Ірад Анціпа

Ірад Анціпатар — цар іўдзейскі (4 да н.э. — 39) ідумейскага паходжання, сын Ірада Вялікага (73—4 да н.э.).

Ірад Анціпа
Ірад Анціпа
Нараджэнне не пазней за 20 да н.э.
Смерць 39
Род Ірадыяды[d]
Бацька Ірад Вялікі
Маці Малтака[d]
Жонка Фазеліс[d] і Ірадыяда
Дзейнасць палітык, манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Пастаўлены царом Іудзеі рымскім трыумвірам Маркам Антоніем. Кіраваў чацвёртай часткай Іўдзейскага царства, як і яго бацька, быў заўзятым будаўніком, заснаваў горад Тыверыяду, названую ў гонар рымскага імператара Тыберыя, куды перанёс сваю рэзідэнцыю. Як слабавольная і беспрынцыпная асоба, ён любіў шыкоўнае жыццё і вострыя адчуванні. Адвергнуўшы законную жонку, Ірад сышоўся з Ірадыядай, жонкай свайго зводнага па бацьку брата. За гэту сувязь Іаан Хрысціцель ганьбаваў Ірада, які, баючыся выкрыцця, да часу цярпеў Іаана, пакуль у справу не ўмяшалася сама Ірадыяда. Каб звесці з Іаанам асабістыя рахункі, яна спачатку дамаглася яго зняволення ў крэпасць, а пасля пакарання яго смерцю праз адсячэнне галавы. Пад уплывам Ірадыяды Ірад, каб дамагчыся царскай годнасці, заключыў сепаратны саюз з парфянамі супраць рымлян. За гэта ён разам з Ірадыядай па загаду імператара Кая Калігулы быў высланы ў гальскі горад Люгдунум Канвенарум (цяпер Сэн-Бертран-дэ-Каменж, Францыя) і пасаджаны там у турму, дзе і памёр. Хрысціянскае паданне абвінавачвае Ірада не толькі ў абразе, але і ў прамым саўдзеле ў смерці Ісуса Хрыста.

Зноскі

  • а б Никифор (Бажанов) Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках, Enciclopédia bíblica popular completa ilustrada em 4 ediçõesМ.: 1891.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 175. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ірад Анціпа, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    394 да н.э.73Ірад Вялікі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ВікісховішчаІсакратXIX стагоддзеМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеАвіцэнаЛітоўская хронікаНастаўніцкая газетаАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўБеларусыТрыганаметрычныя функцыіМ. ЦяцерскіВінцэнт Дунін-МарцінкевічТэнісБрамбіУладзімір Мінавіч МазгоСацьяджыт РайЛеў XIIIВ’етнамЛявон ВольскіДругая сусветная вайнаФК МіланТомас ЛубангаПалівальны панядзелакЖазефіна БагарнэМіхась ЗарэцкіМаладзечнаНанатэхналогіяГран-Пры Манака 2014 годаГеоргій Марчук2016Янка МаўрСацыяльныя медыяГалоўная старонкаНарматыўны кантрольMicrosoft WindowsЭдвард Адамавіч ВайніловічДзеепрыслоўе2001Сымон-музыкаЯгайлаЎРуская мова ва УкраінеAMZ DzikMelodifestivalenГрамГомельСтакгольмЕўропійМіндоўгНаркамаўкаПадобнасць (геаметрыя)2002Ле КарбюзьеГарнастаевічыАдольф Гітлер УунонаЗміцер Саўка40-я стралковая дывізіяТадэвуш КасцюшкаЦыбуля мядзведжаяБеларуская моваФра Беата АнджэлікаНьюкасл-эпон-ТайнХарукі МуракаміТаджыкіЯкуб КоласАстатПарыжЭпітэтCreative CommonsТадэвуш ТышкевічВасіль ЗуёнакЯндэкс.КартыІрына Паляшчук🡆 More