Honda

Хонда (англ.: Honda Motor Co., Ltd., яп.: 本田技研工業株式会社) — міжнародная прамысловая кампанія, найперш вядомая як вытворца матацыклаў і аўтамабіляў.

Honda
Honda
Тып kabushiki gaisha[d]
Лістынг на біржы Такійская фондавая біржа і Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне 24 верасня 1948
Заснавальнікі Sōichirō Honda[d] і Takeo Fujisawa[d]
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць і прамысловая вытворчасць
Прадукцыя аўтамабіль, матацыкл, грузавы аўтамабіль, робат, самалёт, рухавік, electric generator[d], garden tool[d] і et cetera[d]
Уласны капітал
  • 10,8 трлн ¥ (2022)
Абарот
  • 15 трлн ¥ (2022)
Аперацыйны прыбытак
  • 871 млрд ¥ (2022)
Чысты прыбытак
  • 707 млрд ¥ (2022)
Актывы
  • 24 трлн ¥ (2022)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 204 035 чал. (2022)
Дэвіз The Power of Dreams
Даччыныя кампаніі HMSI[d], American Honda Motor Company[d], Honda Canada[d], Honda Taiwan[d], Honda Racing Corporation[d], Honda Cars India[d], Honda Aircraft Company[d], Honda Manufacturing of Alabama[d], Honda of the UK Manufacturing[d], Honda Aero[d], Dongfeng Honda[d], Honda Australia[d], Honda Auto Body[d], Honda Express[d], Honda R&D[d], Honda Atlas Cars Pakistan[d], Astra Honda Motor[d], Honda Prospect Motor[d], Sony Honda Mobility[d], GE Honda Aero Engines[d], Honda Mobilityland[d], Everus[d] і Montesa Honda[d]
Сайт global.honda (англ.)
honda.co.uk (англ.)

Кампанія заснаваная 24 верасня 1948 г, заснавальнік — Саітыра Хонда.

Прадукцыя — легкавыя аўтамабілі, грузавікі, самалёты, матацыклы, скутэры, электрагенератары, робаты, марскія рухавікі, газонакасілкі. Плануецца вырабляць бія-паліва (этанол), фотаэлектрычныя элементы.

Да 60-х г.г. Honda не займалася аўтамабілебудаваннем, спецыялізуючыся на вытворчасці матацыклаў. Рашэнне кампаніі аб вынахадзе на аўтамабільны рынак было вельмі неўхваляльна сустрэта японскім урадам, бо лічылася, што Honda, канкуруючы на сусветным рынку з Toyota, Nissan і Mitsubishi, у выніку нашкодзіць інтэрасам краіны. Аднак, ціск дзяржавы быў праігнаравана кіраўніцтвам кампаніі.

Пасля энергетычнага крызісу 1973 г. (рэзкі рост коштаў на нафту з-за абмежаванняў на здабычу, уведзеных краінамі Персідскага заліва) эканамічныя аўтамабілі Honda сталі бэстсэлерамі на рынку ЗША, а ў меншай ступені таксама і Еўропы.

Асноўнымі складнікамі поспеху Honda з’явіліся высокая надзейнасць аўтамабіляў (адзін з лідараў у галіне), сучасныя тэхналагічныя рашэнні (так, канструктары Honda упершыню ўжылі папярочную ўсталёўку рухавіка ў маторным адсеку і пярэдні прывад, што зрабіла салон больш прасторным пры кампактных памерах аўтамабіля), арыгінальная маркетынгавая палітыка (Honda -drivers' cars — аўтамабілі, арыентаваныя на актыўны стыль кіравання, c сучасным дызайнам у стылях «спорт» і «тэхна»).

Галоўны офіс размешчаны ў горадзе Токіа, Японія.

Кіраўніцтва

  • 1948—1973 — Саітыра Хонда
  • 1973—1983 — Кіёсі Кавасіма
  • 1983—1990 — Тадасі Кумэ
  • 1990—1998 — Набуіка Кавамота
  • 1998—2004 — Хіраюкі Ёсіна
  • 2004—цяперашні час — Такэо Фукуі

Статыстыка продажаў

Паказаныя агульнасусветныя продажы ў тыс. штук.

2002[1] 2003[2] 2004[3] 2005[4] 2006 2007
Матацыклы 8,050 8,670 10,808 12,284
Аўтамабілі 2,820 2,910 3,194 3,365 3,630

Планы на 2007 год:

  • Продажы аўтамабіляў — 3,55 млн шт.,
  • Продажы матацыклаў — 12,7 млн шт.

Мадэльны шэраг аўтамабіляў Honda

  • Accord
  • Acty
  • Ascot
  • Avancier
  • Ballade
  • Beat
  • City
  • Civic
  • Civic Hybrid
  • Concerto
  • CR-V
  • CR-X (першае пакаленне, Ballade Sports CR-X або Civic CR-X)
  • CR-X del Sol
  • CR-Z Hybrid
  • Domani
  • Element
  • EV Plus, электрамабіль
  • FCX, аўтамабіль на паліўных элементах [5]
  • FR-V / Edix
  • HR-V
  • HSC
  • Insight, гібрыдны электрамабіль
  • Inspire
  • Integra
  • Jazz / Fit
  • Legend
  • Logo
  • MDX
  • N360, K-car
  • N600
  • NSX
  • Odyssey
  • Orthia
  • Passport
  • Pilot
  • Prelude
  • Ridgeline
  • S2000
  • S500
  • S600
  • S800
  • Saber
  • S-MX
  • StepWGN
  • Stream
  • Today
  • Z600
  • Honda Z

У канцы 80-х і пачатку 90-х гадоў Honda сумесна з Rover удзельнічала ў распрацоўцы і выпуску Rover 200, 200/400, 600 і 800/Sterling.

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Honda, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Honda КіраўніцтваHonda Статыстыка продажаўHonda Мадэльны шэраг аўтамабіляў Honda Гл. таксамаHonda КрыніцыHonda СпасылкіHondaАнглійская моваЯпонская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мінскі метрапалітэнДзік2012Інцыдэнт Асама-СансаГабелен векуРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаПлешчыцы (Пінскі раён)МіндоўгПаўднёвая АмерыкаНаша Ніва (1906)КобрынПалессеМедаль Францыска СкарыныСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіЗалаты КупідонАнглійская моваМаскоўская вобласцьМінская ратушаАлесь СавіцкіЛічэбнікДудуткіПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Ульяна ЦвярскаяЮрый Анатольевіч РыдкінЖукіўка (Канатопскі раён)Беларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяУліковы запіс MicrosoftТраецкае прадмесцеСукенкаПрамысловасцьАркаЛюдзі на балоце (раман)СексУярВалерый Мікалаевіч ГапееўМінскі інавацыйны ўніверсітэтАндрэй ГорватВ’етнамМіхась СтральцоўВялікая Айчынная вайнаКунілінгусБелая РусьУладзімір СцяпанУзброеныя Сілы БеларусіНазоўнікБуры мядзведзьДзітва1992ДзядыВера Аляксандраўна Палякова-МакейСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньМіхась Лынькоў21vek.byІсландская кронаФінгерынгБрэсцкая вобласцьБрэстЧорны замак АльшанскіПаўлінкаЧарнобыльская катастрофаЯраслаў Сільвестравіч ПархутаБагачТрагедыя ў НалібокахВерасПраспект Пераможцаў (Мінск)БібліяПурпурны колерФарамірРадыевугляроднае датаваннеА хто там ідзе?Мастацкі стыльСанкт-Пецярбургская біржаWayback MachineПарнаграфія🡆 More