Радзівілаўскі Летапіс

Радзівілаўскі летапіс, або Кёнігсбергскі летапіс — летапісны помнік меркавана пачатку XIII стагоддзя, які захаваўся ў двух спісах  (руск.) (бел.

Прадстаўляе сабой «Аповесць мінулых часоў», працягнутую пагадовымі запісамі да 1206 года.

Радзівілаўскі Летапіс
Адзін з разваротаў Радзівілаўскага спіса.

У XVII стагоддзі першым (уласна Радзівілаўскім) спісам валодаў вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага Януш Радзівіл, гэты спіс захоўваўся ў Бібліятэцы Радзівілаў ў г. Нясвіжы. Паводле завяшчання Багуслава Радзівіла, генеральнага губернатара Прускага герцагства, спіс у 1671 г. быў перададзены ў бібліятэку г. Кёнігсберга. Адсюль — назва летапіса: Радзівілаўскі, альбо Кёнігсбергскі.

У час Сямігадовай вайны Радзівілаўскі спіс патрапіў у Расійскую імперыю ў якасці трафея (1760). Захоўваецца ў Бібліятэцы  (руск.) Расійскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбурзе.

Радзівілаўскі спіс — выдатны прыклад ілюстраванай рукапіснай кнігі ў Беларусі XV—XVII стагоддзяў. Гэты спіс з’яўляецца адным з трох дайшоўшых да нашага часу ілюстраваных усходнеславянскіх летапісаў (два іншыя — цвярскі спіс візантыйскай «Хронікі Георгія Амартола  (руск.)» XIII—XIV стагоддзяў і маскоўскі Ліцавы летапісны звод  (руск.) XVI стагоддзя).

Паходжанне

Паводле высноў расійскага гісторыка Аляксея Шахматава, Радзівілаўскі летапіс паходзіць ад летапіснага зводу, які быў складзены ў г. Пераяслаўлі-Залескім у 12141216 гадах. Тэкстуальна Радзівілаўскі летапіс блізкі да Лаўрэнцеўскага летапісу, але ў той самы час мае шматлікія адрозненні (асобныя дадаткі, іншыя фармулёўкі), што сведчыць пра сістэматычнае рэдакцыйнае выпраўленне папярэдняга тэксту. На падставе гэтых розначытанняў Аляксей Шахматаў і М. Прыселкаў зрабілі выснову, што ў аснове Лаўрэнцеўскага летапісу быў Уладзімірскі звод XII ст., дзе тэкст летапісання папярэдняга часу не паддаўся яшчэ асабліва значным і тэндэнцыйным пераробкам, а ў аснове Пераяслаўскага зводу 1214—1216 гадоў — крыніцы Радзівілаўскага летапісу — быў Уладзімірскі звод пачатку XIII ст., які праслаўляў Усевалада Вялікае Гняздо і быў складзены пры яго сынах Юрыі і Яраславе.

Радзівілаўскі Летапіс 
Крывічы. Мініяцюра Радзівілаўскага спіса.

Месца стварэння Радзівілаўскага спіса дакладна не вызначана. Існуе меркаванне, што гэты спіс, магчыма, напісаны ў Смаленску. На думку украінскага гісторыка А. П. Талочкі, дадзены летапіс не мог быць створаны ў Смаленску ці ў Паўночна-Усходняй Русі (бо, напрыклад, у тэксце горад Уладзімір-на-Клязьме згадваецца як «Уладзімір Маскоўскі»), а створаны, хутчэй за ўсё, на Валыні.

Мініяцюры Радзівілаўскага спіса

Радзівілаўскі Летапіс 
Сваты ноўгарадскага князя Уладзіміра Святаславіча у князя полацкага Рагвалода каля 980 г. (з левага боку); Рагвалод і яго дачка Рагнеда (з правага боку). Мініяцюра Радзівілаўскага спіса.

Найвялікшую цікавасць уяўляюць каляровыя мініяцюры (агулам 617), якімі ілюстраваны Радзівілаўскі спіс. Мяркуючы па тым, што ў Маскоўска-Акадэмічным спісе ў шэрагу выпадкаў перапісчыкам па недаглядзе прапушчаны тэкст, змешчаны ў Радзівілаўскім спісе паміж мініяцюрамі, ілюстраваны быў агульны пратограф абодвух спісаў (раней вылучалася гіпотэза, паводле якой Маскоўска-Акадэмічны спіс з’яўляецца копіяй з Радзівілаўскага, цяпер яна адкінута).

Такім чынам, ілюстрацыі XV ст. з’яўляюцца копіяй з больш ранніх — як мяркуюць некаторыя даследчыкі, арыгінальныя мініяцюры маглі адносіцца нават да XI ст..

Мініяцюры Радзівілаўскага спіса, нягледзячы на схематызаваны стыль, даюць уяўленне пра побыт, будаўніцтва, ваенную справу сярэдневяковай Русі. Іх завуць «вокнамі ў зніклы свет».

Маскоўска-Акадэмічны спіс

Поўная назва Маскоўска-Акадэмічнага спіса, другой копіі Радзівілаўскага летапісу — «Рукапіс Маскоўскай Духоўнай Акадэміі». На першым аркушы пазначана «Живоначальные Троицы» (адсюль назва Троіцкі летапіс), на апошнім жа аркушы напісана «Сергиева монастыря». Да 1206 года гэты спіс дае той жа тэкст, што і Радзівілаўскі, практычна без значных розначытанняў, далей жа апавяданне працягваецца ў іншым стылі і тоне, даводзячы падзеі да 1419 года даволі самастойна, не паўтараючы арыгінальнай часткі Лаўрэнцеўскага летапісу. Захоўваецца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (Масква).

Навуковае выданне тэксту летапісу, распачатае М. Прыселкавым і завершанае праз паўстагоддзя пасля яго смерці, было зроблена толькі ў 1989 годзе.

Выданні

Радзівілаўскі Летапіс 
Пачатак княжання князя полацкага Усяслава Брачыславіча каля 1044 г. Фрагмент мініяцюры Радзівілаўскага спіса.
  • Радзивиловская, или Кенигсбергская, летопись. — СПб., 1902. I. Фотомеханическое воспроизведение рукописи. II. Статьи о тексте и миниатюрах рукописи. (руск.)
  • Радзивиловская летопись // ПСРЛ. — 1989. — Т. 38. (руск.)
  • Радзивиловская летопись: Текст. Исследование. Описание миниатюр / Отв. ред. М. В. Кукушкина. — СПб.: Глагол; М.: Искусство, 1994. — Кн. 1, 2. (руск.) (У кн. 1 — каляровае факсімільнае ўзнаўленне тэксту з мініяцюрамі, у кн. 2 — поўная транскрыпцыя тэксту, мастацтвазнаўчае апісанне ўсіх мініяцюр.)

Зноскі

Літаратура

  • Радзівілаўскі летапіс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 215.
  • Кибинь А. Радзивилловская летопись: о месте и времени создания иллюстраций Повести временых лет. -- Москва: Квадрига, 2022.
  • Шахматов, А. А. Исследование о Радзивиловской, или Кенигсбергской, летописи. — М., 1902. — Т. II. — С. 18—114. (руск.)
  • Приселков, М. Д. История русского летописания. — С. 57—63, 82—87. (руск.)
  • Лурье, Я. С. Летопись Радзивиловская // Словарь книжников. — Вып. 1. — С. 248—251. (руск.)



Tags:

Радзівілаўскі Летапіс ПаходжаннеРадзівілаўскі Летапіс Мініяцюры Радзівілаўскага спісаРадзівілаўскі Летапіс Маскоўска-Акадэмічны спісРадзівілаўскі Летапіс ВыданніРадзівілаўскі Летапіс ЛітаратураРадзівілаўскі Летапіс1206XIII стагоддзеXV стагоддзеru:Список (текстология)Аповесць мінулых часоўЛетапісМініяцюра

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Канстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўSandvineАляксандр Аляксандравіч ВіхорКубракавэKufar.byЗянон Станіслававіч ПазнякМінскі метрапалітэнМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеC++VII Усебеларускі народны сходВілейкаСтары ЗапаветВера Аляксандраўна Палякова-МакейРудабелкаКансорцыум Сусветнага павуцінняШаленстваУладзімір Мінавіч МазгоСымон-музыкаІнстытут беларускай культурыПётр Міронавіч МашэраўУліковы запіс MicrosoftМастацкая літаратура (выдавецтва)Іван НавуменкаМагілёўФранцыск СкарынаСучаснасцьШвейцарыяАлесь РазанаўМагіла льва (паэма)Чорны замак АльшанскіАленаКвэньяЯнка СіпакоўСпадарПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеСвятлана Аляксандраўна АлексіевічСпіс птушак БеларусіЗайменнікШыман КанарскіНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Дом урада (Мінск)Адам ГлобусМТБанкАдольф ГітлерПеснярыЮлія Анатолеўна АрцюхЯпонская моваГедзімінБібліяМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінАліна КоўшыкКаляды2024Прывакзальная плошча (Мінск)Кузьма ЧорныБелсатКірыл Трафімавіч МазураўБеларускае нацыянальнае адраджэннеДудуткіРуская моваМарыя АнтуанетаСымон Вікенцьевіч БарысРучная стымуляцыя пенісаМіндоўгПечы (Барысаў)Тэорыя адноснасціВацлаў ЛастоўскіПалавы актВіртуальная машына🡆 More