Пітэр Усцінаў

Пітэр Аляксандр Усцінаў (англ.: Peter Alexander Ustinov; 16 красавіка 1921, Лондан — 28 сакавіка 2004, Жэналье, кантон Во, Швейцарыя) — брытанскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр, пастаноўшчык опер і драматычных спектакляў, драматург, сцэнарыст, пісьменнік, газетны і часопісны калумністаў, тэле- і радыёвядучы, прадзюсар.

Лаўрэат прэмій «Оскар», «Эмі», «Грэмі», BAFTA, камандор ордэна Брытанскай імперыі, рыцар-бакалаўр.

Пітэр Усцінаў
брыт. англ.: Peter Ustinov
Пітэр Усцінаў
Дата нараджэння 16 красавіка 1921(1921-04-16)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 2004(2004-03-28)[…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jona von Ustinov[d]
Маці Nadia Benois[d]
Жонка Isolde Denham[d], Suzanne Cloutier[d] і Hélène du Lau d'Allemans[d]
Дзеці Igor Ustinov[d], Pavla Ustinov[d], Andrea Ustinov[d] і Tamara Ustinov[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імперыі рыцар-бакалаўр камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры Knight of the Order of the Southern Cross Order of the Southern Cross камандорскі крыж ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія»

ордэн Карла Валентына[d] (1981)

прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану
ордэн Усмешкі

медаль Бенджаміна Франкліна[d] (1958)

ганаровы доктар Таронцкага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Дарэмскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Атаўскага ўніверсітэта[d]

Bavarian TV Awards[d] (1998)

Golden Schlitzohr[d] (1987)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана — кінафільм[d]

Сярэбраны мядзведзь[d]

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (1958)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (1967)

ганаровы доктар Брусельскага вольнага ўніверсітэта[d] (1995)

Critics' Circle Award for Distinguished Service to the Arts[d]

IMDb ID 0001811
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Паходжанне

Пітэр Усцінаў нарадзіўся ў Швейцарскім катэджы (Лондан) у шматнацыянальнай сям’і Усцінавых-Бенуа. Пры нараджэнні атрымаў імя Пітэр Аляксандр фон Усцінаў (англ.: Peter Alexander von Ustinov) і намаганнямі бабулі-верніцы быў ахрышчаны паводле пратэстанцкага абраду як «Пэтэрус Аляксандрус» у адной з цэркваў Гамбурга.

Бацька — нямецкі падданы рускага, армянскага, нямецкага, эфіёпскага і яўрэйскага паходжання Ёна «Барон» Усцінаў[en] (англ.: Jona von Ustinov) па мянушцы «Клоп». У Першую сусветную вайну быў лейтэнантам Люфтштрайткрэфтэ. У 1930-х Ёна працаваў прэс-сакратаром нямецкага пасольства ў Лондане, а пасля прыходу да ўлады Гітлера атрымаў брытанскае грамадзянства і стаў супрацоўнікам брытанскай разведкі. Баронскі тытул, нададзены (паводле сямейнага падання) Платону Усцінаву імператарам Вільгельмам I, з пачаткам вайны з Германіяй выглядаў падазрона, таму Усцінавы мусілі яго пазбыцца.

Маці Пітэра — мастачка рускага, французскага, італьянскага і нямецкага паходжання Надзея Бенуа, адна з дачок пецярбурскага архітэктара Лявонція Бенуа. З будучым мужам пазнаёмілася і абвянчалася ў 1920 годзе ў Петраградзе, куды Ёна прыбыў, паводле біёграфаў, каб адшукаць маці і сястру. Неўзабаве па падробных дакументах яны з’ехалі на шведскім параходзе ў Амстэрдам, а праз пэўны час перабраліся ў Лондан.

Пітэр навучаўся ва Уэстмінстэрскім коледжы, дзе ягоным аднакласнікам быў старэйшы сын Рыбентропа Рудольф.

Кар’ера

Пітэр Усцінаў 
Усцінаў у ролі Нерона ў фільме Кама градзешы (1951)

Дэбютаваў на сцэне ў 17-гадовым узросце. У вайну служыў у брытанскім войску, дзе пэўны час пісаў сцэнарый для фільма Дэвіда Нівена «Шлях наперад». У 1942 годзе ўпершыню зняўся ў кіно («Адзін з нашых самалётаў не вярнуўся»), пасля яшчэ ў некалькіх прапагандысцкіх фільмах.

У 1950-я пачаў пісаць і ставіць уласныя п’есы і граць у іх. Найбольш вядомай ягонай п’есай стала «Раманаў і Джульета» (1956). Здымаўся не толькі ў Вялікабрытаніі, але і ў ЗША. Неаднакроць выконваў ролю знакамітага шпега Эркюля Пуаро, выконваў ролі імператара Нерона («Кама градзешы»), Лентула Батыята («Спартак»), капітана Верэ («Білі Бад»). Быў сцэнарыстам і рэжысёрам некалькіх фільмаў: «Школа для сакрэтаў» (1946), «Гарачыя мільёны» (1968), «Леў і ястраб» (1984). Агулам здымаўся ў 88 фільмах.

У 1960-я зрэжысіраваў некалькі операў: «Джанні Скікі» Пучыні, «Іспанскую гадзіну» Равеля, «Спадзяванне» Шонберга і «Чароўную флейту» Моцарта.

Цягам шасці гадоў быў рэктарам Дарэмскага ўніверсітэта. У 1977 годзе выйшла ягоная аўтабіяграфічная кніга «Дарагі я» (па-англійску: Dear Me).

З канца 1960-х сцэнічная дзейнасць адышла на другі план пасля таго, як Пітэр Усьцінаў далучыўся да дзейнасці ЮНІСЭФ — быў ейным Паслом добрай волі і збіральнікам сродкаў. У гэтай ролі ён наведваўся ў дамы гаротных дзяцей, каб іх весяліць сваімі выступамі.

З 1991 да смерці быў прэзідэнтам Сусветнага федэралісцкага руху, верыў у непазбежнасьць і неабходнасць сусветнага ўрада.

Бегла размаўляў па-англійску, французску, іспанску, італьянску, нямецку і руску, крыху па-турэцку і грэчаску.

Чатыры разы лаўрэат прэміі «Эмі», лаўрэат прэміі Акадэміі.

У 1960-х прыняў швейцарскае грамадзянства, каб пазбегнуць вялізных брытанскіх падаткаў. Тым не меней, у 1990 атрымаў званне рыцара-бакалаўра, а ў 1992 быў прызначаны канцлерам Дарэмскага ўніверсітэта, да гэтага двойчы абіраўшыся рэктарам універсітэта Дандзі.

Сям’я

Усцінаў быў жанаты тройчы. Першая жонка — Ізольда Дэнгам (1920—1987), з якой ён ажаніўся ў 1940 і развеўся ў 1950 годзе; ад гэтага шлюбу меў дачку Тамару. Другая жонка — актрыса Сюзана Клуцье; шлюб доўжыўся з 1954 да разводу ў 1971, і прынёс дачок Паўлу і Андрэю ды сына Ігара.

Трэці раз Пітэр ажаніўся ў 1972 годзе з Хеленай дзю Лаў д’Алеманс. Памёр у Швейцарыі ад сардэчнай недастатковасці ва ўзросце 82 гадоў.

Фільмаграфія

  • «Адзін з нашых самалётаў не вярнуўся» (1942) — святар
  • «Адэта» (1950) — лейтэнант Алекс Рабіновіч
  • «Кама градзешы» (1951) — Нэрон
  • «Егіпцянін» (1954) — Капта
  • «Мы — не анёлы» (1955) — Жуль
  • «Лола Мантэс» (1955) — канферансье
  • «Спартак» (1960) — Лентул Батыят
  • «Білі Бад» (1962) — капітан Вэрэ
  • «Тапкапі» (1964) — Артур Сайман Сымпсан
  • «Лэдзі Л.» (1965) — прынц Ота Баварскі
  • «Камедыянты» (1967) — пасол Пінеда
  • «Знік дыназаўр» (1975) — Хнап Ван, супрацоўнік кітайскіх спецслужбаў
  • «Уцёкі Логана» (1976) — стары
  • «Ісус з Назарета» (1977) — Ірад
  • «Ашанці» (1979) — Сулейман
  • «Вялікае лялечнае падарожжа» (1981) — кіроўца грузавіка
  • «Французская рэвалюцыя» (1989) — Анарэ дэ Мірабо
  • «Вакол свету за 80 дзён» (1989) — дэтэктыў Фікс
  • «Алей Лярэнца» (1992) — прафесар Ніколаіс
  • «Нежанаты» (1999) — дзядуля Джэймс Шэнан
  • «Аліса ў Краіне цудаў» (1999) — Морж
  • «Вікторыя і Альбэрт» (2001|) — Вільгельм IV
  • «Лютэр» (2003) — Фрыдрых III

Рэжысёр

  • «Школа для сакрэтаў» (1946)
  • «Раманаў і Джульета» (1961)
  • «Білі Бад» (1962)
  • «Лэдзі Л.» (1964)
  • «Хамерсміт выйшаў вонкі» (1972)
  • «Леў і ястраб» (1984)

Сцэнарыст

  • «Шлях наперад» (1944)
  • «Школа для сакрэтаў» (1946)
  • «Гарачыя мільёны» (1968)

Тэатральныя творы

    Рэжысёр-пастаноўшчык
  • «Любоў да трох апельсінаў» (1997)
    Драматург
  • «На паўшляху да вершаліны» (1967)

Зноскі

  • а б Sir Peter Ustinov // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004. Праверана 28 сакавіка 2020.
  • Daily MirrorReach plc, 1972. — Iss. 21301. — P. 4. — ISSN 0307-0204
  • peterustinov.org(недаступная спасылка). peterustinov.org. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 23 July 2014.
  • Peter Ustinov — Biography — IMDb
  • Distinguished Guest in the Visitation Parish | Gemeinde Mariae-Heimsuchung St. Petersburg Архівавана 15 лютага 2017.. Visitmaria.ru (17 March 2011).
  • Peter Ustinov Архівавана 24 верасня 2015.. Seplis.com.
  • World Federalist Movement: President (англ.). Wayback machine. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2008. Праверана 9 сакавіка 2015.
  • Shafe (1982). University Education in Dundee 1881–1981 A Pictorial History. Dundee. p. 205. ;
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пітэр Усцінаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Пітэр Усцінаў БіяграфіяПітэр Усцінаў Сям’яПітэр Усцінаў ФільмаграфіяПітэр Усцінаў РэжысёрПітэр Усцінаў СцэнарыстПітэр Усцінаў Тэатральныя творыПітэр Усцінаў ЗноскіПітэр УсцінаўАнглійская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кірыла ТураўскіКалгасPremiere (часопіс)Маладосць (часопіс)Паўлюк ТрусКапялюшГарадзенская ратушаБуякі29 красавікаБеларуская ВікіпедыяАлесь ПетрашкевічІван МележКрыж Ефрасінні ПолацкайМастацтва Старажытнага РымаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСымон Вікенцьевіч БарысКунілінгусКузьма ЧорныСвятлоСанкт-ПецярбургЭўкарыётыРаскіданае гняздо (п’еса)2024ПалессеПубліцыстычны стыльПісьменнікШвейцарыяC++ІнданезіяБалтыйскі домПрэдыкатывыПаўстанне 1794 годаЮрый Уладзіміравіч ТалубееўПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Мірскі замакРэч ПаспалітаяВасіль Аляксеевіч ЖуковічІгар Уладзіміравіч ГолубеўЧас UnixЛюдзі на балоце (раман)PawaСекс без пранікненняСэквіл (Нью-Брансуік)Стары ЗапаветДзень ПерамогіБеларускі ПЭН-цэнтрБелы буселРасліныПраспект Пераможцаў (Мінск)АфарызмІван ПташнікаўАрлоўская вобласцьАпострафАтрыйАлесь РазанаўМаксім ГарэцкіbyovqМоўная інтэрферэнцыяСінонімыРыгор БарадулінБеларуская міфалогіяНасельніцтва БеларусіПомнік Якубу Коласу (Мінск)Магіла льва (паэма)Папараць-кветкаМікіта Сяргеевіч ХрушчоўГасцінец (значэнні)ФерментыПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Ульяна ЦвярскаяМазыр1992Сяргей Аляксандравіч ПадсасонныКастусь ЖукБраніслаў Адамавіч ТарашкевічСвабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі🡆 More