Чорны Свіргуль

Чорны свіргуль, таксама Чорны стрыж, народная назва Шкурат (Apus apus) — невялікая птушка роду беражанак, сямейства свіргуліныя.

Чорны свіргуль
Чорны Свіргуль
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apus apus Linnaeus, 1758

Сінонімы
Hirundo apus
Арэал

выява

Ахоўны статус
Чорны Свіргуль
Сістэматыка
на Віківідах
Чорны Свіргуль
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178010
NCBI  8895
EOL  1046068
FW  369020

Агульная характарыстыка

Чорны свіргуль дасягае ў даўжыню 18 см, размах крылаў — 40 см, даўжыня крыла 17 см, хваста 8 см. Маса да 110 г. Крылы доўгія, серпападобныя. Хвост вільчаты, апярэнне цёмна-бурага колеру з зеленаватым металічным адценнем. Падбародак і горла ўпрыгожаны белай плямай; вочы цёмна-бурыя, дзюба чорная, ногі светла-бурыя. Пальцы ўчэпістыя, з доўгімі кіпцюрамі, усе 4 накіраваны наперад. Паміж самцом і самкай у апярэнні адрозненняў няма, але птушаняты трохі святлейшыя за дарослых свіргулёў, у маладых светлая аблямоўка пёраў. Голас — вісклівае рэзкае «взз-взз».

Пашырэнне

Чорны Свіргуль 
Паштовая марка Беларусі

Арэал: ад Еўропы да Цэнтральнай Азіі, Малая Азія, паўночна-заходняя Афрыка. Засяляе высокія будынкі ў гарадах, руіны, скалы са шчылінамі ў сонечных месцах, марскія скалы, пячоры, старыя лясы (перш за ўсё, сасновыя), трапляецца на ўзлесках, каля высечак, у зрэджаных лясах з дуплістымі дрэвамі. На Каўказе даходзіць да 2225 м над у.м. На Беларусі звычайны від.

Пералётны. Месца зімовак: Афрыка на поўдзень ад Сахары, Мадагаскар.

Асаблівасці біялогіі

Палёт вельмі хуткі, імклівы, манеўраны, з частымі ўзмахамі крылаў, часам з выдаваннем пiсклівых гукаў. Кормяцца насякомымі на ляту. Ніколі не садзіцца на галіны або зямлю.

Гняздо звычайна ў дыфузнай калоніі; у шчылінах сцен, пад парапетамі, дахамі, у дуплах, можа карыстацца гнездавымі скрынкамі. Плоскі матрац з сухой травы, саломы, моху і пёраў, перакладзеных валоссем, шэрсцю, воўнай, раслінным пухам, ватай, паперкамі, ніткамі і да т.п. Усё гэта злепленае слінай.

Чорны Свіргуль 
Яйкі

Яйкі (2-3, часам 1-4) эліптычныя, вельмі падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, белыя. Памеры: 25 х 16 мм. Наседжвае самка і самец 11-18 сутак у залежнасці ад надвор’я. Калі вельмі мала корму, перастаюць наседжваць або выкідваюць з гнязда амаль што наседжаныя яйцы. Птушаняты пасля вылуплівання здольныя пры галаданні зніжаць тэмпературу цела да 20 °C і ўпадаць у здранцвенне на 9-12 сутак. Дарослыя птушкі пры гэтым адлятаюць у месцы, дзе ёсць корм, на адлеглаць да 40-70 км. Птушаняты вылятаюць з гнязда праз 35-39 сутак і адразу вядуць самастойны спосаб жыцця.

Падвіды

  • A. a. apus — Еўропа праз Азію на ўсход да воз. Байкал, паўночна-заходняя Афрыка;
  • A. a. pekinensis — ад Ірана праз Казахстан, паўднёвыя Гімалаі, Манголію да паўночнага Кітая і Маньчжурыі.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Чорны Свіргуль Агульная характарыстыкаЧорны Свіргуль ПашырэннеЧорны Свіргуль Асаблівасці біялогііЧорны Свіргуль ПадвідыЧорны Свіргуль ЛітаратураЧорны СвіргульПтушка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Максім ГарэцкіКупаллеМастацтва Старажытнага ЕгіптаЛявон ВольскіГарнішХрыстос прызямліўся ў ГародніГвінеяФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыСпіс самых высокіх людзейСмальяныДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваПланетаЖаўнаЛюдовік VII МаладыБеларускае выдавецкае таварыстваУНІАНБароўка (Лепельскі раён)6ЛапландыяБалты (дынастыя)На ростаняхАперацыя «Арго»Вялікая ложа БеларусіПалессеКлаўдзія Герасімаўна ВасінаКубаКаранёвыя атожылкіВялікдзеньЛюблінРаСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскМаксім ЛужанінЭндру Джон УайлсПершая сусветная вайна1978Раёўка (Маладзечанскі раён)МагілёўДасакратыкіМТБанкБела-чырвона-белы сцягКалядыЧабор звычайныВасінаЗозіму1 красавікаЎГасдрубал БаркідЕва ВежнавецБеларусьІнфлюэнсерЭштан КутчэрМіхась Стральцоў29 сакавікаВесніцкБатанічныя помнікі прыродыЧэхіяКітайАдам ЧартарыйскіАўтамагістраль ВолгаСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьСінгапур987Кузьма ЧорныНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеВярбаКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаОршаНадвор’еЭквадорНародны АльбомКастрычнік🡆 More