Іван Міхайлавіч Пратасеня

Іван Міхайлавіч Пратасе́ня (1 лютага 1931, в.

Старцавічы (цяпер в. Знамя), Слуцкі раён22 сакавіка 2022, Мінск) — беларускі мастак–графік і акварэліст.

Іван Міхайлавіч Пратасеня
Дата нараджэння 1 лютага 1931(1931-02-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лютага 2022(2022-02-26) (91 год)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, акварэліст
Месца працы
Вучоба
Член у

Біяграфія

У 1957 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, вучыўся ў Л. Лейтмана і Я. Харытоненкі. У 1965 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. 3 1958 года працаваў мастаком у Дзяржаўным камітэце па тэлебачанні і радыёвяшчанні, мастацкім рэдактарам выдавецтва «Ураджай», у 1972—1984 гг. — мастацкім рэдактарам выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у 1985—2000 гадах мастацкім рэдактарам у часопісе «Работніца і сялянка» (цяпер «Алеся»).

Член Беларускага саюза мастакоў‎ з 1973 года.

Творчасць

З 1964 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках. Працаваў у акварэлі і кніжнай графіцы, займаўся мастацкім аздабленнем часопісаў. Значная частка станковых твораў прысвечаная выдатным асобам беларускай гісторыі, у т.л. пісьменнікам, беларускім помнікам архітэктуры, гістарычнай тэматыцы. Аўтар акварэльных пейзажаў, у т.л краявідаў Случчыны.

Творы вылучаюцца дакладнасцю малюнка, тонкім пачуццём колеру, змястоўнай і эмацыйнай напоўненасцю. Аўтар пейзажаў «Лагойшчына» (1969), «Навальніца над Нараччу» (1972), «Стары Браслаў» (1976), «Восень у Вязынцы» (1980), «Вечны кліч. Адвечнае» (1982), «Вячэрні звон» (1998) і інш. Сярод тэматычных карцін: «Мелодыя роднага края» (1969), «Случчына мая, мае бацькі» (1971), «Маці. Прысвячаецца Н. Ф. Купрыянавай і яе сынам» (1975), «Вяселле ў Падгор’і» (1978), «Набат 1863 г. К. Каліноўскі і Марыся» (1989), «Трывожныя сны ветэрана» (1995); трыпціх «Балада» (памяці А. Міцкевіча; 1998); партрэтаў П. Броўкі і «Думы Цёткі (Алаіза Пашкевіч)» (1976), «Кірыла Тураўскі» (1979), «Развітанне ў Ляўках Я. Коласа і Я. Купалы» (1982), «Кветкі Радзімы. Францыск Скарына» (1988), «Асветніца Ефрасіння Полацкая» (1990), «Партрэт бацькі» (1999).

Аўтар серый помнікаў старажытнай архітэктуры Беларусі (19791981), «Акорды роднай мелодыі» (2000), малюнкаў.

Творы І. Пратасені ўключаныя ў аль­бом «Слуц­кая па­літра» (2010).

У снежня 2010 года перадаў у дар Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры шэраг сваіх графічных твораў.

Прызнанне

Узнагароджаны Дыпломам імя Францыска Скарыны (1984).

Зноскі

  • а б в Пратасеня Іван Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Слуцкая палитра / Сост. Серик Н. Г. — РИУ «Литература и Искусство». 2010. — 64 с.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Іван Міхайлавіч Пратасеня, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Іван Міхайлавіч Пратасеня БіяграфіяІван Міхайлавіч Пратасеня ТворчасцьІван Міхайлавіч Пратасеня ПрызнаннеІван Міхайлавіч Пратасеня ЛітаратураІван Міхайлавіч Пратасеня СпасылкіІван Міхайлавіч Пратасеня1 лютага1931202222 сакавікаАкварэлістГрафіка (мастацтва)Знамя (Слуцкі раён)МінскСлуцкі раён

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    115-ы зенітна-ракетны полкВіцебскМузыка БеларусіУладзімір ДубоўкаБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіРагнеда РагвалодаўнаСхема БЧБМінская вобласцьЛітаратурныя жанрыКіслародСтарабеларуская моваАўстраліяЛеанід Дранько-МайсюкПапараць-кветкаКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаПалессеМінскі метрапалітэнУладзімір Аляксеевіч АрлоўЯнка МаўрДзітваКаласы пад сярпом тваімКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьReform.byДзікае паляваннеПатрыятызмНацыянальная бібліятэка ФранцыіГенадзь Васільевіч КастырчанкаГлеб Іванавіч УспенскіВінцэнт Дунін-МарцінкевічПолацкі езуіцкі калегіумРасціслаў ЗавістовічАлесь БадакНюшаОўручГаспадарчыя заняткі беларусаўPremiere (часопіс)Запазычаныя словы21vek.byВасіль Аляксеевіч ЖуковічЗмагары (палітычнае клішэ)Іван ЧыгрынаўІнстытут беларускай культурыМашэкаКазахстанПершы падзел Рэчы ПаспалітайНавіяльРодны склонКарная аперацыя «Bamberg»Пеніс чалавекаАляксандр II (імператар расійскі)СалігорскУніверсітэт імя Дж. КрэндалаАперацыя «Баграціён»Навум Якаўлевіч ГальпяровічПольшчаСукенкаНіна Іосіфаўна МацяшАлесь АдамовічПесня пра зубраNürnbergКіраўнікі МінскаБеларусьПа што ідзеш, воўча?Сінагога ў Задзвінні (Віцебск)МТБанкБеларускі нацыянальны касцюмМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)РаслінаводстваМедаль Францыска СкарыныДзеяслоўІгарыўка (Канатопскі раён)Беларусы🡆 More