавая гара» ў Браславе // Гісторыя Беларусі: жалезны век і сярэднявечча. — Мн., 1997. С. 63—65
  • а б в г Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага эасялення да сярэдзіны XIII ст. / Радкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. — Мн., 2007. С. 154—155
  • Алексеев Л. Раскопки Древнего Браслава // КСИА. 1960. Вып. 81. С. 105
  • Штыхаў Г. Гарадзішча Гарадзец на рацэ Мнюта // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. — Мн., 1985. С. 174
  • Дучыц Л. Браслаўскае Паазер’е ў IX—XIV стст.: Гісторыка-археалагічны нарыс. С. 86
  • Семенчук Г. Формирование границ Полоцкой земли в XI в. // Археология и история Пскова и Псковской земли. — Псков, 1990. С. 54
  • Алехсеев Л. Минск и Друцк // Славяне и их соседи: Археология, нумизматика, этнология. — Мн.. 1998. С. 13
  • Заяц Ю. Менская зямля: Этапы фармавання // Беларускі гістарычны часопіс. 1992. № 3 C. 11
  • Загарульскі Э. Заходняя Русь: IX—XIII ст. — Мн., 1998. С. 62
  • Ермаловіч М. Старажытна Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыды. — Мн., 1990. С. 100
  • Брячислав Ізяславич Архівавана 4 сакавіка 2016. // Українці в світі [электронны рэсурс] / Адказны П. А. Юшчанка. — ВО «За Помісну Україну!», 2008. (укр.)
  • Казаков, Е. П. Костяная рукоять из раскопок Измерского поселения и генеалогия лично-родовых знаков Рюриковичей X—XI вв. / Е. П. Казаков, С. В. Белецкий // Археология, история, нумизматика, этнография Восточной Европы. — СПб., 2004. — С. 73—77. Гл. таксама: Белецкий, С. В. Древнейшая геральдика Руси // «Повесть временных лет». — СПб., Вита Нова, 2012. (руск.)
  • Брячислав Архівавана 3 лістапада 2014. // Наш флот [электронны рэсурс]. — 2007—2014. (руск.)
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Брачыслаў Ізяславіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Брачыслаў Ізяславіч БіяграфіяБрачыслаў Ізяславіч Сям’яБрачыслаў Ізяславіч Княжацкі знакБрачыслаў Ізяславіч У культуры і памяціБрачыслаў Ізяславіч ЗаўвагіБрачыслаў Ізяславіч ЛітаратураБрачыслаў Ізяславіч СпасылкіБрачыслаў Ізяславіч1044Князі полацкіяСтаражытнаруская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Уладзімір ПянткевічСлуцкЗлучаныя Штаты АмерыкіУзброеныя Сілы БеларусіСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)ВенаНавуковы стыльГомельРасціслаў ЛапіцкіБеларускі дзяржаўны тэатр лялекЛандшафтны заказнікГрэцыяНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіКантонскі дыялектМіхась ЧаротЛатвіяКлайпедаТэкстПавел Аляксандравіч ХарланчукЖураўліны крык2001 год у гісторыі астраномііАрганічныя рэчывыКалінінградМінскМікалай Васільевіч СтасКарл X БурбонРэзюмэГвязда БыдгашчЗямля пад белымі крыламіАўстраліяФакультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаРадыеактыўны распадКазахстанБела-чырвона-белы сцягЗамкавая царква (Мінск)Ян ПазнякМанголіяВялікабрытаніяПяроДзень ВоліФранцыяБелы легіёнНародны АльбомКрывічыВеча21vek.byУладзімір Пятровіч БутрамееўПісьмоАдам ЧартарыйскіПолк КаліноўскагаДругая сусветная вайнаКанадаІван НавуменкаПрыматалогіяДарожныя знакі БеларусіНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыЭмілія ПлятэрКатастрофа Boeing 737 ля ДжакартыАляксей Мікалаевіч СокалПольшчаЯдвігін Ш.Янка БрыльДжодзі ФостэрКалядыАлена Віктараўна АтрашкевічБерасцейская уніяПаўлінкаМарыяна РахойСамараГарэцкія чытанніULISПаўстанне 1830—1831 гадоўАрменіяРымская рэспубліка🡆 More