Фасоля Звычайная

Фасоля звычайная (Phaséolus vulgáris) — від раслін з роду фасоля сямейства бабовыя.

Культурная расліна. Мае шмат разнавіднасцяў і сартоў. Сарты адрозніваюцца паміж сабой па форме і колеру лісця, кветак і пладоў. На ежу бяруць як насенне, так і струкі (зялёная фасоля).

Фасоля звычайная
Фасоля Звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phaseolus vulgaris L., 1753

Сінонімы
  • Phaseolus communis Pritzel
  • Phaseolus compessus DC.
  • Phaseolus esculentus Salisb.
  • Phaseolus nanus L. & Jusl.
Фасоля Звычайная
Сістэматыка
на Віківідах
Фасоля Звычайная
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26857
NCBI  3885
EOL  645324
GRIN  t:27632
IPNI  514191-1
TPL  ild-2934
Фасоля Звычайная
Струкі фасолі звычайнай

Назва

Фасоля звычайная, пасоля, хвасоля, кас'яч, квасоля, квасуля, шальбабона, квасёл, квасоль.

Батанічнае апісанне

Фасоля звычайная — аднагадовая травяністая расліна 0,5-3 м вышынёй (сустракаюцца як карлікавыя сарты, так і павойныя з даўжынёй сцябла да 3 м). Сцябло ў некаторых сартоў уецца, у іншых — прамое; галінастае, пакрыта рэдкімі валасінкамі.

Лісце парнаперыстае, на доўгіх хвосціках. Кветкі па 2-6 на доўгіх кветаножках, 1-1,5 см даўжыні, ад белых да цёмна-пурпуровых і фіялетавых, матыльковыя.

Плод — бабы, вісячыя, 5-20 см даўжыні, 1-1,5 см шырыні, прамыя або выгнутыя, ад бледна-жоўтых і зялёных да цёмна-фіялетавых, з 2-8 зярняткамі. Зярно 5-15 мм даўжыні, эліптычнае, ад белага да цёмна-ліловага і чорнага колеру, аднастайнае або мазаічнае, крапчатае, плямістае.

Хімічны склад

Утрымлівае бялкі (у асобных сартах да 31 %), вугляводы (мона-і алігацукрыды, крухмал), азоцістыя рэчывы (у тым ліку і незаменныя амінакіслоты), флаваноіды (кверцытурон), стэрыны (β-і γ-сітастэрыны, стыгмастэрын) і арганічныя кіслоты (яблычная, малонавая, лімонная). Змяшчае вітаміны: пірыдаксін, тыямін, пантатэнавую і аскарбінавую кіслоты. У надземнай частцы фасолі знойдзены флаваноіды (кемпферол-3-глюказід, кемпферол-3-глюкаксілазід, мірыцэтын-3-глюказід), лейкаантацыяніды (лейкадэльфінідын, лейкацыянідын, лейкапеларганідын) і антацыяны (цыянідын, пеларганідын, дэльфінідын, петунідын-3-глюказід і мальвідын −3-глюказід).

Зноскі

Tags:

Фасоля Звычайная НазваФасоля Звычайная Батанічнае апісаннеФасоля Звычайная Хімічны складФасоля ЗвычайнаяБабовыяЕжаКветкаЛісцеПлодФасоля

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

НьёраВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаСвяшчэнная Рымская імперыяМарат Сяргеевіч МаркаўВаенная прысягаКалясянкаЯнка БрыльЭндрэ ДаманаўскіЯдзерная рэакцыяПлаваннеАўгуст МоцныPlayStation 5Цыбуля мядзведжаяФанемаДавід Бен-ГурыёнДжон Рональд Руэл ТолкінЮгаславія66-я цырымонія «Грэмі»Мустафа IJSONЛунцікПаўстанне 1863—1864 гадоўКірыла ТураўскіЖак-Луі ДавідУтраМінетСердар (горад)Іван Піліпавіч АкімачкінКарым БенземаФК СевільяБеларускі фальклорПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)АдамРасліныРэкі і каналы БеларусіВалерый Дзмітрыевіч МаракоўНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііСёмы сынАляксандр Валер’евіч ХаджаеўТэнісПутумаёУладзімір Пятровіч ЖданаўЛодзьЗмітрок БядуляАстатНойПаэтКазуля еўрапейскаяВалерый Станіслававіч МянжынскіНаркамаўкаФутболПанграмаПралескаРоджэр ФедэрэрВікіманіяНовая зямля (паэма)Руская моваГарнастаевічыЛетнія Паралімпійскія гульні 20201576Рыз УізерспунКасцёл Святога Духа (Мінск)Каласы пад сярпом тваімПеруГрамадскі набытакМагнус ХенрыксенВялікдзень.tgГран-Пры Канады 2014 годаСповедзьПратэсты ў Беларусі (2020—2021)🡆 More