Суніцы: род раслін

Суні́цы (Fragaria) — род шматгадовых травяністых кветкавых раслін сямейства ружавых.

Род уключае больш за 21 від і мноства гібрыдаў і сартоў. Суніцы растуць ва ўмераным клімаце па ўсім зямным шары.

Суніцы
Суніцы: Назва, Батанічнае апісанне, Распаўсюджанне
Палуніцы (Fragaria viridis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fragaria L.

Тыпавы від
Суніцы: Назва, Батанічнае апісанне, Распаўсюджанне
Сістэматыка
на Віківідах
Суніцы: Назва, Батанічнае апісанне, Распаўсюджанне
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24624
NCBI  3746
EOL  229659
GRIN  g:4744
IPNI  30014957-2

Уключае як дзікарослыя віды (напрыклад: суніцы лясныя (Fragaria vesca), зялёныя (Fragaria viridis) і г. д.), так і віды, якіх у дзікіх формах няма (напрыклад суніцы садовыя (Fragaria × ananassa), часта памылкова званыя клубніцамі), так і тыя віды, якія ёсць у дзікай і культурных формах (напрыклад, клубніцы (Fragaria moschata)).

Назва

Родавая лацінская назва паходзіць ад лац.: fragare — прыемна пахнуць.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна.

Лісце трайчастае, у прыкаранёвай разетцы, на доўгіх чаранках, якія дасягаюць вышыні ў 10 см. У пазухах лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца ў вузлах.

Каранёвая сістэма махрыстая, глыбіня залягання каранёў — 20-25 см.

Суквецце — шматкветкавы шчыток. Кветкі, як правіла, двухполыя, радзей аднаполыя, апыляюцца насякомымі. Пялёсткі звычайна белыя, часам жаўтлявыя; шмат тычынак і песцікаў.

Плод — несапраўдная ягада, ядомая. Плады маюць у сабе вітаміны, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы.

Распаўсюджанне

Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 3 віды: суніцы зялёныя, або палуніцы (Fragaria viridis), трапляюцца пераважна на паўднёвым усходзе, у далінах рэк, на лугах; суніцы лясныя (Fragaria vesca) найбольш пашыраны ў лясах, родапачынальнікі сартоў рэмантантных суніц, і больш рэдкія — клубніцы (Fragaria moschata).

Віды

Паводле The Plant List род уключае наступныя віды:

Хімічны склад

Кветаложа з’яўляецца адносна моцным алергенам пры ўжыванні ў ежу.

Кветаложа суніц утрымлівае арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, аскарбінавую кіслату (да 500 мг/л), карацін (да 5 мг/л), вугляводаў утрымліваецца каля 8 г, бялкоў — да 2 г, нязначную колькасць вітаміну B, антацыянавыя злучэнні, пеларганідзін, трошкі эфірных масел. Каларыйнасць — каля 40 ккал / 100 г.

Лісце змяшчае вялікую колькасць аскарбінавай кіслаты (да 2,8 г/л), дубільныя рэчывы і часткова алкалоіды.

Збор і захоўванне

Суніцы: Назва, Батанічнае апісанне, Распаўсюджанне 
Ян Пётр Норблін. «Гандлярка суніцамі»

Збіраюць суніцы спелымі ў чэрвені — ліпені, лісце — у час цвіцення, у маі — чэрвені. Плады сушаць у цяні на гарышчы або ў сушылцы. Лісце сушаць на адкрытым паветры ў цяні.

Культываванне

У культуру суніцы ўведзены ў XV—XVI стагоддзях. Віды, якія вырошчваюцца:

  • суніцы садовыя, або ананасныя (Fragaria × ananassa), да якіх часта ўжываюць назву клубніцы (хоць у біялагічнай наменклатуры гэта назва належыць расліне, якія адносяцца да другога біялагічнага віду). З’яўляецца самым распаўсюджаным ў культуры відам суніц.
  • суніцы зялёныя (Fragaria viridis), якія сустракаюцца ў дзікім стане ў Беларусі і сярэдняй паласе Расіі.
  • суніцы віргінскія (Fragaria virginiana)
  • клубніцы (Fragaria moschata)
  • Fragaria chiloensis

Акрамя гэтага вырошчваюць іншыя гібрыды і сарты.

Выкарыстанне

Харчовыя і лекавыя расліны. У медыцынскай практыцы настой з ягад ці лісця ўжываюць як лёгкі мачагонны сродак пры ныркавых і пячоначных каменнях, а таксама пры матачных крывацёках.

У народным побыце, звычайна, ужываюць узвар расліны цалкам пад час цвіцення. П’юць гарачую і халодную гарбату пры прастуднай хваробе, высокай тэмпературы, захворваннях печані і жоўцевага пузыра, пры малакроўі.

Сокам ягад суніц націраюць вуллі, каб не хварэлі пчолы.

Суніцы ў культуры

I цяпер, калі сініца
Б’ецца крыльлем за акном, —
Мне твая усмешка сніцца,
Пах суніцаў ллецца ў дом.

Рыгор Крушына. «Суніцы».

У гонар роду Суніцы быў названы астэроід 1105 Fragaria  (укр.), адкрыты 1 студзеня 1929 года. Адзін з фільмаў Інгмара Бергмана называецца «Сунічная паляна».

Вясной паляны пачыналі сніцца,
Хацелася туды прыспешыць крок,
Дзе на прыпёку першыя суніцы
Паказваюць ружовенькі бачок.

Сяргей Законнікаў. «Суніцы».

У геральдыцы

Суніцы ўпрыгожваюць шматлікія гербы  (італ.) розных адміністрацыйных адзінак.

У філатэліі

Выявы розных відаў суніц змешчананы на паштовых марках Беларусі, Германі і Расіі.

У мастацтве

Як шырока распаўсюджаныя ягады, суніцы часта сустракаюцца на палотнах еўрапейскіх мастакоў. Іх малявалі Дэвід Кэндэл  (англ.), Дэбара Грыскам (англ.: Deborah Griscom), Ян Пётр Норблін, Марыя Якунчыкава  (руск.), Севярын Разен  (англ.), Альберт Эдэльфельт, Альберт Анкер, Іеранім Босх, Вінсент Кларэ, Адрыян Каорт  (руск.), Георг Флегель  (руск.) і многія іншыя.

Зноскі

Літаратура

  • Скуратовіч А. М. Суні́цы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 269—270. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Манина Л. Лекарственные растения. — 4-е. — Минск: Наука и техника, 1968. — С. 161—163. — 340 с. — 55 000 экз. (руск.)
  • Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. — Krakow: 1897. — Т. 1.
  • Земляни́ка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. Абелия — Лимон. — С. 352—353. — 593 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 335, 336, 370—372. — ISBN 9-87317-128-9.

Tags:

Суніцы НазваСуніцы Батанічнае апісаннеСуніцы РаспаўсюджаннеСуніцы ВідыСуніцы Хімічны складСуніцы Збор і захоўваннеСуніцы КультываваннеСуніцы ВыкарыстаннеСуніцы ў культурыСуніцы ЛітаратураСуніцыРод (біялогія)ТравыШматгадовыя расліны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір Аляксеевіч АрлоўПаца-ВацаСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўКанчатакУладзімір Уладзіміравіч ПуцінСпіс памерлых у 2024 годзеКальварыйскія могілкіКуфарNürnbergЭўкарыётыГенадзь Пятровіч ПашкоўПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)2024Парыж (Беларусь)Тадэвуш КасцюшкаЛірыкаНіл ГілевічВіцебскJava (мова праграмавання)Герб Беларускай Народнай РэспублікіУладзімір ДубоўкаБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціЛічэбнікНовы замак (Гродна)Беларуская вёскаКансорцыум Сусветнага павуцінняАмонімА хто там ідзе?Хрыстос прызямліўся ў ГародніЗмітрок БядуляЗыбіцкая вуліцаАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўБеларуская дэтэктыўная прозаРудабелкаЗаходняя БеларусьМірскі замакРадыевугляроднае датаваннеБеларусь 2Справа журналістаў БелсатаДзень ПерамогіПомнік літары «Ў»ВейшнорыяРэчыцаReform.byМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіЧарнобыльская катастрофаВольга Славаміраўна БондараваМіланЗвычайны прэзідэнтФранцыск СкарынаАповесцьСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаІнданезіяАляксей ДудараўВадзім Кабанчук2020Міхась БашлакоўУніверсітэт імя Дж. КрэндалаRunciniaГерб БеларусіКіеўская РусьМайКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьСекс без пранікненняВозера радасці (фільм)Аркадзь КуляшоўМТБанкМінійУвасабленнеТарашкевіцаПраспект Пераможцаў (Мінск)Дудка беларускаяЗлучаныя Штаты Амерыкі🡆 More