Выдавецтва Ураджай

«Ураджа́й» (да 21 жніўня 1963 года — Сельгасвыд БССР) — дзяржаўнае кніжнае выдавецтва, якое працавала з 9 мая 1961 года да 2002 года ў Мінску.

Ураджай
Краіна Выдавецтва Ураджай Беларусь
Заснавана 9 мая 1961
Ліквідавана 2002
Адрас Мінск

Гісторыя

Заснавана 9 мая 1961 года як спецыялізаванае выдавецтва «Сельгасвыд БССР» Мінсельгаса БССР. З 21 жніўня 1963 года мела назву «Ураджай». У 2002 годзе выдавецтва ўвайшло ў склад выдавецтва «Беларусь».

Дзейнасць

Выпускала літаратуру для патрэб сельскай гаспадаркі па пытаннях земляробства, раслінаводства, жывёлагадоўлі, эканомікі і кіравання, сельскагаспадарчага будаўніцтва, навукова-тэхнічнага прагрэсу, меліярацыі, вядзення прысядзібнай і фермерскай гаспадаркі, падручнікі, навуковыя і метадычныя дапаможнікі і даведнікі, таксама літаратуру па сумежных галінах навуковай і гаспадарчай дзейнасці (біятэхналогіі, экалогіі, прыродазнаўстве і прыродакарыстанні, генетыцы, селекцыі, лясной, воднай гаспадарцы, медыцыне, машынабудаванні, перапрацоўчай прамысловасці, таваразнаўстве і інш.). Выдавала таксама мастацкую і слоўнікавую літаратуру, працы па беларусазнаўстве. Гістарычная тэматыка самастойнымі раздзеламі ўключалася ў падручнікі, у асобных выданнях асвятлялася гісторыя развіцця розных галін сельскай гаспадаркі, сельскагаспадарчай навукі, адукацыі, устаноў і прадпрыемстваў, эканомікі, змен аграрнай палітыкі, развіцця розных сістэм прыродакарыстання, гісторыя вёскі і сялянскага побыту, народных традыцый, духоўнай спадчыны, роля выдатных асоб у гістарычных працэсах краіны. З сярэдзіны 1990-х гадоў выдавецтва ўдзельнічала ў выданні гісторыка-дакументальных хронік «Памяць», з 1998 года пачало выпуск кніг па гісторыі культуры, мастацтва і архітэктуры, літаратуры, усеагульнай гісторыі.

Літаратура

Tags:

19611963200221 жніўня9 маяМінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)БеларусыЕўрапейскі СаюзЦіхаакіянскі прыбярэжны ўніверсітэт навук аб здароўі на працоўным месцыВіктар Анатолевіч ШніпГерб СлуцкаБелсатЕфрасіння ПолацкаяХорскПомнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)МэтаЗвон НагасакіСтарыя ВасілішкіБраніслаў Адамавіч ТарашкевічПраспект Машэрава (Мінск)ВялікдзеньМіжнародны стандартны кніжны нумарАповесцьСэм УортынгтанПрагаВагінальны сексВікіпедыяПлошча Перамогі (Мінск)Знак бядыАльберт ЭйнштэйнКлуб Сяргея АлейнікаваУніверсальны каардынаваны часГанна КаліноўскаяАнгліяРасіяAv.byКот свойскіКрасавікСуд у СлабадзеРаіса Андрэеўна БаравіковаAP$ENTРагнеда РагвалодаўнаПастава на каленяхСент-Эсташ (Квебек)Нацыянальная бібліятэка БеларусіБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)Уладзімір Уладзіміравіч СаулічСям’яПімен ПанчанкаРэгіянальная газетаГрэцыя ў Першай сусветнай вайнеМедаль Францыска СкарыныСпіс птушак БеларусіРыгор Барадулін21vek.byПрыкладная матэматыкаІнданезіяРэпрадуктыўная сістэма чалавекаІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіМарыя АнтуанетаКамянецкая вежаСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьВермахтТальУладзімір Уладзіміравіч РэшаткоПрыслоўеНарысСяргей Іванавіч ЗаконнікаўВожык (часопіс)ДзікМазырПыласосІосіф Вісарыёнавіч СталінГаліна Анатолеўна КаржанеўскаяРадзімаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)БукакэКаланіялізм🡆 More