Ігар Пятровіч Сергее́нка (14 студзеня 1963, вёска Сталіца, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны.
Са снежня 2019 года — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Канады, шэрагу іншых краін.
Ігар Сергеенка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Наталля Качанава | ||||||
| |||||||
Нараджэнне | 14 студзеня 1963 (61 год) | ||||||
Дзеці | двое | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||||||
Месца працы | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | рэжым Лукашэнкі | ||||||
Званне | |
Нарадзіўся ў 1963 годзе ў в. Сталіца Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1984—1986 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. З 1986 па 1988 год — загадчык вучэбна-метадычнага кабінета кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1988—1989 гадах — курсант Вышэйшых курсаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР.
У 1989—2010 гадах праходзіў службу на розных пасадах у органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. У 2006 скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 23 лютага 2007 года ўказам Прэзідэнта Беларусі яму было прысвоена званне генерал-маёра.
Паводле «Нашай Нівы», у 2008 годзе «пад яго кантролем», праходзіў працэс прызнання экстрэмісцкімі кніг «Лісты з лесу» Паўла Севярынца, «Выпадковы прэзідэнт» Святланы Калінкінай і Паўла Шарамета, а таксама газеты польскай меншасці «Głos znad Niemna».
Ад студзеня 2010 года ўзначальваў упраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці , ад красавіка 2013-га — першы намеснік старшыні КДБ. Пазней працаваў у Гродне, адкуль пайшоў на павышэнне. У 2013 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні КДБ па контрвыведнай дзейнасці.
У канцы жніўня 2013 года менавіта ён расказаў журналістам пра завяршэнне расследавання справы аб так званым «плюшавым дэсанце», аднак адмовіўся раскрываць падрабязнасці. Пазней стала вядома, што з фігурантаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава знятыя абмежаванні волі.
У лютым 2017 года, як намеснік кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка, браў удзел у круглым стале «Курапаты — мемарыял памяці і смутку», які праводзіла газета «Беларусь сегодня». Там ён выказваўся наконт «адкрытасці» архіваў КДБ.
6 снежня 2019 года прызначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Жанаты, мае двух дзяцей.
2 лютага 2011 года начальнік упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці Сергеенка быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза як адказны за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі на Магілёўшчыне.
31 жніўня 2020 года Сергеенка быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў». 29 верасня Сергеенка трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі.
6 лістапада 2020 года Сергеенку зноўку дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што ён як кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, які цесна звязаны з Аляксандрам Лукашэнкам і адказвае за забеспячэнне рэалізацыі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у сферы ўнутранай і знешняй палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, у тым ліку ў кампаніі рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіць дзяржапарат пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, а 11 снежня — і Швейцарыя. Акрамя таго, 6 лістапада Сергеенка трапіў пад санкцыі Канады.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ігар Пятровіч Сергеенка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.