Крывічы

Крывічы́ — усходнеславянскае этнапалітычнае аб'яднанне (саюз плямёнаў).

На думку некаторых даследчыкаў, крывічы, магчыма, мелі заходняе паходжанне, з земляў сучаснай Польшчы або Германіі. Самая вялікая па тэрыторыі ўсходнеславянская супольнасць. На аснове аб’яднання (правадырства) крывічоў у другой палове X ст. сфарміравалася Полацкая дзяржава.

Гісторыкі па-рознаму выводзяць назву «крывічы»: ад імя вярхоўнага правадыра (Крыў/Крыва?), ад слова «крэўныя» (блізкія па крыві, параднёныя), ад «крывізны» мясцовасці (узгорысты рэльеф) і інш.

Крывічы займалі значны абшар Усходняй Еўропы. Яны жылі ў вярхоўях Дняпра, Дзвіны і Волгі. Звесткі пра іх змешчаны ў «Аповесці мінулых гадоў» пры апісанні падзей IX—X стст. Пра крывічоў («крывіцеінаў») пісаў таксама візантыйскі імператар і гісторык X ст. Канстанцін Парфірародны. Летапіс ХІІ ст. называе полацкіх князёў «крывіцкімі» або «крыўскімі».

Падчас славянскай каланізацыі занялі землі паміж Пскоўскім возерам на поўначы і верхнім Сожам, Дзясной і Бярэзінай на поўдні; паміж вярхоўямі Волгі на паўночным усходзе і Віліі на захадзе. На поўдні крывічы межавалі з дрыгавіцкім і радзіміцкім насельніцтвам, на поўначы з наўгародскімі славенамі, на захадзе суседнічалі з балцкімі супольнасцямі. Летапіснае паведамленне знаходзіць пацвярджэнне і ў археалагічным матэрыяле. Даследчыкі не знаходзяць якога-небудзь выразнага этнаграфічнага падзелу паміж землямі, якія засялялі крывічы.

Летапісныя звесткі ўказваюць на прысутнасць скандынаваў на поўначы Усходняй Еўропы (862 год), згадваюць паход Аскольда і Дзіра на крывічоў (865 год) і захоп Алегам Смаленска (882 год).

Паводле займаных водных сістэм, адрозніваюцца крывічы дзвінскія, дняпроўскія, пскоўскія.

На тэрыторыі рассялення крывічоў-палачан даследчыкамі вывучаліся паселішчы ў Віцебску, Полацку, Лукомлі. Але найбольш значны матэрыял па гісторыі насельніцтва выяўлены ў курганных могільніках. Дакладна ўстаноўлена, што для полацкіх і смаленскіх крывічоў характэрна археалагічная культура доўгіх курганоў, у якой прысутнічаюць элементы матэрыяльнай культуры ўсходніх балтаў. Смаленскія крывічы вельмі блізкія да полацкіх па мове і культуры, таму ў этнаграфічных адносінах яны часта разглядаюцца як полацка-смаленская група.

Крывічы — адна з асноўных частак старабеларускага этнасу і беларускай народнасці.

Гл. таксама: Славяне, Вялікае перасяленне народаў, Славянская каланізацыя Беларусі, Крывіцкая канцэпцыя, Правадырства ў крывічоў, Крывы горад.

Зноскі

Літаратура

  • Гринблат М. Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории (руск.). — Мн.: Наука и техника, 1968. — 288 с.
  • Штыхаў Г.В. Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992. — 191 с.
  • Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с. ISBN 5-340-00614-X

Спасылкі

Tags:

Саюз плямёнаўУсходнія славяне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЙМаскваПаводка ў Казахстане (2024)ВаложынРаман Мацвеевіч СемашкевічДняпроБеларуская краёвая абаронаГенадзь Пятровіч ПашкоўЛеанід Дранько-МайсюкБеларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаўАдам ГлобусАлесь БажкоБона СфорцаГерб СлуцкаТалкачоўАкцёрЗлучнікАдам МіцкевічАлесь ПаплаўскіФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыАўрамій СмаленскіЧырвоная зменаПрыказкаМінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікумІгар Міхайлавіч ПракаповічНазоўнікУсходнія могілкіNürnbergПубліцыстычны стыль1960Беларускі лацінскі алфавітЗалаты апострафБанк ДабрабытМарыупальУкраіна%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B5 %D0%9A%D0%BD%D1%8F%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0 %D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5Алесь БачылаВітаўтРодны склонПадвойнае пранікненнеКалыханка (тэлеперадача)Чырвоная кніга Рэспублікі БеларусьДзятлава2-е тысячагоддзеЖанчына зверхуТаіса Мікалаеўна БондарТамборская моваБеларусыАлесь Мікалаевіч КарлюкевічЛьвоўРуныЕвдокимов Владислав ВладимировичПолымя (часопіс)ВялікдзеньМсціслаўДзед-БарадзедПлошчы МінскаБела-чырвона-белы сцягМагілёўская брацкая друкарняБеларуская моваНямецкая моваВера Захараўна ХаружаяБаранаБеларускі алфавітСяргей БульбаХраналогія суданскага канфлікту (2024)Наталі Зэман ДэвісСтронга ручаёваяСафійскі сабор (Полацк)Павел ТрацякКлеапатра IВашынгтонБеразіно🡆 More