Выручка

Выручка (таксама сустракаецца як абарот і аб’ём продажаў) — поўная сума патрабаванняў (у тым ліку неаплачаных), прад’яўленых прадпрыемствам або прадпрымальнікам пакупнікам у выніку рэалізацыі вырабленай прадукцыі, паслуг, работ за пэўны перыяд.

Выручка з’яўляецца адным з відаў даходаў кампаніі. Валавы прыбытак раўняецца рознасці паміж выручкай і выдаткамі па асноўным відзе дзейнасці (сабекоштам прададзеных тавараў або паслуг). Прырост капітала ў выніку павелічэння па нейкай прычыне кошту актываў прадпрыемства выручкай не з’яўляецца. Для дабрачынных арганізацый выручка ўключае агульны кошт атрыманых грашовых падарункаў. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) уключае ў сябе грашовыя сродкі або іншую маёмасць у грашовым выразе, атрыманую або падлягаючую атрыманню ў выніку рэалізацыі тавараў, гатовай прадукцыі, работ, паслуг па цэнах, тарыфах у адпаведнасці з дамовамі. Нета-выручка, у адрозненне ад брута-прыбытку, змяншаецца на памер падаткаў.

Пры гэтым дзейнасць прадпрыемства можна характарызаваць па некалькіх напрамках:

  • выручка ад асноўнай дзейнасці, якая паступае ад рэалізацыі прадукцыі (выкананых работ, аказаных паслуг);
  • выручка ад інвестыцыйнай дзейнасці, выяўленая ў выглядзе фінансавага выніку ад продажу пазаабаротных актываў, рэалізацыі каштоўных папер;
  • выручка ад фінансавай дзейнасці.

Агульная выручка складаецца з выручкі па гэтых трох напрамках. Аднак асноўнае значэнне ў ёй аддаецца выручцы ад асноўнай дзейнасці, якая вызначае ўвесь сэнс існавання прадпрыемства.

Зноскі

Tags:

ДабрачыннасцьКапітал

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сродкі вытворчасціВікісховішчаМікола МятліцкіВіктар КарамазаўБеларусы ў Афганскай вайнеУсебеларускі народны сходМікі МаусАлесь АркушГіпертрафіяАсвальда МарцінесСтарабеларуская моваXboxБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіЗайменнікВіктар КазькоМойваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтРасіяВашынгтонСэрца на далоніПаўстанне 1863—1864 гадоўПаэзіяСалігорскМарфемаФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіСяргей Іванавіч ЗаконнікаўШМоўная інтэрферэнцыяАПавел Андрэевіч МіськоЗубр у БеларусіПрыназоўнікДзяржаваРадаслаў АстроўскіТом ТыкверАперацыйная сістэмаФелікс МендэльсонГомельГор-БейМухамор чырвоныБарыс РагуляВермахтВячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкХто смяецца апошнім (п’еса)Авантуры Пранціша ВырвічаБеларускія татарыУкраінаЭндагаміяІнстытут беларускай культурыНюшаСезон 2010/2011 «Мінска-2006-2»МагілёўГеоргій МарчукТрумэн КапотэРоберт КаспарыПімен ПанчанкаМастурбацыяБеларуская ВікіпедыяБаранавічыШахматыФразеалагізмМотальЗапазычаныя словыКандрат КрапіваАлесь КамароўскіНясвіжскі палацава-паркавы комплексІзі ХарыкМэтаПошукавая аптымізацыяБеларусізацыяМікола ШабовічВіртуальная машынаПалац Рэспублікі (Мінск)Пары-Ла-Дэфанс АрэнаВостраў слёзНацыянальны музей АманаПрыметнік🡆 More